Чубут (рака)
Чубу́т[1] (ісп.: Río Chubut) — рака ў Патагоніі, у паўднёвай частцы Аргенціны.
Чубут | |
---|---|
ісп. Río Chubut | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 810 км |
Басейн | 138 000 км² |
Расход вады | 30 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Патагонскія Анды |
• Каардынаты | 41°58′49″ пд. ш. 71°08′55″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 43°20′33″ пд. ш. 65°03′13″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Чубут |
![]() ![]() |
|
![]() |
Назва ракі паходзіць ад слова chupat на мове народа тэўэльчэ (ісп.: Tehuelche), што азначае «празрысты».
Даўжыня ракі 810 км, плошча вадазбору — каля 138 000 км². Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Патагонскіх Анд і ўпадае паблізу горада Расон ў Атлантычны акіян, перасякаючы па шляху Паўпустынныя плато. Сярэдні расход вады каля 50[1] м³/с. Галоўны прыток ракі — Рыа-Чыка. На невялікім адрэзку рака працякае па правінцыі Рыа-Негра, на астатнім працягу — па аднайменнай правінцыі.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
правіць- Чубут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).