Чувашская Вікіпедыя
Чувашская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на чувашскай мове. Існуе з канца 2004, развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на чувашскай літаратурнай мове.
Чувашская Вікіпедыя ![]() | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | cv.wikipedia.org |
Камерцыйны | Дабрачынны |
Тып сайта | Сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Мова(-ы) | Чувашская |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Аўтар | Джымі Уэйлс, Лары Сэнгер |
Пачатак працы | 22 лістапада 2004 |
Бягучы статус | Працуе і развіваецца |
![]() |
У сакавіку 2014 года змяшчала болей за 28 200 артыкулаў, у лістападзе 2016 — болей за 36 000.
На профіль Чувашскай Вікіпедыі ўплывае руская Вікіпедыя — з яе перакладаюць артыкулы, пераносяць шаблоны.
Гісторыя
правіцьУ 2004 годзе ўдзельнік Kostik Vento (Канстанцін Хлызаў) падаў заяўку ў Фонд Вікімедыя на адкрыццё чувашскага падзелу Вікіпедыі. У лістападзе Чувашскі профіль Вікіпедыі быў запушчаны.
У снежні з'яўляюцца першыя артыкулы і змяняецца выгляд галоўнай старонкі. Стваральнік 1-га артыкула — Untifler, ён жа даў жыццё татарскаму і башкірскаму раздзелам Вікіпедыі.
Паводле яго прапановы ў працу чувашскай Вікіпедыі ўключаецца Мікалай Плотнікаў (PCode).
У лістападзе 2006 года ў Чувашскай Вікіпедыі пачынае працаваць Viktor.
7 снежня 2005 года напісаны 1500 артыкул — Іркуцк. 9 сакавіка 2006 года — у раздзеле 2000 артыкулаў. 2000-ы артыкул — Дражжанаўскі раён Татарстана.
22 жніўня 2006 года — У чувашскай Вікіпедыі больш за 4000 артыкулаў [1]. 22 лістапада 2006 года — напісаны 4500-ы артыкул — Рэчка Лава.
У студзені 2007 года напісаны 5000-ы артыкул. 13 верасня 2007 года — у чувашскай Вікіпедыі больш за 6000 артыкулаў [2].
14 студзеня 2008 года — У раздзеле 7000 артыкулаў. 17 ліпеня 2008 года — у чувашскай Вікіпедыі 8000 артыкулаў. 8000-ы артыкул — Рагачоў Якаў Капітонавіч. 6 красавіка 2009 года — У чувашскай Вікіпедыі 10000 артыкулаў [3]. 10000-ы артыкул — Хайдэгер Марцін.
13 лютага 2010 года — У чувашскай Вікіпедыі 11000 артыкулаў. 11000-ы артыкул — Мангольская мова. 26 студзеня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 12000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Такай. 31 жніўня 2011 года — У чувашскай Вікіпедыі 13000 артыкулаў. Юбілейны артыкул — Scapa (віскі).
Спасылкі
правіць- Галоўная старонка Чувашскай Вікіпедыі
- Wikipedia Statistics Sunday January 31, 2010
- У пераліку Вікіпедый
- Статыстыка Чувашскай Вікіпедыі
- Чувашская Википедия более 6000 статей(недаступная спасылка)
- В чувашском разделе Википедии количество статей перешло 10 000 рубеж
- Николай Плотников: «Родное лучше видится на расстоянии…»
- Александр Блинов: «Пользование технологией вики становится нормой» Архівавана 23 лютага 2020.