Чу (рака)
Чу (кірг.: Чүй каз.: Шу) — рака ў Кыргызстане і Казахстане.
Чу | |
---|---|
кірг.: Чүй | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 67 500 км² |
Расход вады | 130 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 42°13′16″ пн. ш. 75°44′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Akzhaykyn[d] |
• Каардынаты | 44°59′00″ пн. ш. 67°43′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Akzhaykyn[d] |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 1186 км, плошча вадазбору 1,6 тыс. км², у т.л. 24,1 тыс. км² — вобласць унутранага сцёку ў нізоўі Чу.
Утвараецца ад зліцця рэк Джуванарык і Качкор, якія пачынаюцца на схілах хрыбтоў Тэрскей-Ала-Тоо і Кіргізскі. Ніжэй сутокаў выходзіць у Ісык-Кульскую катлавіну (у мінулым па Чу адбываўся сцёк возера Ісык-Куль), праз Баамскую цясніну прарываецца ў Чуйскую даліну, дзе выкарыстоўваецца для арашэння. У нізоўях перасякае пустыню Муюнкум і губляецца ва ўпадзіне Ашчыколь. Найбольшы прыток Курагаты (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 130 м³/с, у ніжнім цячэнні (каля с. Улан-бель) — 20,4 м³/с.
На Чу створаны Арто-Такойскае, Тасуткольскае вадасховішчы і іншыя ірыгацыйныя збудаванні. На рацэ стаць гарады Такмак (Кыргызстан), Чу (Казахстан).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |