Чыгуначная катастрофа ў Барысаве

Чыгуначная катастрофа ў Барысаве адбылася 23 жніўня 1997 г. Таварны цягнік, які перавозіў цыстэрны з гаручымі рэчывамі, адыходзіў ад станцыі Барысаў у 12:52 у аршанскім напрамку, і нечакана сышоў з рэек. Гаручыя рэчывы (бензін, дызельнае паліва, прапан і бутан) загарэліся і пажар ахапіў 1500 кв. м. плошчы, ад чаго маглі загарэцца іншыя цягнікі з гаручым. Міліцыя і вайскоўцы ачапілі месца трагэдыі і эвакуіявалі людзей з небяспечнай зоны. Пажарныя змагаліся з узгараннем каля 4-х гадзін, пры гэтым адзін з іх, Аляксандр Хоміч, атрымаў апёкі падчас ліквідацыі пажара і пазней за гэта стаў 1-м кавалерам ордэна «За асабістую мужнасць»[1].

Зноскі

Спасылкі правіць