Брэсцкі чыгуначны вакзал

Брэсцкі чыгуначны вакзал — чыгуначны вакзал на станцыі Брэст-Цэнтральны ў горадзе Брэсце (Беларусь).

Славутасць
Брэсцкі чыгуначны вакзал
52°06′02″ пн. ш. 23°40′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1886 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000010шыфр 112Г000010
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вакзал у пачатку 20 ст.

Вакзал быў абсталяваны вадзяным ацяпленнем. У залах для пасажыраў 1-га і 2-га класаў падлогі былі паркетныя, для 3-га класа — дашчаныя, у падсобных памяшканнях — асфальтавыя. Неўзабаве вакзал стаў першым на чыгунках Расійскай імперыі, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне — 160 лямпачак па 20 свечак з’явіліся ў залах і на пероне і 12 ліхтароў па 50 свечак асвятлялі Прывакзальную плошчу.

 
Вакзал часоў Польскай Рэспублікі
 
Бакавы фасад. 1930-я
  • У 1915 годзе, у час Першай сусветнай вайны, будынак вакзала быў разбураны рускімі войскамі пры адступленні. Польскія ўлады пабудавалі ў 1930 годзе новы будынак па праекце архітэктара Гіпаліта Грынцэвіча[2]. Замест вакзала-крэпасці з’явіўся хупавы будынак у стылі «народавым». Ён спалучаў у сабе рысы рэнесансу, барока і традыцыі беларуска-літоўскага дойлідства.
  • У Вялікую Айчынную вайну вакзал быў адным з участкаў супраціву. Па наяўных дадзеных, у падвалах вакзала ўвечары 22 чэрвеня 1941 г. знаходзілася каля 70 чалавек. Абарона доўжылася да 29 чэрвеня.
  • Вакзал, якім мы бачым яго зараз, быў пабудаваны ў 1953—1957 гадах па загадзе Сталіна. Высокі, масіўны, багата ўпрыгожаны будынак у стылі сталінскага ампіру. У абліцоўванні ўнутраных памяшканняў і фасадаў будынка былі ўжытыя каляровыя пароды мармуру і граніту, дастаўленыя з розных рэгіёнаў СССР. Шпіль з пяціканцовай зоркай, які надае падабенства будынку з Маскоўскім універсітэтам, — адзін з найвышэйшых пунктаў горада — 41 метр (13-14-павярховы будынак).
  • Вакзал сустракаў шмат асоб сусветнага маштабу: імператары Аляксандр III, Мікалай II, Леў Троцкі, Юзаф Пілсудскі, Іосіф Сталін, Мікіта Хрушчоў, Клімент Варашылаў, Жорж Пампіду, Рауль Кастра, Кім Ір Сен[3].

Архітэктура правіць

 
Інтэр’ер

У наш час Брэсцкі чыгуначны вакзал мае цэнтральны аб’ём з 2-светлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі, вылучаны вежай са спічаком. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асноўным будынкам агульным верхнім поясам і радам квадратных у плане пілонаў. Абапал вакзала праходзяць чыгуначныя пуці, пад імі — віядукі.

 
Від на пуці

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць