Чыгуначны транспарт

служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках

Чыгу́начны тра́нспарт служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках.

Чыгуначны транспарт у Аргенціне

Шляхі зносін чыгуначнага транспарту ўключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад'язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (1520 мм, 1435 мм, 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу.

Гісторыя чыгунак правіць

 
Цягнік з цеплавозам 2ТЭ10У

Чыгункі пачалі з'яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі. У канцы XIX стагоддзя чыгункі з'явіліся ў Расійскай Імперыі. Да канца ХХ ст даўжыня чыгунак свету дасягнула 1,3 млн км.

Чыгуначны пуць правіць

 
Чыгуначны пуць з бетоннымі шпаламі

Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.

Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).

Падтрыманнем чыгуначнага пуці ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі пуці.

Рухомы склад правіць

Рухомы склад бывае: цягавы — гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.

Цягнік — гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.

Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін правіць

У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.

Краіна Даўжыня чыгунак (км)
Увесь свет 1 122 650
1 ЗША 194 731
2 Расія 87 157
3 Кітай 71 600
4 Індыя 63 518
5 Канада 49 422
6 Германія 45 514
7 Аўстралія 41 588
8 Аргенціна 34 463
9 Францыя 32 682
10 Бразілія 31 543
11 Польшча 23 420
12 Японія 23 168
13 Украіна 22 473
14 ПАР 22 298
15 Мексіка 19 510
16 Італія 19 493
17 Вялікабрытанія 16 893
18 Іспанія 14 189
19 Казахстан 13 601
20 Швецыя 11 481
21 Румынія 11 385

Сістэмы правіць

Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі правіць

Дзяржавы без чыгуначнага транспарта правіць

Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Тымор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.

Чыгунка ў мастацтве правіць

Жывапіс правіць

Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.

Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.

Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў[1].

Кіно правіць

Чыгунка і чыгуначны транспарт з'яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі[2]. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люм’ер «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта» (1895).

Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі «Ізноў трэба жыць» (1999, рэжысёр Васіль Панін), «Спыніўся цягнік» (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), «Магістраль» (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), «34-й хуткі» (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка «Цягнік па-за раскладам» (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы «Вялікія перагоны» (1970), «Рускі паравоз» (1988), «Вадзіў цягнікі машыніст» (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: «Гісторыя расійскіх чыгунак» (1993), «Я люблю цягнікі». У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку «Чыгунка».

Цікавыя факты правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Спасылкі правіць