Чылійскі архіпелаг

Чылійскі архіпелаг — агульная назва некалькіх груп астравоў у Ціхім акіяне каля паўднёва-заходніх берагоў Чылі. Найбуйнейшыя астравы: Чылаэ, Уэлінгтан, Санта-Інес. Астравы мацерыковага паходжання (пераважна ўчасткі Берагавых Кардыльераў Андаў). Берагі моцна парэзаныя залівамі і пралівамі. Паверхня гарыстая, вышыня да 1341 м. Частыя землетрасенні (найбуйнейшае ў 1960 годзе). Лясы з нізкарослых паўднёвых букаў, балотная і лугавая расліннасць. Лесараспрацоўкі і рыбалоўства. Галоўны горад і порт - Анкуд (на востраве Чылаэ). Нацыянальны парк Эрнанда-Магальянес.

Чылійскі архіпелаг

Літаратура

правіць
  • Чылійскі архіпелаг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)