Чын (народы)

(Пасля перасылкі з Чын, народы)
Chin Village.jpg

Чын, чыны, кукі-чыны — група народаў на паўночным захадзе М'янмы (нацыянальная вобласць Чын): тыдым, фалам, канпеле і блізкія да іх тхадо на паўночным усходзе Індыі. 750 тыс.чалавек. Роднасныя народу кукі. Адносяцца да паўднёваазіяцкай пераходнай расы. Гавораць на мове падгрупы нага-кукі-чын цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям'і. Вернікі — будысты, ёсць хрысціяне.

Чын прыйшлі ў Бірму з поўначы, раней продкаў сучасных бірманцаў. У 12-17 стагоддзях фалам і канпеле выцеснены шанамі ў цяжкадаступныя горныя раёны заходняй Бірмы. Традыцыйныя заняткі — падсечна-агнявое земляробства (рыс, бабовыя, гародніна), у далінах — садаводства (цытрусавыя), паляванне, лесанарыхтоўкі, збор смалы і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988