Чырванабудскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Чырванабу́дскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 гадах. Цэнтр — вёска Церахоўка.

Чырванабудскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Церахоўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 4 жніўня 1927

Гісторыя

правіць

Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. У склад раёна ўключаны 18 сельсаветаў: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад новаўтворанага Церахоўскага раёна.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).