Чырвонаслабодскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Чырвонаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада.

Чырвонаслабодскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чырвоная Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
30 кастрычніка 2009
Дата скасавання 15 ліпеня 1935
Насельніцтва (2019) 5 209
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чырвоная Слабада. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года скасаваны ў сувязі са стварэннем Чырвонаслабодскага местачковага савета, які ў 1938 годзе рэарганізаваны ў пассавет. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года пассавет у складзе Старобінскага раёна (за выключэннем населеных пунктаў Ракіні, Талмачова і Эвалінава, якія перададзены ў склад Капыльскага раёна[1]), з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна. 25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан Чудзінскага сельсавета Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласці[2], 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета[3]. 28 лютага 1964 года з часткі Чырвонаслабодскага пассавета (вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан) утвораны Рожанскі сельсавет[4]. 6 студзеня 1965 года пассавет увайшоў у склад Салігорскага раёна.

30 сакавіка 2006 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Першамайскага сельсавета (населеныя пункты Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны)[5]. 30 кастрычніка 2009 года Чырвонаслабодскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6]. 29 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рожанскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан)[7]. 24 лістапада 2010 года скасавана вёска Дошнава[8].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў без Чырвонай Слабады) — 650 чалавек[9], з іх 92,5 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 5209 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 20 лістапада 2018.
  8. Решение Солигорского районного Совета депутатов от 24 ноября 2010 г. № 46 Об упразднении сельского населенного пункта Дошново Краснослободского сельсовета Солигорского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.