Чырвоная лінія
Чырвоная лінія ў горадабудаўніцтве — умоўная мяжа, якая аддзяляе магістралі, вуліцы, праезды і плошчы ад тэрыторый, прызначаных пад забудову. Будуюць як па чырвонай лініі, так і з водступам ад яе. Забяспечвае горадабудаўнічую дысцыпліну пры будаўніцтве і рэканструкцыі гарадоў.

Літаратура
правіць- Чырвоная лінія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).