Сцяг Беларускай ССР

(Пасля перасылкі з Чырвона-зялёны сцяг)

Сцяг БССР — дзяржаўны сімвал БССР, зацверджаны 25 снежня 1951, аўтар мастак Мікалай Гусеў. Сцяг Беларусі ўзору 1995 года ёсць мадыфікацыяй сцяга БССР.

Сцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
СССР
Зацверджаны 25 снежня 1951
Адменены 25 жніўня 1991
Прапорцыя 1:2

11.04.192719.02.1937
Прапорцыя 1:2

19.02.193725.12.1951
Прапорцыя 1:2

Арнамент на сцягу ўзору 1951

правіць

У канцы 1940-х з’явілася палітычная патрэба ў візуальна розных дызайнах сцягоў саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Для сцяга БССР у якасці адметнасці выбралі беларускі народны арнамент. Тады ў даваенных архівах Белпрамсавета быў знойдзены малюнак вышыўкі на ручніку, вышытым у 1917 сялянкай Матронай Маркевіч з в. Клімавічы Сенненскага раёна. Вышыўка называлася «Узыходзячае сонца». Мастак Мікалай Гусеў падрыхтаваў праект на аснове малюнка, з пэўнымі сімвалічнымі дадаткамі.

Арнамент сцяга сімвалічна расшыфроўваецца так (паласа з арнаментам павернутая гарызантальна):

  • цэнтральная рамбавідная фігура сімвалізуе ўзыходзячае сонца;
  • рагавідныя фігуры злева і справа ад яе сімвалізуюць багацце і дабрабыт;
  • фігура ўнутры ромба гэта «ключ да шчасця»;
  • прамавугольная фігура з меншымі прамавугольнікамі, далучанымі злева і справа, гэта «вотыўны знак», які выражае жаданне здзяйснення мар;
  • арнаментальная фігура сімвалізуе хлеб (гэтага не было на арыгінальнай вышыўцы, дададзена пасля пэўнай дыскусіі).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Басаў А. Н., Куркоў І. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Н. Найдовіч. — Мн.: Полымя, 1994. ISBN 5-345-00730-6.