Чырвоны Бор (заказнік)
Чырвоны Бор — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1997 для аховы ўнікальных прыродных ландшафтаў і экасістэм. Плошча заказніка складае 34 231 га.
Чырвоны Бор | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Расонскі і Верхнядзвінскі раёны, Віцебская вобласць |
Плошча | 34 231 га |
Дата заснавання | 1997 |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Ландшафт мае рысы апошняга Паазерскага зледзянення. Рэльеф моцна расчлянёны, шмат азёр, забалочаных нізін і западзін, вярховых балот, марэнных узгоркаў і град.
У расліннасці дамінуюць хвойнікі імшыстыя і верасова-бруснічныя, ельнікі і вытворныя бярэзнікі, асіннікі кісліцавыя; бязлесныя, вярховыя сфагнавыя балоты і інш. У Чырвонай кнізе 13 відаў раслін, у т.л. палушнік азёрны, лабелія Дортмана, нітэлопсіс прытуплены, бяроза карлікавая, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, марошка прысадзістая і інш. Найбольш поўны комплекс дэндрафільных і водна-балотных відаў жывёл. У Чырвонай кнізе — буры мядзведзь, рысь звычайная, беркут, арлан-белахвост, скапа, курапатка белая, чорны бусел, даўгахвостая кугакаўка, касманогі сыч, сярэдні кулон, залацісты сявец, чорнаваллёвая гагара, крахаль вялікі і інш.
-
Аверс юбілейнай манеты «Чырвоны Бор» з выявай шпажніка чарапіцавага
-
Рэверс юбілейнай манеты «Чырвоны Бор» з выявай норкі еўрапейскай
Нягледзячы на вялізную плошчу, тэрыторыя заказніка амаль не мае населеных пунктаў. Сярод выключэнняў: вёскі Валясы (на поўначы), Роўнае Поле (на поўдні) і Галяшы (на ўсходе), а таксама хутар Красны Бор.
Літаратура
правіць- Чырвоны Бор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Заказнік «Чырвоны Бор» на сайце ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Архівавана 11 жніўня 2020.
- Козорез А. И. Подошвелев Д. А. Климец Д. А. Бурштын В. Н. Кормовая ёмкость и возможность восстановления мегафауны в природном комплексе «Красный Бор»