Адкрыць галоўнае меню
Колер і шрафіроўка

Чырво́ны ко́лер[1] — традыцыйная назва для чырвонага колеру і яго адценняў у геральдыцы.

АсаблівасціПравіць

У геральдычнай літаратуры называецца таксама наступнымі словамі: гюльз, рубінавы, кашаніль, чарвец, малінавы. У англійскай геральдыцы выкарыстоўваюцца асаблівыя тэрміны: у гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «mars», у гербах пэраў — «rubis», ва ўсіх іншых — «queuls».

Чырвоны колер атрымліваецца змешваннем сурыку і кінавары з перавагай першага.

ШрафіроўкаПравіць

Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца вертыкальнымі лініямі.

Сімволіка колеруПравіць

Чырвоны колер у геральдыцы традыцыйна сімвалізуе храбрасць, смеласць, мужнасць, бясстрашнасць, права, агонь, цеплыню, любоў, велікадушнасць, чырвонае поле, кроў, пралітую за сюзерэна, рэлігійныя або палітычныя ідэалы.

У сярэдневяковай астраноміі чырвонаму колеру адпавядаў Марс, у алхіміірубін і жалеза, стыхіяагонь.

Зноскі

  1. Анатоль Кірылавіч Цітоў. Геральдыка Беларусі / Я. В. Малашэвіч, А. П. Касцялецкая. — 2-е дапоўненае і папраўленае выданне. — Мінск: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. — С. 11. — 147 с. — 3 000 экз.