Чысць (пасёлак)
пасёлак у Маладзечанскім раёне
Чысць[1] (трансліт.: Čysć, руск.: Чисть) — пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З’яўляецца цэнтрам Чысцінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Уша.
Пасёлак
Чысць
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1955 годзе ў вёсцы пачалося будаўніцтва жылля для працаўнікоў торфапрадпрыемства "Краснае". З 1995 года—пасёлак.
Насельніцтва
правіць- 2003 год — 5093 жыхароў, 1714 двароў
- 1.1.2015 года — 6159 жыхароў, у т.л. працаздольнага ўзросту 3895, маледзейшых за працаздольны ўзрост — 1384, старэйшых — 880.
Славутасці
правіць- Свята-Мікалаеўская царква
- У 2020 годзе на сцяне адміністрацыйнага корпусу завода «Забудова» з’явіўся мурал мастака Аляксандра Благія. У аснове мурала выява дывана, зробленага ў тэхніцы падвойнага ткацтва. Чырвоны колер выбраны, бо ён фірмовы для завода.[2]
Інфраструктура
правіцьУ пасёлку знаходзяцца заводы ААТ "Кіруючая кампанія холдынга «Забудова»", якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы. Таксама ў склад холдынга ўваходзяць будаўнічае і праектнае прадпрыемствы. У Чысці працуюць СП «Шклолюкс», зверагаспадарка «Чысць», ЖКГ, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычныя школы, бальніца, амбулаторыя і аптэка, 2 дзіцячых садкі, аддзяленні сувязі і банку.
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Сяржук Вітушка (1965—2012) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ У Чысці з'явіўся мурал ў чырвона-белым колеры
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чысць (пасёлак)