Чысцінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Чы́сцінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чысць.
Чысцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Чысць |
Дата ўтварэння | 26 жніўня 1991 |
Насельніцтва (2009) | 5 661 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222321 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 26 жніўня 1991 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Красненскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Красненскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 5661 чалавек[2], з іх 88,8 % — беларусы, 8,2 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.