Чы Дон Вон

паўднёвакарэйскі футбаліст

Чы Дон Вон (кар.: 지동원; нар. 28 мая 1991, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клуба «Сеул» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Футбол
Чы Дон Вон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 мая 1991(1991-05-28)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Рэспубліка Карэя
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Паўднёвая Карэя Сеул
Маладзёжныя клубы
2007—2008 Англія Рэдынг
2008—2009 Паўднёвая Карэя Чанам Дрэганз
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Паўднёвая Карэя Чанам Дрэганз 33 (10)
2011—2014 Англія Сандэрленд 24 (2)
2013   Германія Аўгсбург 17 (5)
2014 Германія Аўгсбург 12 (1)
2014 Германія Барусія II (Дортмунд) 5 (0)
2015—2019 Германія Аўгсбург 84 (7)
2018   Германія Дармштат 98 16 (2)
2019—2021 Германія Майнц 05 10 (0)
2021   Германія Айнтрахт (Браўншвайг) 12 (1)
2021— Паўднёвая Карэя Сеул
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя (да 20) 9 (6)
2010—2012 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя (да 23) 15 (3)
2010—2019 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя 56 (11)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Лондан 2012 футбол
Кубкі Азіі
Бронза Катар 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынга», пасля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафесійным клубам Чы Дон Вона стаў «Чанам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[3]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 года паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры[4]. Усяго Чы Дон Вон правёў за клуб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.

Улетку 2011 года паўднёвакарэйскі форвард стаў іграком «Сандэрленда». Чы Дон Вон упершыню згуляў за англійскі клуб у матчы першага тура чэмпіянату Англіі супраць «Ліверпуля»[5]. Першы гол у Прэм'ер-лізе нападнік забіў 10 верасня 2011 года ў браму «Чэлсі»[6]. Усяго за сезон 2011/12 Чы Дон Вон згуляў у Англійскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сезона гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 года быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэслізе матчах, форвард праз паўгода вярнуўся ў Англію. Аднак Дон Вон зноў не пажадаў мірыцца з недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 года Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сезона[7].

17 красавіка 2014 года было абвешчана пра тое, што ўлетку, па заканчэнні сезона, Чы стане іграком дортмундскай «Барусіі», з якой ён падпісаў кантракт да 2018 года[8]. Але, у складзе «Барусіі» так ніводнага разу не з’явіўся на полі, гуляў толькі за другую каманду. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Аўгсбург»[9].

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду клубу Другой Бундэслігі «Дармштат 98». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Аўгсбург».

У маі 2019 года стала вядома, што ў новым сезоне Чы Дон Вон будзе гуляць за «Майнц 05». На полі, аднак, з’яўляўся рэдка, за два сезона правёў 10 матчаў у Бундэслізе. У студзені 2021 года да канца сезона арандаваны браўншвайгскім «Айнтрахтам», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Сеул».

Міжнародная кар’ера правіць

Чы Дон Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 снежня 2010 года ў таварыскім матчы са зборнай Сірыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[10]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасня 2011 года ў браму Лівана)[11].

У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянат свету.

Дасягненні правіць

Статыстыка правіць

Зноскі

  1. Dong-Won Ji // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ji Dong-won // FBref.com
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). — «Инчхон Юнайтед» — «Чоннам Дрэгонз» 1:0. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). — «Канвон» — «Чоннам Дрэгонз» 5:2. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  5. Архіўная копія (ням.)(недаступная спасылка). — «Ливерпуль» — «Сандерленд» 1:1. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012.
  6. Архіўная копія (ням.)(недаступная спасылка). — «Сандерленд» — «Челси» 1:2. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.
  7. Dong-Won Ji kommt zum FCA zuruck Архівавана 29 красавіка 2016.
  8. BVB verpflichtet Dong-Won Ji
  9. Нападающий дортмундской "Боруссии" Чжи Дон Вон перешел в "Аугсбург"
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). — Сирия — Южная Корея 0:1. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  11. Soccerway.com. — Южная Корея — Ливан 6:0.