Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1994

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1994 (англ.: UK Championship 1994, таксама вядомы як Royal Liver Assurance UK Championship 1994 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 27 лістапада 1994 года ў Guild Hall у Прэстане, Англія. Турнір стаў 18-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £328,100, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1994
Сезон 1994/1995
Тэрміны 11 — 27 лістапада 1994
Арэна Guild Hall
Горад Прэстан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Royal Liver Assurance
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £328,100
Прызавыя пераможцы £70,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фіналіст Сцяг Ірландыі Кен Доэрці
Лік 10:5
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 139 (Роні О’Саліван)
←1993Чэмпіянат Вялікабрытаніі1995→