Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2003
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2003 (англ.: UK Championship 2003, таксама вядомы як Travis Perkins UK Championship 2003 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 па 30 лістапада 2003 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 27-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Кампанія Travis Perkins упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £615,000, з якіх £84,500 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2003 | |
Сезон | 2003/2004 |
---|---|
Тэрміны | 18 — 30 лістапада 2003 |
Арэна | Barbican Centre |
Горад | Ёрк |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Travis Perkins |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £615,000 |
Прызавыя пераможцы | £84,500 |
Мінулы чэмпіён | Марк Уільямс |
Фінал | |
Пераможца | Мэцью Стывенс |
Фіналіст | Стывен Хендры |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 143 (Алістэр Картэр) |
←2002 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2004→ |