Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (англ.: 2012 UK Championship, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 1 — 9 снежня 2012 |
Арэна | Barbican Centre |
Горад | Ёрк |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | William Hill plc |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £637,500 |
Прызавыя пераможцы | £125,000 |
Мінулы чэмпіён | Джад Трамп |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 10:6 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Джон Хігінс) |
←2011 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2013→ | |
Снукерны сезон 2012/2013 | |
←Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Адкрыты чэмпіянат Шатландыі→ |
Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат.
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На сваім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа.
Турнір
правіцьЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьФінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян. Barbican Centre, Ёрк, Англія, 9 снежня 2012. | ||
Шон Мёрфі (4) Англія |
6:10 | Марк Сэлбі (2) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 64:11, 49:58 (54), 0:82 (66), 83:0 (83), 98:35 (98), 67:39, 0:81 (70), 1:77 Вячэрняя сесія: 72:67 (65 Мёрфі, 58 Сэлбі), 38:70, 53:63, 78:8, 34:79 (51), 0:107 (98), 31:64, 37:69 | ||
98 | Найвышэйшая серыя | 98 |
0 | Соценныя серыі | 0 |
3 | Серыі 50+ | 6 |