Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2017
11-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі праходзіў з 13 па 16 ліпеня 2017 года на стадыёне імя Здзіслава Кшышковяка ў Быдгашчы, Польшча. Да спаборніцтваў, паводле правіл, былі дапушчаны спартсмены 1995—1997 гадоў нараджэння.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2017 | |
---|---|
Горад-арганізатар |
![]() |
Краіны-ўдзельніцы | 47 |
Колькасць атлетаў | 1059 |
Разыгрываецца медалёў | 44 |
Цырымонія адкрыцця | 13 ліпеня 2017 |
Цырымонія закрыцця | 16 ліпеня 2017 |
Дата правядзення | 2017 |
Стадыён | Стадыён імя Здзіслава Кшышковяка |
На старт у 44 дысцыплінах чэмпіянату выйшлі 1059 лёгкаатлетаў з 47 краін Еўропы (565 мужчын і 494 жанчыны)[1].
У турніры не ўдзельнічала зборная Расіі, адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў з лістапада 2015 года з прычыны допінгавага скандалу. Спецыяльны дазвол ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі на ўдзел у турніры атрымалі толькі дзве расійскіх лёгкаатлеткі, якія выйшлі на старт у якасці нейтральных спартсменаў. Крысціна Сіўкова заняла шостае месца ў бегу на 100 метраў, а Клаўдзія Афанасьева стала чэмпіёнкай у хадзе на 20 км[2].
Два залатыя медалі на чэмпіянаце заваявала прадстаўніца Турцыі кенійскага паходжання Ясемін Джан, якая выйграла дыстанцыі 5000 і 10 000 метраў з рэкордамі чэмпіянатаў. Двухразовым прызёрам спаборніцтваў у індывідуальных дысцыплінах стаў нарвежац Карстэн Вархальм, які да срэбра ў бегу на 400 метраў дадаў упэўненую перамогу на 400 метраў з бар'ерамі[3].
Алімпійская чэмпіёнка 2016 года Сара Колак у Быдгашчы таксама стала пераможцам у кіданні дзіды.
ВынікіПравіць
Скарачэнні: EUR — рэкорд Еўропы сярод моладзі | NR — нацыянальны рэкорд | NUR — нацыянальны рэкорд сярод моладзі | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
МужчыныПравіць
ЖанчыныПравіць
Медальны залікПравіць
Медалі ў 44 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 30 краін-удзельніц[1].
Краіна-гаспадыня
Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Германія | 4 | 6 | 8 | 18 |
2 | Вялікабрытанія | 3 | 4 | 3 | 10 |
Польшча | 3 | 4 | 3 | 10 | |
4 | Украіна | 3 | 3 | 4 | 10 |
5 | Італія | 3 | 3 | 2 | 8 |
6 | Іспанія | 3 | 2 | 2 | 7 |
7 | Францыя | 2 | 4 | 7 | 13 |
8 | Швецыя | 2 | 2 | 2 | 6 |
9 | Швейцарыя | 2 | 2 | 1 | 5 |
10 | Нарвегія | 2 | 1 | 2 | 5 |
11 | Венгрыя | 2 | 1 | 1 | 4 |
12 | Бельгія | 2 | 1 | 0 | 3 |
13 | Турцыя | 2 | 0 | 1 | 3 |
14 | Беларусь | 1 | 2 | 0 | 3 |
15 | Нідэрланды | 1 | 1 | 1 | 3 |
16 | Латвія | 1 | 1 | 0 | 2 |
Румынія | 1 | 1 | 0 | 2 | |
Славакія | 1 | 1 | 0 | 2 | |
Чэхія | 1 | 1 | 0 | 2 | |
20 | Данія | 1 | 0 | 1 | 2 |
Славенія | 1 | 0 | 1 | 2 | |
22 | Азербайджан | 1 | 0 | 0 | 1 |
Нейтральныя атлеты | 1 | 0 | 0 | 1 | |
Харватыя | 1 | 0 | 0 | 1 | |
25 | Фінляндыя | 0 | 1 | 2 | 3 |
26 | Ісландыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
27 | Аўстрыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
Грэцыя | 0 | 1 | 0 | 1 | |
29 | Літва | 0 | 0 | 1 | 1 |
Малдова | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Усяго | 44 | 44 | 44 | 132 |
Зноскі
- ↑ а б European Athletics U23 Championships Bydgoszcz 2017 — Results Book (англ.) (PDF). ЕА (16 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2017. Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ Афанасьева — чэмпіёнка Еўропы! , RusAthletics.com (16 ліпеня 2017). Праверана 6 жніўня 2017. Архівавана 6 жніўня 2017.
- ↑ Warholm and Skagestad make it a Norwegian double in Bydgoszcz(англ.), ЕА (16 ліпеня 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
СпасылкіПравіць
- European Athletics U23 Championships (англ.). ЕА. — Старонка спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2017. Праверана 6 жніўня 2017.
- European Athletics U23 Championships — Bydgoszcz 2017 Results (англ.). ЕА. — Вынікі спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2017. Праверана 6 жніўня 2017.