Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018

24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіў з 7 па 12 жніўня 2018 года на Алімпійскім стадыёне ў Берліне. У шэрагу відаў кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбыліся 6 жніўня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату. Турнір у трэці раз у гісторыі праходзіў на тэрыторыі Германіі і ўпершыню — у сталіцы краіны. Да ўдзелу былі дапушчаны спартсмены, якія выканалі ў пастаўленыя тэрміны неабходныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы[1]. На працягу шасці дзён былі разгуляныя 48 камплектаў медалёў.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018
Горад-арганізатар Германія Берлін, Германія
Краіны-ўдзельніцы 51
Колькасць атлетаў 1572
Разыгрываецца медалёў 48
Цырымонія адкрыцця 7 жніўня 2018
Цырымонія закрыцця 12 жніўня 2018
Стадыён Алімпіяштадыян

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы з'яўляўся часткай першага ў гісторыі аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту. Спаборніцтвы праходзілі са 2 па 12 жніўня ў Берліне і брытанскім Глазга. У 2018 годзе гэта мультыспартыўнае мерапрыемства складалася з сямі чэмпіянатаў Еўропы[2]:

У праграму чэмпіянату ў 2018 годзе была дададзена жаночая спартыўная хада на 50 км. Такім чынам, як і раней на чэмпіянаце свету 2017 года, на еўрапейскім кантынентальным першынстве ўпершыню была дасягнута роўнасць паміж жаночымі і мужчынскімі дысцыплінамі (па 24)[3].

Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлены 1572 лёгкаатлета (828 мужчын і 744 жанчыны) з 51 краіны Еўропы[4].

Месца правядзенняПравіць

 
Галоўная арэна спаборніцтваў — «Алімпіяштадыян»

Рашэнне пра правядзенне чэмпіянату ў Берліне было прынята 2 лістапада 2013 года на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі[5].

Асноўная частка спаборніцтваў прайшла на Алімпійскім стадыёне, спартыўная хада і марафон былі праведзены па гарадскіх вуліцах. Марафонцам мела быць пераадолець чатыры 10-кіламетровых круга, пракладзеных побач са славутасцямі нямецкай сталіцы: Берлінскім заапаркам, Калоннай Перамогі, Палацам Бельвю і Брандэнбургскімі варотамі. Для хады на 20 км была арганізавана кальцавая траса даўжынёй 1 км, для хады на 50 км — даўжынёй 2 км. Старт і фініш размясціліся на плошчы Брайтшайдплац[6].

Забарона на ўдзел зборнай РасііПравіць

Як і на папярэднім чэмпіянаце ў 2016 годзе, у спаборніцтвах не ўдзельнічала зборная Расіі. Адхіленне расійскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных стартаў, ініцыяванае ІААФ у лістападзе 2015 года ў сувязі з допінгавым скандалам, у чарговы раз было пакінута ў сіле 27 ліпеня 2018 года[7]. У той жа час Міжнародная федэрацыя па ходзе 2018 года дапусціла некалькі дзясяткаў расійскіх спартсменаў да стартаў за граніцай, дзе яны маглі выступаць у якасці нейтральных атлетаў. Трыццаць з іх дапушчаны арганізатарамі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы[8].

ПрызёрыПравіць

Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах

МужчыныПравіць

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: 0,0 м/с)
падрабязнасці
  Зарнел Х'юз
Вялікабрытанія
9,95
CR
  Рыс Прэскад
Вялікабрытанія
9,96   Жак Харві
Турцыя
10,01
200 м
(вецер: +0,7 м/с)
падрабязнасці
  Раміль Гуліеў
Турцыя
19,76
CR
  Нетаніль Мітчэл-Блэйк
Вялікабрытанія
20,04   Алекс Уілсан
Швейцарыя
20,04
NR
400 м
падрабязнасці
  Мэцью Хадсан-Сміт
Вялікабрытанія
44,78   Кевін Барле
Бельгія
45,13   Жанатан Барле
Бельгія
45,19
800 м
падрабязнасці
  Адам Кшчот
Польшча
1:44,59   Андрэас Крамер
Швецыя
1:45,03
=NR
  П'ер-Амбруаз Бос
Францыя
1:45,30
1500 м
падрабязнасці
  Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
3:38,10   Марцін Левандоўскі
Польшча
3:38,14   Джэйк Уайтмен
Вялікабрытанія
3:38,25
5000 м
падрабязнасці
  Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
13:17,06
EU20R
  Хенрык Інгебрыгтсен
Нарвегія
13:18,75   Мурад Амдуні
Францыя
13:19,14
10 000 м
падрабязнасці
  Мурад Амдуні
Францыя
28:11,22   Башыр Абдзі
Бельгія
28:11,76   Еманеберхан Крыпа
Італія
28:12,15
Марафон
падрабязнасці
  Кун Нарт
Бельгія
2:09.51
CR
  Тадэсэ Абрахам
Швейцарыя
2:11.24   Ясін Рашык
Італія
2:12.09
3000 м з перашкодамі
падрабязнасці
  Махідзін Мехісі-Бенабад
Францыя
8:31,66   Фернанда Кара
Іспанія
8:34,16   Яханес К'япінелі
Італія
8:35,81
110 м з бар'ерамі
(вецер: 0,0 м/с)
падрабязнасці
  Паскаль Марціно-Лагард
Францыя
13,17   Сяргей Шубянкоў
Нейтральны атлет
13,17   Арланда Артэга
Іспанія
13,34
400 м з бар'ерамі
падрабязнасці
  Карстэн Вархальм
Нарвегія
47,64
EU23R NR
  Ясмані Капелья
Турцыя
47,81
NR
  Томас Бар
Ірландыя
48,31
Скачок у вышыню
падрабязнасці
  Матэвуш Пшыбылка
Германія
2,35 м   Максім Недасекаў
Беларусь
2,33 м   Ілья Іванюк
Нейтральны атлет
2,31 м
Скачок з шастом
падрабязнасці
  Арман Дуплантыс
Швецыя
6,05 м
WU20R, CR
  Цімур Маргуноў
Нейтральны атлет
6,00 м   Рэно Лавілені
Францыя
5,95 м
Скачок у даўжыню
падрабязнасці
  Мілтыядыс Тэнтаглу
Грэцыя
8,25 м
(−0,3 м/с)
  Фабіян Гайнле
Германія
8,13 м
(−0,2 м/с)
  Сяргей Нікіфараў
Украіна
8,13 м
(+0,1 м/с)
Трайны скачок
падрабязнасці
  Нэльсан Эвора
Партугалія
17,10 м   Алексіс Капелья
Азербайджан
16,93 м   Дзімітрыяс Цыяміс
Грэцыя
16,78 м
Штурханне ядра
падрабязнасці
  Міхал Харатык
Польшча
21,72 м   Конрад Букавецкі
Польшча
21,66 м   Давід Шторль
Германія
21,41 м
Кіданне дыска
падрабязнасці
  Андрус Гуджус
Літва
68,46 м   Даніэль Столь
Швецыя
68,23 м   Лукас Вайсгайдынгер
Аўстрыя
65,14 м
Кіданне молата
падрабязнасці
  Войцех Навіцкі
Польшча
80,12 м   Павел Файдак
Польшча
78,69 м   Бэнцэ Халас
Венгрыя
77,36 м
Кіданне дзіды
падрабязнасці
  Томас Ролер
Германія
89,47 м   Андрэас Гофман
Германія
87,60 м   Магнус Кірт
Эстонія
85,96 м
Дзесяцібор'е
падрабязнасці
  Артур Абеле
Германія
8431 ачко   Ілья Шкуранёў
Нейтральны атлет
8321 ачко   Віталь Жук
Беларусь
8290 ачкоў
Хада на 20 км
падрабязнасці
  Альвара Марцін
Іспанія
1:20.42   Дыега Гарсія
Іспанія
1:20.48   Васіль Мізінаў
Нейтральны атлет
1:20.50
Хада на 50 км
падрабязнасці
  Мар'ян Закальніцкі
Украіна
3:46.32   Мацей Тот
Славакія
3:47.27   Дзмітрый Дзюбін
Беларусь
3:47.59
Эстафета 4×100 м
падрабязнасці
  Вялікабрытанія 37,80   Турцыя 37,98
NR
  Нідэрланды 38,03
NR
Эстафета 4×400 м
падрабязнасці
  Бельгія
Дылан Барле
Жанатан Барле
Жанатан Сакур
Кевін Барле
Робін Вандэрбемдэн
Жульен Ватрэн
2:59,47   Вялікабрытанія
Рабах Юсіф
Дуэйн Коўэн
Мэцью Хадсан-Сміт
Марцін Руні
Кэмеран Чалмерс
3:00,36   Іспанія
Оскар Усільяс
Лукас Буа
Самуэль Гарсія
Бруна Артэлана
Дарвін Эчэверы
Марк Ухакпор
3:00,78

ЖанчыныПравіць

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: 0,0 м/с)
падрабязнасці
  Дзіна Эшэр-Сміт
Вялікабрытанія
10,85
=WL, NR
  Джына Люкенкемпер
Германія
10,98
EU23R
  Дафнэ Схіперс
Нідэрланды
10,99
200 м
(вецер: +0,2 м/с)
падрабязнасці
  Дзіна Эшэр-Сміт
Вялікабрытанія
21,89
WL, NR
  Дафнэ Схіперс
Нідэрланды
22,14   Яміле Самуэль
Нідэрланды
22,37
400 м
падрабязнасці
  Юстына Свенты-Эрсэціч
Польшча
50,41   Марыя Белібасакі
Грэцыя
50,45   Лізаннэ Дэ Вітэ
Нідэрланды
50,77
800 м
падрабязнасці
  Наталля Прышчэпа
Украіна
2:00,38   Рэнель Ламот
Францыя
2:00,62   Вольга Ляхавая
Украіна
2:00,79
1500 м
падрабязнасці
  Лора Мюр
Вялікабрытанія
4:02,32   Сафія Энаўі
Польшча
4:03,08   Лора Уэйтман
Вялікабрытанія
4:03,75
5000 м
падрабязнасці
  Сіфан Хасан
Нідэрланды
14:46,12
CR
  Эйліш Мак-Колган
Вялікабрытанія
14:53,05   Ясемін Джан
Турцыя
14:57,63
10 000 м
падрабязнасці
  Лона Чэмтаі
Ізраіль
31:43,29   Сюзан Крумінс
Нідэрланды
31:52,55   Мераф Бахта
Швецыя
32:19,34
Марафон
падрабязнасці
  Вольга Мазуронак
Беларусь
2:26.22   Клеманс Кальвен
Францыя
2:26.28   Эва Врабцава-Ныўльтава
Чэхія
2:26.31
NR
3000 м з перашкодамі
падрабязнасці
  Геза-Фелісітас Краўзэ
Германія
9:19,80   Фаб'ен Шлумпф
Швейцарыя
9:22,29   Караліна Гроўдаль
Нарвегія
9:24,46
100 м з бар'ерамі
(вецер: -0,5 м/с)
падрабязнасці
  Эльвіра Герман
Беларусь
12,67   Памэла Дуткевіч
Германія
12,72   Сіндзі Роледэр
Германія
12,77
400 м з бар'ерамі
падрабязнасці
  Леа Шпрунгер
Швейцарыя
54,33   Ганна Рыжыкава
Украіна
54,51   Меган Біслі
Вялікабрытанія
55,31
Скачок у вышыню
падрабязнасці
  Марыя Ласіцкене
Нейтральны атлет
2,00 м   Мірэла Дамірава
Балгарыя
2,00 м   Мары-Лорэнс Юнгфляйш
Германія
1,96 м
Скачок з шастом
падрабязнасці
  Екатэрыні Стэфаніды
Грэцыя
4,85 м
CR
  Нікалета Кірыякапулу
Грэцыя
4,80 м   Холі Брэдшау
Вялікабрытанія
4,75 м
Скачок у даўжыню
падрабязнасці
  Малайка Міхамбо
Германія
6,75 м
(−0,7 м/с)
  Марына Бех
Украіна
6,73 м
(−0,1 м/с)
  Шара Проктар
Вялікабрытанія
6,70 м
(−0,4 м/с)
Трайны скачок
падрабязнасці
  Параскеві Папахрыстасу
Грэцыя
14,60 м
(−0,1 м/с)
  Крысцін Гірыш
Германія
14,45 м
(−0,5 м/с)
  Ана Пелетэйра
Іспанія
14,44 м
(+0,1 м/с)
Штурханне ядра
падрабязнасці
  Паўліна Губа
Польшча
19,33 м   Крысціна Шваніц
Германія
19,19 м   Алёна Дубіцкая
Беларусь
18,81 м
Кіданне дыска
падрабязнасці
  Сандра Перкавіч
Харватыя
67,62 м   Надзін Мюлер
Германія
63,00 м   Шаніс Крафт
Германія
62,46 м
Кіданне молата
падрабязнасці
  Аніта Уладарчык
Польшча
78,94 м
CR
  Аляксандра Тавернье
Францыя
74,78 м
NR
  Яана Фёдараў
Польшча
74,00 м
Кіданне дзіды
падрабязнасці
  Крысцін Гусанг
Германія
67,90 м
CR
  Нікала Ограднікава
Чэхія
61,85 м   Лівета Ясюнайце
Літва
61,59 м
Сямібор'е
падрабязнасці
  Нафісату Тыям
Бельгія
6816 ачкоў
WL
  Катарына Джонсан-Томпсан
Вялікабрытанія
6759 ачкоў   Каралін Шэфер
Германія
6602 ачка
Хада на 20 км
падрабязнасці
  Марыя Перэс
Іспанія
1:26.36
CR
  Анежка Драгатава
Чэхія
1:27.03   Антанела Пальмізана
Італія
1:27.30
Хада на 50 км
падрабязнасці
  Інеш Энрыкіш
Партугалія
4:09.21
CR
  Аліна Цвілій
Украіна
4:12.44
NR
  Юлія Такач
Іспанія
4:15.22
Эстафета 4×100 м
падрабязнасці
  Вялікабрытанія 41,88
WL
  Нідэрланды 42,15   Германія 42,23
Эстафета 4×400 м
падрабязнасці
  Польшча
Малгажата Голуб-Кавалік
Іга Баўмгарт-Вітан
Патрыцыя Выцішкевіч
Юстына Свенты-Эрсэціч
Наталля Качмарак
Марціна Дамброўская
3:26,59   Францыя
Элеа-Мар'яма Дзіяра
Дэбара Сананес
Агнэс Рааралаі
Флорыя Гей
Эстэль Перасье
3:27,17   Вялікабрытанія
Зоі Кларк
Аніка Ануора
Эмі Олкак
Эйлід Дойл
Фінет Аг'японг
Мэры Абічы
Эмілі Дайманд
3:27,40

Медальны залікПравіць

  Прымалая краіна

Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Вялікабрытанія 7 5 6 18
2   Польшча 7 4 1 12
3   Германія 6 7 6 19
4   Францыя 3 4 3 10
5   Бельгія 3 2 1 6
  Грэцыя 3 2 1 6
7   Нарвегія 3 1 1 5
8   Украіна 2 3 2 7
9   Іспанія 2 2 4 8
10   Беларусь 2 1 3 6
11   Партугалія 2 0 0 2
12   Нідэрланды 1 3 4 8
  Нейтральныя атлеты 1 3 2 6
13   Турцыя 1 2 2 5
14   Швецыя 1 2 1 4
15   Швейцарыя 1 1 2 4
16   Літва 1 0 1 2
17   Ізраіль 1 0 0 1
  Харватыя 1 0 0 1
19   Чэхія 0 2 1 3
20   Азербайджан 0 1 0 1
  Балгарыя 0 1 0 1
  Славакія 0 1 0 1
23   Італія 0 0 4 4
24   Аўстрыя 0 0 1 1
  Венгрыя 0 0 1 1
  Ірландыя 0 0 1 1
  Эстонія 0 0 1 1
Усяго 48 48 48 144

Гл. таксамаПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. European Athletics Championships 2018 Entry Standards & Conditions (англ.) (PDF). ЕА (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. European Championships Schedule (англ.). European Championships. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Women's 50km race walk added to European Athletics Championships programme(англ.), ЕА (13 снежня 2017). Праверана 28 ліпеня 2018.
  4. Final entries available for European Championships(англ.), ЕА (31 ліпеня 2018). Праверана 5 жніўня 2018.
  5. Berlin to host 2018 European Athletics Championships(англ.), ЕА (2 лістапада 2013). Праверана 16 кастрычніка 2016.
  6. Marathon and race walk routes published for Berlin Euro Champs(англ.), Athletics Weekly (12 чэрвеня 2018). Праверана 28 ліпеня 2018.
  7. IAAF Council Makes Key Decisions in Buenos Aires(англ.), ІААФ (27 ліпеня 2018). Праверана 28 ліпеня 2018.
  8. ЧЭ ў Берліне: 30 нашых, статыстыка, УФЛА (25 ліпеня 2018). Праверана 28 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць