Чэмпіянат свету па біятлоне

Чэмпіяна́т све́ту па біятло́не — міжнародныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1958 года. Сучасныя чэмпіянаты свету ўключаюць у сябе выступленні ў спрынце, гонцы пераследвання, індывідуальнай гонцы, змешанай эстафеце, эстафеце і мас-старце. Выступаючыя на чэмпіянаце свету атрымліваюць ачкі, якія залічваюцца ў агульны залік Кубка свету і ў залік Кубка нацый ў колькасці, аналагічным выступленню на этапах Кубка свету.

Чэмпіянат свету па біятлоне
Выява лагатыпа
Арганізатар Міжнародны саюз біятланістаў
Стварэнне 1958 (мужчыны)
1984 (жанчыны)
Перыядычнасць Кожны год (акрамя алімпійскіх гадоў)
Сайт www5.biathlonworld.com/en/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1958 годзе ў мястэчку Зальфельдэн[1] федэральнай зямлі Зальцбург Аўстрыйскай Рэспублікі прайшоў першы чэмпіянат свету, у рамках якога афіцыйна была праведзена індывідуальная гонка на 20 км і неафіцыйна — эстафета 4x7,5 км у мужчын. Першым чэмпіёнам свету стаў шведскі біятланіст Адольф Віклунд. Эстафетныя гонкі былі афіцыйна ўключаны ў праграму чэмпіянатаў свету толькі ў 1966 годзе[2]. Далей на чэмпіянатах свету з’яўляліся наступныя спаборніцтвы: у 1974 годзе — спрынтарскія гонкі ў мужчын, у 1984 годзе — індывідуальная гонка, спрынт і эстафета ў жанчын, у 1989 годзе — камандныя гонкі[3], у 1997 годзе — гонкі пераследвання, у 1999 годзе — мас-старты, у 2005 годзе — змешаная эстафета. Да 1989 года чэмпіянаты свету ў мужчын і ў жанчын праходзілі асобна.

У гады правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянат свету не праводзіцца. Да 2014 года ў рамках аднаго з пасляалімпійскіх этапаў Кубка свету медалі чэмпіянату разыгрываліся ў тых дысцыплінах, якія не ўвайшлі ў алімпійскую праграму.

Месца правядзення

правіць
 
Год Месца правядзення Краіна Камплектаў медалёў Заўвагі
1958 Зальфельдэн   Аўстрыя 1 Індывідуальная гонка ў мужчын
1959 Курмаёр   Італія 1
1961 Умеа   Швецыя 1
1962 Хямеэнліна   Фінляндыя 1
1963 Зеефельд   Аўстрыя 1
1965 Эльверум   Нарвегія 1
1966 Гарміш-Партэнкірхен   ФРГ 2 Упершыню праведзена эстафета ў мужчын
1967 Альтэнберг   ГДР 2
1969 Закапанэ   Польшча 2
1970 Эстэрсунд   Швецыя 2
1971 Хямеэнліна   Фінляндыя 2
1973 Лэйк-Плэсід   ЗША 2
1974 Мінск   СССР 3 Упершыню праведзены спрынт 10 км у мужчын
1975 Антэрсельва   Італія 3
1976 Антэрсельва   Італія 1 Спрынтарская гонка, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-1976
1977 Вінгрум   Нарвегія 3
1978 Гохфільцэн   Аўстрыя 3
1979 Рупольдынг   ФРГ 3
1981 Лахты   Фінляндыя 3
1982 Мінск   СССР 3
1983 Антэрсельва   Італія 3
1984 Шамані   Францыя 3 Першы чэмпіянат свету сярод жанчын, які не ўвайшоў у праграму Алімпіяды-1984
1985 Рупольдынг   ФРГ 3 Мужскі чэмпіянат
Эг-ам-Этцэль   Швейцарыя 3 Жаночы чэмпіянат
1986 Холменколен   Нарвегія 3 Мужскі чэмпіянат
Фалун   Швецыя 3 Жаночы чэмпіянат
1987 Лэйк-Плэсід   ЗША 3 Мужскі чэмпіянат
Лахты   Фінляндыя 3 Жаночы чэмпіянат
1988 Шамані   Францыя 3 Чэмпіянат свету сярод жанчын, які не ўвайшоў у праграму Алімпіяды-1988.
1989 Файстрыц   Аўстрыя 8 Першы сумесны чэмпіянат сярод мужчын і жанчын, упершыню праведзены камандныя гонкі
1990 Мінск   СССР 8 Спрынт, камандные гонкі, жаночая эстафета ў   Холменколене, мужская эстафета ў   Контыялахты.
1991 Лахты   Фінляндыя 8
1992 Новасібірск   Расія 2 Камандныя гонкі, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1992.
1993 Баравец   Балгарыя 8
1994 Канмор   Канада 2 Камандныя гонкі, не якія ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1994.
1995 Антэрсельва   Італія 8
1996 Рупольдынг   Германія 8
1997 Осрблье   Славакія 10 Упершыню праведзены гонкі пераследвання.
1998 Паклюка   Славенія 2 Гонкі пераследвання, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1998.
Гохфільцэн   Аўстрыя 2 Камандныя гонкі, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1998.
1999 Контыялахты   Фінляндыя 10 Індывідуальныя гонкі і мас-старты ў   Холменколене. Упершыню праведзены мас-старты, выключаны з праграмы камандныя гонкі.
2000 Холменколен   Нарвегія 10 Мужчынская эстафета ў   Лахты.
2001 Паклюка   Славенія 10
2002 Холменколен   Нарвегія 2 Мас-старты, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-2002.
2003 Ханты-Мансійск   Расія 10
2004 Обергоф   Германія 10
2005 Гохфільцэн   Аўстрыя 11 У   Ханты-Мансійску ўпершыню праведзена змешаная эстафета.
2006 Паклюка   Славенія 1 Змешаная эстафета, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-2006.
2007 Антэрсельва   Італія 11
2008 Эстэрсунд   Швецыя 11
2009 Пхёнчхан   Рэспубліка Карэя 11
2010 Ханты-Мансійск   Расія 1 Змешаная эстафета, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-2010.
2011 Ханты-Мансійск   Расія 11
2012 Рупольдынг   Германія 11
2013 Нове-Места   Чэхія 11
2015 Контыялахты   Фінляндыя 11
2016 Холменколен   Нарвегія 11
2017 Гохфільцэн   Аўстрыя 11
2019 Эстэрсунд   Швецыя 12 Упершыню праведзена адзіночная змешаная эстафета
2020 Антэрсельва   Італія 12
2021 Паклюка   Славенія 12
2023 Обергоф   Германія 12
2024 Нове-Места   Чэхія 12

Біятлонныя спаборніцтвы на чэмпіянатах свету

правіць
1958—1965 1966—1983 1974—1987 1984—1988 1989—1996 1997—1998 1999—2004 2005—2017
Мужчыны
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Мас-старт
Эстафета
Камандная гонка
Жанычыны
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Мас-старт
Эстафета
Камандная гонка
Мужчыны і жанчыны
Змешаная эстафета

Медальны залік

правіць

на жнівень 2017 (без Алімпійскіх гульняў)

Агульная колькасць медалёў (па краінах)
Месца Краіна        
1   Нарвегія 66 63 59 188
2   Германія 61 44 32 137
3   СССР 44 29 21 94
4   Францыя 32 32 30 92
5   Расія 27 39 26 92
6   ГДР 19 12 10 41
7   Швецыя 12 11 21 44
8   Фінляндыя 10 10 16 36
9   Украіна 6 10 19 35
10   Беларусь 6 9 13 28
11   Італія 6 4 12 22
12   Чэхія 5 6 7 18
13   Аўстрыя 2 5 9 16
14   ФРГ 2 4 7 13
15   Славенія 2 2 1 5
16   Польшча 1 6 7 14
17   ЗША 1 3 1 5
18   Канада 1 2 1 4
19   Аб'яднаная каманда 1 1 0 2
20   Балгарыя 0 3 4 7
21   Кітай 0 3 0 3
22   Славакія 0 2 1 3
23   Чэхаславакія 0 1 3 4
24   Румынія 0 1 0 1
25   Латвія 0 0 2 2
26   Харватыя 0 0 1 1
27   Эстонія 0 0 1 1

Медальны залік з улікам Алімпійскіх гульняў

правіць
Агульная колькасць медалёў (па краінах)
Месца Краіна        
1   Нарвегія 78 74 65 217
2   Германія 77 62 41 180
3   СССР 53 34 26 113
5   Расія 37 45 34 116
4   Францыя 36 36 39 111
6   ГДР 22 16 14 52
7   Швецыя 15 12 27 54
8   Фінляндыя 10 15 18 43
9   Беларусь 9 11 16 36
10   Украіна 7 11 22 40
11   Італія 6 5 14 25
12   Чэхія 5 6 7 18
13   ФРГ 3 6 9 18
14   Аб'яднаная каманда 3 3 2 8
15   Канада 3 2 2 7
16   Аўстрыя 2 7 10 19
17   Славакія 2 3 2 7
18   Славенія 2 2 1 5
19   Польшча 1 7 7 15
20   Балгарыя 1 3 5 9
21   ЗША 1 3 1 5
22   Швейцарыя 1 1 0 2
23   Кітай 0 3 0 3
24   Чэхаславакія 0 1 3 4
25   Румынія 0 1 0 1
25   Казахстан 0 1 0 1
25   Латвія 0 0 2 2
26   Харватыя 0 0 2 2
27   Эстонія 0 0 1 1

Зноскі

  1. Поўная назва Зальфельдэн-ам-Штайнернен-Мер.
  2. Да з’яўлення мужчынскай эстафеты на чэмпіянатах свету з 1958 па 1965 года вёўся так званы неафіцыйны камандны залік. Ён складаўся з вынікаў лепшых трох (ў 1958 годзе — чатырох) спартсменаў адной нацыянальнай біятлоннай федэрацыі ў індывідуальнай гонцы на 20 км.
  3. Камандныя гонкі не праводзяцца з 1999 года.

Спасылкі

правіць