Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў

Чэмпіяна́т све́ту па біятло́не сяро́д юніё́раў — міжнародныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1967 года ў юніёраў, з 1989 года ў юніёрак і з 2002 года ў юнакоў і дзяўчат. Спачатку першынство сярод юніёраў праводзілася, як правіла, у тым жа месцы, што і «дарослы» Чэмпіянат свету, за выключэннем алімпійскіх сезонаў, калі гэтыя Чэмпіянаты не праводзіліся або праводзіліся толькі ў дысцыплінах, не ўключаных у алімпійскую біятлонную праграму. З пачаткам правядзення жаночых Чэмпіянатаў свету ў 1985 годзе юніёрскія Чэмпіянаты пачалі праводзіцца ў тых жа месцах, што і першыя. З 1989 года, калі былі аб’яднаны мужчынскі і жаночы Чэмпіянаты свету, юніёры сталі спаборнічаць асобна. Першымі ў гісторыі чэмпіёнамі свету сярод юніёраў у 1967 годзе сталі нарвежскі біятланіст Тхор Свендсбергет (у індывідуальнай гонцы) і польская эстафетная каманда. Першымі ў гісторыі чэмпіёнкамі свету сярод юніёрак у 1989 годзе сталі савецкія біятланісткі Вольга Анісімава (у індывідуальнай гонцы) і Ганна Канзіміна (у спрынце), а таксама нямецкая эстафетная каманда і савецкая каманда ў каманднай гонцы.

Юніёрскі Чэмпіянат свету ўключае два паасобных заліку: сярод юніёраў і юніёрак (ва ўзросце 19—21 год на пачатак каляндарнага года), а з 2002 года таксама сярод юнакоў і дзяўчат (маладзейшых за 19 гадоў), хоць старт у абедзвюх узроставых груп у некаторых дысцыплінах можа быць агульным. Юніёрскі Чэмпіянат свету ўключае ў сябе спаборніцтвы ў індывідуальнай гонцы, спрынце, пасьюце і эстафеце. Такім чынам, усяго разыгрываецца 16 камплектаў узнагарод.

Месцы правядзення правіць

Дысцыпліны на Чэмпіянатах свету сярод юніёраў правіць

1967—1973 1974—1988 1989—1990 1991 1992—1998 1999—2001 2002—2018
Юніёры
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Эстафета
Камандная гонка
Юніёркі
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Эстафета
Камандная гонка
Юнакі
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Эстафета
Дзяўчыны
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Эстафета

Агульны медальны залік правіць

Агульная колькасць медалёў (па краінах)[8]
Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Германія[9] 124 94 74 292
Ка2   Расія[10] 115 101 94 310
3   Нарвегія 48 39 54 141
4   Францыя 35 31 34 100
5   Італія 11 14 12 37
6   Беларусь 10 7 15 32
7   Аўстрыя 9 9 13 31
8   Швецыя 8 10 8 26
9   Чэхія[11] 6 18 17 41
10   Фінляндыя 5 18 20 43
11   Украіна 5 13 13 31
12   Польшча 5 7 9 21
13   ЗША 5 6 4 15
14   Кітай 5 0 1 6
15   Канада 3 6 8 17
16   Казахстан 3 5 5 13
17   Нідэрланды 2 0 0 2
18   Славенія 1 3 4 8
19   Эстонія 1 2 2 5
20   Румынія 1 1 1 3
21   Балгарыя 0 8 6 14
22   Славакія 0 5 4 9
23   Швейцарыя 0 3 2 5
24   Харватыя 0 1 0 1
25   Данія 0 1 0 1

Зноскі

  1. Распаўсюджана таксама нямецкая назва Антхольц.
  2. Каля Лілехамера.
  3. Раён Брэзна.
  4. Каля Рыднаўна.
  5. Каля Мартэла.
  6. Раён Брэзна.
  7. Раён Брэзна.
  8. Па стане на 2016 год уключна.
  9. Да 1991 года выступала як   ГДР і   ФРГ
  10. Да 1992 года выступала як   СССР
  11. Да 1993 года выступала як   Чэхаславакія

Спасылкі правіць