Чэмпіянат свету па снукеры 2000
(Пасля перасылкі з Чэмпіянат свету па снукеру 2000)
Чэмпіянат свету 2000 (англ.: World Snooker Championship 2000, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 2000 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 красавіка па 1 мая 2000 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 66-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £1,460,000, з якіх £240,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 2000 | |
Сезон | 1999/2000 |
---|---|
Тэрміны | 15 красавіка — 1 мая 2000 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,460,000 |
Прызавыя пераможцы | £240,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Марк Уільямс |
Фіналіст | Мэцью Стывенс |
Лік | 18:16 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Мэцью Стывенс) |
←1999 ● Чэмпіянат свету ● 2001→ | |
Снукерны сезон 1999/2000 | |
←Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | Pontins Professional→ |