Чэмпіянат свету па снукеры 1974

Чэмпіянат свету 1974 (англ.: World Snooker Championship 1974, таксама вядомы як Park Drive World Snooker Championship 1974) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 25 красавіка 1974 года на арэне Belle Vue, у Манчэстэры, Англія. Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Park Drive у трэці раз запар спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £10,000, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1974
Сезон 1973/1974
Тэрміны 16 — 25 красавіка 1974
Арэна Belle Vue
Горад Манчэстэр
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Park Drive
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £10,000
Прызавыя пераможцы £2,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Фіналіст Сцяг Англіі Грэхэм Майлз
Лік 22:12
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 24
Колькасць матчаў 23
Колькасць соценных серый 5
Найвышэйшая серыя 131 (Грэхэм Майлз)
←1973Чэмпіянат свету1975→