Чэмпіянат свету па снукеры 1983
Чэмпіянат свету 1983 (англ.: World Snooker Championship 1983, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1983 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 красавіка па 2 мая 1983 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 46-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £135,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 1983 | |
Сезон | 1982/1983 |
---|---|
Тэрміны | 16 красавіка — 2 мая 1983 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £135,000 |
Прызавыя пераможцы | £30,000 |
Мінулы чэмпіён | Алекс Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Стыў Дэвіс |
Фіналіст | Кліф Торбурн |
Лік | 18:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Кліф Торбурн) |
←1982 ● Чэмпіянат свету ● 1984→ |