Чэмпіянат свету па снукеры 1985
Чэмпіянат свету 1985 (англ.: World Snooker Championship 1985, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1985 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 28 красавіка 1985 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 48-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 1985 | |
Сезон | 1984/1985 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 28 красавіка 1985 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £250,000 |
Прызавыя пераможцы | £60,000 |
Мінулы чэмпіён | Стыў Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Дэніс Тэйлар |
Фіналіст | Стыў Дэвіс |
Лік | 18:17 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Біл Вербянюк) |
←1984 ● Чэмпіянат свету ● 1986→ |