Чэмпіянат свету па снукеры 1987

Чэмпіянат свету 1987 (англ.: World Snooker Championship 1987, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1987 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 1987 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 50-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £400,000, з якіх £80,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1987
Сезон 1986/1987
Тэрміны 18 красавіка — 4 мая 1987
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £400,000
Прызавыя пераможцы £80,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Джо Джонсан
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Англіі Джо Джонсан
Лік 18:14
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Найвышэйшая серыя 127 (Стыў Дэвіс)
←1986Чэмпіянат свету1988→