Чэмпіянат свету па снукеры 1993
Чэмпіянат свету 1993 (англ.: World Snooker Championship 1993, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1993 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 красавіка па 3 мая 1993 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 56-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £175,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 1993 | |
Сезон | 1992/1993 |
---|---|
Тэрміны | 16 красавіка — 3 мая 1993 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,000,000 |
Прызавыя пераможцы | £175,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Хендры |
Фіналіст | Джымі Уайт |
Лік | 18:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Стыў Дэвіс) |
←1992 ● Чэмпіянат свету ● 1994→ |