Чэмпіянат свету па снукеры 1994
Чэмпіянат свету 1994 (англ.: World Snooker Championship 1994, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1994 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 красавіка па 2 мая 1994 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 57-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £1,068,000, з якіх £180,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 1994 | |
Сезон | 1993/1994 |
---|---|
Тэрміны | 16 красавіка — 2 мая 1994 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,068,000 |
Прызавыя пераможцы | £180,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Хендры |
Фіналіст | Джымі Уайт |
Лік | 18:17 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Алан МакМанус) |
←1993 ● Чэмпіянат свету ● 1995→ |