Чэмпіянат свету па снукеры 2016


Чэмпіяна́т све́ту 2016 (англ.: World Snooker Championship 2016, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 красавіка па 2 мая 2016 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2015/2016. Турнір стаў 82-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 40-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у шосты раз і ў другі раз запар спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,500,100 (на £136,100 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £330,000 атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным у гісторыі снукера.

Чэмпіянат свету 2016
Фота
Сезон 2015/2016
Тэрміны 16 красавіка — 2 мая 2016
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Betfred
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £1,500,100
Прызавыя пераможцы £330,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фіналіст Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Лік 18:14
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32 (+112)
Колькасць матчаў 31 (+112)
Колькасць фрэймаў 619 (+1758)
Колькасць соценных серый 86 (+132)
Найвышэйшая серыя 143 (Кайрэн Уілсан)
(кваліфікацыя: 144 (Цепчая Ун-Ну))
←2015Чэмпіянат свету2017→
Снукерны сезон 2015/2016
←Адкрыты чэмпіянат Кітая

Чэмпіянат уключаў у сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу васьмі гульнявых дзён з 6 па 13 красавіка 2016 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 128 удзельнікаў. 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда патрапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных удзельнікаў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раўндах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс і Кен Доэрці, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт і двухразовы фіналіст Мэцью Стывенс не здолелі прайсці кваліфікацыю да чэмпіянату. Шасціразовы чэмпіён Дэвіс, які правёў свой апошні прафесійны матч у першым кваліфікацыйным раўндзе супраць Фергала О'Браена (4:10), абвясціў аб завяршэнні сваёй 38-гадовай прафесійнай кар'еры на другі дзень чэмпіянату. Леташні чэмпіён Сцюарт Бінэм саступіў Алістэру Картэру ў першым раўндзе з лікам 9:10 і стаў 17-м снукерыстам з 1977 года, які выйграў першы чэмпіёнскі тытул і не змог абараніць яго ў наступным годзе. Леташні фіналіст Шон Мёрфі таксама пацярпеў паразу ў першым раўндзе ад Энтані Мак-Гіла (8:10). Такім чынам, гэты чэмпіянат стаў першым з 1980 года, калі дзеючыя чэмпіён і фіналіст вылецелі ў першым раўндзе.

Кайрэн Уілсан упершыню дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату, што дазволіла яму ўпершыню патрапіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу пасля чэмпіянату. 45-гадовы Алан Мак-Манус выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету ўпершыню з 1993 года і ў паўфінал рэйтынгавага турніру ўпершыню з 2006 года, а таксама стаў самым узроставым паўфіналістам сусветнага першынства з 1985 года, калі да паўфіналу дайшоў 52-гадовы Рэй Рыярдан. Чэмпіянат свету 2016 года стаў першым у гісторыі, у паўфінале якога гулялі два прадстаўнікі Азіі, а таксама першым з 2005 года, калі да паўфіналу дайшлі два снукерысты з кваліфікацыі. У паўфінальным матчы паміж Дзінам Цзюньхуэем з Кітая, які вылецеў з топ-16 перад турнірам і ўпершыню з 2007 года гуляў у кваліфікацыі да сусветнага чэмпіянату, і Аланам Мак-Манусам снукерысты зрабілі 10 соценных брэйкаў, усталяваўшы новы рэкорд па колькасці сэнчуры ў прафесійным матчы. У сваю чаргу, Дзін, які аформіў 7 соценных брэйкаў, усталяваў новы рэкорд чэмпіянату свету і паўтарыў рэкорднае дасягненне Стывена Хендры, які выканаў 7 соценных серый у фінале чэмпіянату Вялікабрытаніі 1994 года. Апроч таго, ён перамог у матчы з лікам 17:11 і стаў першым азіятам у гісторыі, які дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, а таксама першым удзельнікам кваліфікацыі з 2011 года, які дайшоў да фіналу. У другім паўфінальным матчы паміж Маркам Сэлбі і Маркам Фу з Ганконга, які дайшоў да паўфіналу ўпершыню з 2006 года, быў усталяваны новы рэкорд чэмпіянату па працягласці фрэйма — 76 хвілін і 11 секунд. Сэлбі перамог з лікам 17:15 і ў трэці раз выйшаў у фінал галоўнага снукернага турніру пасля паразы ў 2007 годзе і перамогі ў 2014 годзе. У чвэрцьфінальным матчы супраць Сэлбі Кайрэн Уілсан аформіў найвышэйшую серыю на турніры — 143 ачкі. У агульнай колькасці на чэмпіянаце свету было аформлена 86 соценных брэйкаў, што паўтарыла рэкордны вынік розыгрышу 2015 года. Дзін Цзюньхуэй, які аформіў 15 соценных брэйкаў, выканаў найбольшую колькасць соценных серый на чэмпіянаце з 2002 года, калі Стывен Хендры ўсталяваў рэкорд у 16 брэйкаў за 100 ачкоў.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які адразу захапіў ініцыятыву ў фінальным матчы супраць Дзіна, павёўшы з лікам 6:0, і скончыў першы гульнявы дзень з лікам 10:7, а на другі дзень давёў паядынак да перамогі з лікам 18:14, у другі раз перамогшы на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. Сэлбі перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (10:6), Сэма Бэйрда (13:11), Кайрэна Уілсана ў чвэрцьфінале (13:8), Марку Фу ў паўфінальным матчы (17:15) і Дзіна Цзюньхуэя ў фінальным паядынку з лікам 18:14. Такім чынам, 32-гадовы лідар сусветнага рэйтынгу выйграў свой 18-ы прафесійны і сёмы рэйтынгавы тытул, а таксама шосты турнір Трайной кароны і другі турнір у 2016 годзе (пасля адкрытага чэмпіянату Гдыні). Сэлбі стаў 13-м снукерыстам у гісторыі, які выйграў чэмпіянат свету больш за адзін раз, і шостым снукерыстам, які зрабіў гэта ў тэатры Крусібл (з 1977 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла таму, што англічанін застаўся на першай пазіцыі ў рэйтынгу, скончыўшы пяты сезон запар у якасці снукернага лідара.

Турнір

правіць
 
Міжнародны спартыўны цэнтр «Ponds Forge» — месца праведзення кваліфікацыі чэмпіянату.

Чэмпіянат свету 2016 года стаў 82-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.

Чэмпіянат свету 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2015/2016.

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы

правіць

Кампанія Betfred у шосты раз і ў другі раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £136,100 і склаў £1,500,100 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2003 года). Таксама на £30,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2015 атрымаў пераможца турніру — £330,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £330000
Фіналіст £137500
Паўфіналісты £66000
Чвэрцьфіналісты £33000
1/8 фіналу £22000
1/16 фіналу £13250[пг 1]
1/24 фіналу £9900
1/40 фіналу £6600
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі £1000
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі £10000
Агульны прызавы фонд £1500100
Максімальны брэйк £20000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі £8500
  1. Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы.

Дабрачыннасць

правіць

Дабрачынная акцыя, якая была арганізавана ў 2014 годзе і адпаведна з умовамі якой спонсар турніру, кампанія Betfred, у 2015 годзе ахвяравала дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў, зноў адбылася і ў 2016 годзе. Кампанія паабяцала ахвяраваць хоспісу па 200 фунтаў стэрлінгаў за кожны сэнчуры, які снукерысты аформілі ў асноўнай стадыі чэмпіянату. Апроч таго, калі снукерысты выканалі б больш за 70 соценных серый у рамках чэмпіянату (што і адбылося ў канчатковым выніку), кампанія паабяцала ахвяраваць хоспісу суму ў £25,000. Да гэтага больш за 70 сэнчуры-брэйкаў было аформлена на чатырох чэмпіянатах свету, у тым ліку на апошнім, дзе быў усталяваны рэкорд па іх колькасці (86 соценных серый)[1].

Фармат турніру

правіць
 
Тэатр Крусібл у Шэфілдзе.

На чэмпіянаце свету 2016 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 119 — удзельнікі мэйн-тура і 25 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ў трэці раз запар праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.

16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Першы кваліфікацыйны раўнд 6 — 9 красавіка 19 10
Другі кваліфікацыйны раўнд 10 — 11 красавіка 19 10
Трэці кваліфікацыйны раўнд 12 — 13 красавіка 19 10
1/16 фіналу 16 — 21 красавіка 19 10
1/8 фіналу 21 — 25 красавіка 25 13
1/4 фіналу 26 — 27 красавіка 25 13
1/2 фіналу 28 — 30 красавіка 33 17
Фінал 1 — 2 мая 35 18

Кваліфікацыя

правіць

Пасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2016 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 4 красавіка 2016 года (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён свету Сцюарт Бінэм, які займаў другое месца ў рэйтынгу. Лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі атрымаў другі нумар пасеву на чэмпіянаце.

Кваліфікацыйная сетка

правіць
  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 10 перамог
Трэці раўнд
да 10 перамог
                           
17    Дзін Цзюньхуэй 10  
126    Грэг Кэйсі 4  
  17    Дзін Цзюньхуэй 10  
  80    Рос М’юр 1  
80    Рос М’юр 10
88    Шон О’Саліван 5  
  17    Дзін Цзюньхуэй 10
  94    Найджэл Бонд 2
49    Эндру Хігінсан 9  
94    Найджэл Бонд 10  
  94    Найджэл Бонд 10
  48    Гэры Уілсан 6  
48    Гэры Уілсан 10
124    Леа Фернандэз 4
33    Джэймі Джонс 5  
114    Хамза Акбар 10  
  114    Хамза Акбар 3
  64    Ян Бэрнс 10  
64    Ян Бэрнс 10
112    Дуэйн Джонс 8  
  64    Ян Бэрнс 2
  32    Пітэр Эбдан 10
65    Джэрард Грын 10  
113    Джымі Уайт 9  
  65    Джэрард Грын 9
  32    Пітэр Эбдан 10  
32    Пітэр Эбдан 10
119    Джэймс Уатана 6  
25    Бэн Вуластан 9  
83    Крыс Уэйклін 10  
  83    Крыс Уэйклін 9  
  72    Энтані Хэмілтан 10  
72    Энтані Хэмілтан 10
98    Сідні Уілсан 3  
  72    Энтані Хэмілтан 9
  57    Робі Уільямс 10
57    Робі Уільямс 10  
106    Гарэт Ален 7  
  57    Робі Уільямс 10
  40    Марк Джойс 4  
40    Марк Джойс 10
84    Зак Сурэці 7  
41    Майк Дан 10  
104    Джэймс Кэхіл 7  
  41    Майк Дан 10
  56    Лі Хан 9  
56    Лі Хан 10
102    Лю Чэньвэй 8  
  41    Майк Дан 7
  24    Грэм Дот 10
73    Майкл Джорджыу 6  
82    Напон Саенхам 10  
  82    Напон Саенхам 8
  24    Грэм Дот 10  
24    Грэм Дот 10
134    Брэндан Сэрджант 8  
21    Роберт Мілкінс 10  
132    Ка Вай Чунг 3  
  21    Роберт Мілкінс 10  
  81    Скот Дональдсан 8  
76    Джоэль Уолкер 6
81    Скот Дональдсан 10  
  21    Роберт Мілкінс 10
  53    Курт Мэфлін 7
53    Курт Мэфлін 10  
95    Сандэрсан Лэм 8  
  53    Курт Мэфлін 10
  130    Чжаа Сіньтун 8  
44    Род Лоўлер 9
130    Чжаа Сіньтун 10  
37    Марк Кінг 10  
109    Фрэйзер Патрык 3  
  37    Марк Кінг 10
  60    Дэвід Грэйс 7  
60    Дэвід Грэйс 10
141    Брэндан О’Донах’ю 5  
  37    Марк Кінг 8
  28    Майкл Холт 10
69    Пітэр Лайнс 10  
129    Нг Он-І 1  
  69    Пітэр Лайнс 7
  28    Майкл Холт 10  
28    Майкл Холт 10
103    Майкл Уайлд 6  
29    Алан Мак-Манус 10  
85    Майкл Уослі 5  
  29    Алан Мак-Манус 10  
  68    Дэвід Морыс 6  
68    Дэвід Морыс 10
89    Крыс Мелінг 5  
  29    Алан Мак-Манус 10
  36    Джымі Робертсан 2
61    Сцюарт Кэрынгтан 10  
136    Хамад Міа 9  
  61    Сцюарт Кэрынгтан 5
  36    Джымі Робертсан 10  
36    Джымі Робертсан 10
135    Тайлер Рыс 0
45    Цянь Пэнфэй 7  
96    Хусэйн Вафаі Аюры 10  
  96    Хусэйн Вафаі Аюры 7
  52    Кен Доэрці 10  
52    Кен Доэрці 10
122    Эндзі Хікс 6  
  52    Кен Доэрці 6
  20    Раян Дэй 10
77    Альфрэд Бёрдэн 10  
92    Тоні Дрэга 7  
  77    Альфрэд Бёрдэн 9
  20    Раян Дэй 10  
20    Раян Дэй 10
86    Дэніэл Уэлс 2  
19    Кайрэн Уілсан 10  
108    Джэйсан Уэстан 3  
  19    Кайрэн Уілсан 10  
  78    Мартын О'Донэл 6  
78    Мартын О'Донэл 10
123    Кулдэш Джохал 8  
  19    Кайрэн Уілсан 10
  46    Мэцью Стывенс 6
51    Джо Свэйл 7  
110    Чжан Юн 10  
  110    Чжан Юн 3
  46    Мэцью Стывенс 10  
46    Мэцью Стывенс 10
133    Джош Буало 2
35    Цепчая Ун-Ну 10  
116    Акані Сангсермсавад 9  
  35    Цепчая Ун-Ну 10
  111    Пол Дэвісан 7  
62    Юй Дэлу 9
111    Пол Дэвісан 10  
  35    Цепчая Ун-Ну 7
  30    Энтані Мак-Гіл 10
67    Крэйг Стэдмэн 10  
91    Майкл Лэслі 3  
  67    Крэйг Стэдмэн 9
  30    Энтані Мак-Гіл 10  
30    Энтані Мак-Гіл 10
115    Хатэм Ясін 1  
27    Лука Брэсэль 10  
99    Стывен Холуарт 8  
  27    Лука Брэсэль 8  
  70    Ліам Хайфілд 10  
70    Ліам Хайфілд 10
120    Люк Сімандс 2  
  70    Ліам Хайфілд 9
  59    Сэм Бэйрд 10
59    Сэм Бэйрд 10  
100    Тор Чуан Леонг 8  
  59    Сэм Бэйрд 10
  38    Том Форд 7  
38    Том Форд 10
90    Дарыл Хіл 2  
43    Джэк Лісоўскі 10  
127    Алекс Таўбман 2  
  43    Джэк Лісоўскі 10
  54    Роры Мак-Лаўд 5  
54    Роры Мак-Лаўд 10
140    Лукаш Клекерс 7  
  43    Джэк Лісоўскі 7
  22    Дэвід Гілберт 10
75    Лі Уолкер 10  
142    Конар Мак-Кормак 0  
  75    Лі Уолкер 2
  22    Дэвід Гілберт 10  
22    Дэвід Гілберт 10
93    Рыс Кларк 5  
23    Мэцью Сэлт 10  
117    Ігар Фігейрэду 2  
  23    Мэцью Сэлт 9  
  74    Мічэл Ман 10  
74    Мічэл Ман 10
137    Кішан Хірані 7  
  74    Мічэл Ман 10
  42    Дэчават Пумджаенг 9
55    Робін Хал 10  
87    Бары Пінчэс 7  
  55    Робін Хал 5
  42    Дэчават Пумджаенг 10  
42    Дэчават Пумджаенг 10
107    Эдэн Шараў 4  
39    Фергал О’Браен 10  
118    Стыў Дэвіс 4  
  39    Фергал О’Браен 6
  58    Чжоу Юэлун 10  
58    Чжоу Юэлун 10
139    Дылан Крэйг 3  
  58    Чжоу Юэлун 7
  71    Чжан Аньда 10
71    Чжан Аньда 10  
144    Братыслаў Крусцеў 2  
  71    Чжан Аньда 10
  26    Марк Дэвіс 5  
26    Марк Дэвіс 10
121    Адам Дафі 7  
31    Алістэр Картэр 10  
138    Матэвуш Бараноўскі 2  
  31    Алістэр Картэр 10  
  66    Цаа Юйпэн 8  
66    Цаа Юйпэн 10
143    Радыён Юдын 0  
  31    Алістэр Картэр 10
  34    Дамінік Дэйл 6
63    Олівер Лайнс 10  
97    Лу Нін 5  
  63    Олівер Лайнс 6
  34    Дамінік Дэйл 10  
34    Дамінік Дэйл 10
101    Ян Гловер 6
47    Сяа Гадун 10  
105    Алан Тэйлар 6  
  47    Сяа Гадун 10
  131    Джэймі Рыс Кларк 8  
50    Джэймі Бёрнэт 9
131    Джэймі Рыс Кларк 10  
  47    Сяа Гадун 6
  18    Лян Вэньбо 10
79    Джэймі Коўп 10  
125    Эшлі Х'юджыл 4  
  79    Джэймі Коўп 5
  18    Лян Вэньбо 10  
18    Лян Вэньбо 10
128    Джо О'Конар 2  

Соценныя брэйкі

правіць

У 112 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету гульцы аформілі 132 соценныя серыі, што на 49 сэнчуры больш, чым у такой жа колькасці матчаў у 2015 годзе.

Лідарамі па колькасці соценных серый сталі Алістэр Картэр, Джымі Робертсан і Напон Саенхам, якія зрабілі па 5 сэнчуры-брэйкаў і з якіх толькі Картэр прайшоў кваліфікацыю. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў кваліфікацыі, роўны £1000, атрымаў Цепчая Ун-Ну, які аформіў серыю ў 144 балы ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць Энтані Мак-Гіла.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 100+ Усе брэйкі 100+
  Цепчая Ун-Ну 3 144, 140, 102
  Пітэр Лайнс 1 142
  Дзін Цзюньхуэй 3 140, 137, 106
  Чжоу Юэлун 3 140, 137, 104
  Ліам Хайфілд 4 139, 120, 117, 104
  Олівер Лайнс 2 139, 104
  Алістэр Картэр 5 138, 130, 111, 111, 101
  Хусэйн Вафаі Аюры 2 138, 110
  Лян Вэньбо 4 138, 108, 104, 101
  Раян Дэй 4 136, 131, 119, 104
  Джымі Робертсан 5 136, 122, 118, 115, 106
  Эндру Хігінсан 1 135
  Дэчават Пумджаенг 3 134, 121, 114
  Напон Саенхам 5 134, 118, 117, 106, 104
  Курт Мэфлін 3 134, 110, 102
  Лю Чэньвэй 2 134, 101
  Дэвід Гілберт 4 133, 119, 115, 114
  Сяа Гадун 2 133, 100
  Кайрэн Уілсан 2 131, 116
  Бэн Вуластан 1 131
  Марк Кінг 2 130, 108
  Марк Дэвіс 1 130
  Лі Уолкер 1 128
  Мічэл Ман 3 127, 105, 100
  Дэніэл Уэлс 1 127
  Джэймі Джонс 1 125
  Чжаа Сіньтун 1 123
  Чжан Юн 1 123
  Скот Дональдсан 2 122, 104
  Грэм Дот 2 121, 103
  Кішан Хірані 2 121, 100
  Лі Хан 2 120, 108
  Джэк Лісоўскі 4 120, 107, 103, 102
  Энтані Хэмілтан 4 116, 104, 104, 100
  Сцюарт Кэрынгтан 3 115, 105, 100
  Мэцью Стывенс 2 114, 110
  Чжан Аньда 2 113, 111
  Альфрэд Бёрдэн 2 112, 109
  Роберт Мілкінс 4 112, 106, 103, 100
  Джэймс Уатана 1 111
  Дэвід Морыс 2 110, 107
  Ян Гловер 1 110
  Кен Доэрці 2 109, 106
  Энтані Мак-Гіл 3 109, 102, 101
  Сэм Бэйрд 3 108, 100, 100
  Мэцью Сэлт 1 108
  Роры Мак-Лаўд 1 108
  Крыс Мелінг 1 108
  Крыс Уэйклін 1 107
  Фергал О’Браен 1 107
  Тор Чуан Леонг 1 107
  Робі Уільямс 2 106, 105
  Марк Джойс 1 106
  Майкл Джорджыу 1 106
  Том Форд 3 105, 104, 103
  Алан Тэйлар 1 105
  Акані Сангсермсавад 1 105
  Пітэр Эбдан 1 105
  Джо Свэйл 1 105
  Гэры Уілсан 1 104
  Лука Брэсэль 1 102
  Эдэн Шараў 1 102
  Гарэт Ален 1 101
Увогуле 132 Найвышэйшы брэйк: 144 (Цепчая Ун-Ну)

Удзельнікі

правіць
 
Леташні чэмпіён свету Сцюарт Бінэм.

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2016 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.

40-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 24-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. 45-гадовы Пітэр Эбдан гуляў на 23-м чэмпіянаце свету, прапусціўшы розыгрышы 2014 і 2015 года пасля свайго дэбютнага турніру ў 1992 годзе. У 22-і раз запар у Крусібле гуляў 40-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе. 45-гадовы Алан Мак-Манус прымаў удзел у дваццатым розыгрышы асноўнай стадыі турніру, а 41-гадовы Марк Уільямс — у дзевятнаццатым.

У 2016 годзе ў Крусібл патрапіў толькі адзін дэбютант: 24-гадовы Мічэл Ман (74).

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца з Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету. Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ восем удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Уільямс (2 тытулы: 2000, 2003), Сцюарт Бінэм (2015), Марк Сэлбі (2014), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006), Шон Мёрфі (2005) і Пітэр Эбдан (2002).

Сцюарт Бінэм, які ўпершыню стаў чэмпіёнам свету ў 2015 годзе, мог зруйнаваць так званы «праклён Крусібла»: ні адзін снукерыст, які выйграў чэмпіянат свету ў першы раз, не здолеў абараніць свой тытул з тых часоў, як галоўны турнір сезона праходзіць у Тэатры Крусібл ў Шэфілдзе1977 года).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2016 года стаў 45-гадовы Пітэр Эбдан. Алану Мак-Манусу падчас турніру таксама было 45 гадоў, а Джо Пэры і Марку Уільямсу — па 41. Самым маладым гульцом, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва, стаў 24-гадовы Мічэл Ман. Чжану Аньдзе, Кайрэну Уілсану і Майклу Уайту таксама было па 24 гады (пры чым Чжан быў малодшы за Мана ўсяго на адзін дзень, а Уілсан — усяго на тры дні), а Энтані Мак-Гілу — 25.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НБ[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 2   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2000 Перамога (2015) 9 18 10 8 55,6% 359 180 179 50,1% 116 19 145 3,09 18,89 481320
2 1   Марк Сэлбі 19.06.1983 2005 Перамога (2014) 11 29 19 10 65,6% 610 328 282 53,8% 186 51 142 3,28 11,96 626180
3 3   Шон Мёрфі 10.08.1982 2002 Перамога (2005) 13 38 26 12 68,4% 793 434 359 54,7% 278 57 138 2,85 13,91 713120
4 4   Ніл Робертсан 11.02.1982 2005 Перамога (2010) 11 29 19 10 65,6% 592 335 257 56,6% 208 50 145 2,85 11,84 505570
5 5   Джад Трамп 20.08.1989 2007 Фінал (2011) 6 19 13 6 68,4% 415 229 186 55,2% 147 31 142 2,82 13,39 312400
6 6   Роні О’Саліван 05.12.1975 1993 Перамога (2001, 2004,
2008, 2012, 2013)
23 77 59 18 76,6% 1584 936 648 59,1% 656 151 147 2,41 10,49 1924700
7 7   Марк Ален 22.02.1986 2007 Паўфінал (2009) 9 19 10 9 52,6% 376 192 184 51,1% 129 26 146 2,91 14,46 191100
8 8   Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1998, 2007, 2009, 2011) 21 61 44 17 72,1% 1269 707 562 55,7% 473 113 143 2,68 11,23 1506800
9 9   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 Паўфінал (2013) 5 9 4 5 44,4% 178 91 87 51,1% 61 12 140 2,92 14,83 154195
10 10   Джо Пэры 13.08.1974 1999 Паўфінал (2008) 13 24 11 13 45,8% 462 229 233 48,1% 130 17 145 3,48 26,65 297850
11 11   Бары Хокінс 23.04.1979 2006 Фінал (2013) 10 22 12 10 54,5% 462 229 223 49,6% 142 23 134 3,25 20,09 358820
12 12   Мартын Гоўлд 14.09.1981 2009 1/8 фіналу (2010, 2011) 6 8 2 6 25% 146 64 82 43,8% 41 5 136 3,56 29,2 85500
13 13   Марк Уільямс 21.03.1975 1997 Перамога (2000, 2003) 18 46 30 16 65,2% 933 519 414 55,6% 293 38 147 3,18 24,56 742050
14 14   Марка Фу 08.01.1978 1999 Паўфінал (2006) 15 24 9 15 37,5% 429 203 226 47,3% 130 26 136 3,3 16,5 277200
15 15   Майкл Уайт 05.07.1991 2013 Чвэрцьфінал (2013) 2 4 2 2 50% 70 38 32 54,3% 18 3 102 3,89 23,33 46650
16 16   Стывен Магуайр 13.03.1981 2004 Паўфінал (2007, 2012) 12 24 12 12 50% 455 246 209 54,1% 143 29 143 3,18 15,69 272230
17 17   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Паўфінал (2011) 9 19 10 9 52,6% 369 185 184 50,1% 137 27 138 2,69 13,67 198770
18 18   Лян Вэньбо 05.03.1987 2008 Чвэрцьфінал (2008) 4 6 2 4 33,3% 114 54 60 47,4% 33 4 127 3,45 28,5 91900
19 19   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2014 1/16 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 17 7 10 41,2% 6 0 81 2,83 16600
20 20   Раян Дэй 23.03.1980 2004 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) 10 18 8 10 44,4% 326 159 167 48,8% 95 16 134 3,43 20,38 195755
21 21   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2002 1/8 фіналу (2002, 2013) 6 8 2 6 25% 132 50 82 37,9% 24 2 106 5,5 66 150550
22 22   Дэвід Гілберт 12.06.1981 2007 1/8 фіналу (2012) 3 4 1 3 25% 71 30 41 42,3% 19 2 121 3,74 35,5 85640
24 24   Грэм Дот 12.05.1977 1997 Перамога (2006) 16 35 20 15 57,1% 720 359 361 49,9% 203 20 146 3,55 36 677150
28 28   Майкл Холт 07.08.1978 2005 1/8 фіналу (2005) 7 8 1 7 12,5% 127 46 81 36,2% 28 5 114 4,54 25,4 158700
29 29   Алан Мак-Манус 21.01.1971 1991 Паўфінал (1992, 1993) 19 39 20 19 51,3% 735 341 394 46,4% 173 16 143 4,25 45,94 433100
30 30   Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2015 Чвэрцьфінал (2015) 1 3 2 1 66,7% 62 31 31 50% 20 3 137 3,1 20,67 44200
31 31   Алістэр Картэр 25.07.1979 2003 Фінал (2008, 2012) 13 32 19 13 59,4% 650 336 314 51,7% 191 29 147 3,4 22,41 475125
32 32   Пітэр Эбдан 27.08.1970 1992 Перамога (2002) 22 50 29 21 58% 994 520 474 52,3% 304 53 144 3,27 18,75 865450
57 57   Робі Уільямс 28.12.1986 2014 1/16 фіналу (2014) 2 2 0 2 0% 29 9 20 31% 6 0 87 4,83 24000
59 59   Сэм Бэйрд 17.06.1988 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 12 2 10 16,7% 1 0 87 12 22600
71 71   Чжан Аньда 25.12.1991 2010 1/16 фіналу (2010, 2015) 2 2 0 2 0% 33 13 20 39,4% 8 1 132 4,13 33 29600
74 74   Мічэл Ман 26.12.1991 2016 0 0 0 0 0 0 0 9000
  1. а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.

Катыроўкі букмекераў

правіць

16 красавіка, у дзень пачатку чэмпіянату свету, але да пачатку першага матча афіцыйны спонсар турніру кампанія Betfred выставіла наступныя каэфіцыэнты на перамогу ўдзельнікаў ва ўсім чэмпіянаце.

Гулец Каэфіцыэнт Гулец Каэфіцыэнт
  Роні О’Саліван (6) 7/4   Кайрэн Уілсан (19) 80/1
  Джад Трамп (5) 6/1   Энтані Мак-Гіл (30) 100/1
  Ніл Робертсан (4) 6/1   Мартын Гоўлд (12) 100/1
  Шон Мёрфі (3) 10/1   Лян Вэньбо (18) 100/1
  Марк Сэлбі (2) 10/1   Майкл Уайт (15) 125/1
  Джон Хігінс (8) 18/1   Раян Дэй (20) 150/1
  Дзін Цзюньхуэй (17) 18/1   Грэм Дот (24) 150/1
  Марк Ален (7) 20/1   Роберт Мілкінс (21) 250/1
  Сцюарт Бінэм (1) 28/1   Дэвід Гілберт (22) 250/1
  Рыкі Уолдэн (9) 40/1   Пітэр Эбдан (32) 250/1
  Бары Хокінс (11) 40/1   Майкл Холт (28) 250/1
  Стывен Магуайр (16) 50/1   Алан Мак-Манус (29) 300/1
  Алістэр Картэр (31) 66/1   Сэм Бэйрд (59) 300/1
  Марка Фу (14) 66/1   Робі Уільямс (57) 400/1
  Джо Пэры (10) 66/1   Чжан Аньда (71) 400/1
  Марк Уільямс (13) 66/1   Мічэл Ман (74) 500/1

Рэферы

правіць
 
Грэг Канілья.

На матчах чэмпіянату свету працавала дзевяць рэферы з сямі краін.

Суддзёй фінальнага паядынку быў абраны Пол Кольер з Уэльса. Гэты фінал стаў другім вырашальным паядынкам найбуйнейшага снукернага спаборніцтва ў кар'еры Кольера, які судзіў фінальны матч чэмпіянату свету 2004 года паміж Роні О’Саліванам і Грэмам Дотам ва ўзросце 33 гадоў, стаўшы самым маладым рэферы, які абслугоўваў галоўны снукерны паядынак. У 2005 годзе ён таксама працаваў на фінальным паядынку Мастэрс паміж Роні О'Саліванам і Джонам Хігінсам, але ў хуткім часе пакінуў працу ў «World Snooker» з-за рознагалоссяў з кіраўніцтвам. Пры гэтым ён рэгулярна абслугоўваў матчы прэм'ер-лігі, якая праходзіла пад кіраўніцтвам арганізацыі «Матчрум Спорт», і працаваў на 11 паслядоўных фіналах гэтага турніру. У 2010 годзе ён вярнуўся да працы ў галоўнай снукернай арганізацыі пасля змены кіраўніцтва і рэгулярна з'яўляўся на найбуйнейшых турнірах па снукеры[2][3].

Упершыню ў Крусібле працаваў 45-гадовы англійскі рэферы Грэг Канілья[4].

Ніжэй прадстаўлены спіс усіх дзевяці рэферы, якія працавалі ў асноўнай стадыі чэмпіянату, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[5].

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
  Пол Кольер Фінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Аліўе Мартэл Паўфінал, 2 матчы 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Брэндан Мур Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Ян Верхаас Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Колін Хамфрыс Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Тэры Камільеры Чвэрцьфінал і 1 матч 1/8 фіналу
  Марсэль Экарт Чвэрцьфінал і 2 матчы 1/16 фіналу
  Чжэн Вэйлі 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
  Грэг Канілья 2 матчы 1/16 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

правіць

Чэмпіянат свету 2016 года праходзіў на працягу 17 дзён (з суботы 16 красавіка па панядзелак 2 мая) за двума сталамі (паўфіналы і фінал праходзілі за адным сталом) на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе, Англія. Кожны дзень на чэмпіянаце праходзіла па тры ці дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (часам чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі), дня тыдня (часам у выходныя дні квіткі каштавалі даражэй). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £17 да £25, на матчы другога раўнда — £25, на чвэрцьфіналы — ад £33 да £37, на паўфіналы — ад £40 да £45, на тры першыя сесіі фінальнага паядынку — £60, а на чацвёртую сесію фінала — £75. Апроч таго на ўсе сесіі чэмпіянату распаўсюджваліся квіткі класа «Premium», якія каштавалі значна даражэй за звычайныя (прыкладна ў два разы). На гульні паўфіналаў і фінальную гульню прадаваліся квіткі класа «VIP» (£200 — паўфіналы, £225—£250 — фінал)[6][7].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Агульныя квіткі Premium VIP
16 красавіка Субота 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £25 £55
Дзённая сесія (14.30) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
17 красавіка Нядзеля 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £25 £55
Дзённая сесія (14.30) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
18 красавіка Панядзелак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £17 £50
Дзённая сесія (14.30) £22 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £22 £55
19 красавіка Аўторак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £17 £50
Дзённая сесія (14.30) £22 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £22 £55
20 красавіка Серада 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £17 £50
Дзённая сесія (14.30) £22 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £22 £55
21 красавіка Чацвер 1/16 фіналу і 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £22 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £22 £55
22 красавіка Пятніца 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £25 £55
Дзённая сесія (14.30) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
23 красавіка Субота 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £25 £55
Дзённая сесія (14.30) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
24 красавіка Нядзеля 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £25 £55
Дзённая сесія (14.30) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
25 красавіка Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £25 £55
Вячэрняя сесія (19.00) £25 £55
26 красавіка Аўторак Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £33 £70
Дзённая сесія (14.30) £33 £70
Вячэрняя сесія (19.00) £37 £75
27 красавіка Серада Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £33 £70
Дзённая сесія (14.30) £33 £70
Вячэрняя сесія (19.00) £37 £75
28 красавіка Чацвер Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £45 £80 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £45 £80 £200
29 красавіка Пятніца Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £40 £75
Дзённая сесія (14.30) £45 £80 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £45 £80 £200
30 красавіка Субота Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £40 £75
Дзённая сесія (14.30) £45 £80 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £45 £80 £200
1 мая Нядзеля Фінал Дзённая сесія (14.00) £60 £95 £225
Вячэрняя сесія (19.00) £60 £95 £225
2 мая Панядзелак Фінал Дзённая сесія (14.00) £60 £95 £225
Вячэрняя сесія (19.00) £75 £115 £250
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе.

Лёсаванне

правіць

Лёсаванне чэмпіянату свету 2016 года праходзіла 14 красавіка, на наступны дзень пасля заканчэння апошняга кваліфікацыйнага раўнда, і транслявалася ў прамым эфіры на афіцыйным канале YouTube Сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера. Кароткую цырымонію правялі адзін з заснавальнікаў кампаніі Betfred, галоўнага спонсара чэмпіянату, Фрэд Дан і старшыня кампаніі «World Snooker Limited» Бары Хёрн. Агучваў вынікі лёсавання вядомы снукерны майстар цырымоній Роб Уокер. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 32, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Дана былі нумары ад 1 да 16, а ў Хёрна — нумары ад 17 да 32, так як фармат першага раўнда чэмпіянату свету ўключаў у сябе матчы першых шаснаццаці сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія маюць лепшы нумар пасеву, чым іхнія апаненты, 1-ы сеяны трапляе ў другім раўндзе на 16-га, 2-і — на 15-га, 3-ці — на 14-га і т.д., пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляе ў чвэрцьфінале на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, а ў паўфінале 1-ы сеяны трапляе на 4-га, а 2-гі — на 3-га[відэа 1].

Вынікі лёсавання

правіць

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда чэмпіянату свету. Таксама падаецца лік асабістых сустрэч паміж снукерыстамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на чэмпіянатах свету асобна.

Сеяны ўдзельнік Лік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; ЧС) Пераможца кваліфікацыі
  Джад Трамп (5) 1:3 (0:2; 0:0)   Лян Вэньбо (18)
  Майкл Уайт (15) 3:1 (1:0; 0:0)   Сэм Бэйрд (59)
  Марка Фу (14) 4:4+[1] (2:3; 0:1)   Пітэр Эбдан (32)
  Джо Пэры (10) 3:2 (3:1; 0:0)   Кайрэн Уілсан (19)
  Ніл Робертсан (4) 6:1 (6:1; 0:0)   Майкл Холт (28)
  Сцюарт Бінэм (1) 3:6 (2:5; 0:0)   Алістэр Картэр (31)
  Джон Хігінс (5) 9:4 (7:4; 1:1)   Раян Дэй (20)
  Шон Мёрфі (3) 4:0 (2:0; 0:0)   Энтані Мак-Гіл (30)
  Рыкі Уолдэн (9) 1:1 (1:0; 0:0)   Робі Уільямс (57)
  Мартын Гоўлд (12) 1:2 (1:1; 0:0)   Дзін Цзюньхуэй (17)
  Марк Сэлбі (2) 6:2 (4:1; 1:0)   Роберт Мілкінс (21)
  Роні О’Саліван (6) 1:0 (0:0; 0:0)   Дэвід Гілберт (22)
  Бары Хокінс (11) 2:0 (2:0; 0:0)   Чжан Аньда (71)
  Марк Уільямс (13) 6:3 (3:2; 0:0)   Грэм Дот (24)
  Стывен Магуайр (16) 9:5 (6:3; 0:0)   Алан Мак-Манус (29)
  Марк Ален (7) 0:1 (0:1; 0:0)   Мічэл Ман (74)

Ход турніру

правіць

Першы дзень (16 красавіка)

правіць

Выбылі:   Пітэр Эбдан (32),   Сцюарт Бінэм (1)

Ранішняя сесія
Сцюарт Бінэм (1)
  Англія
4:5 Алістэр Картэр (31)
  Англія
99:8, 0:85, 41:78, 1:92 (78), 41:96 (50), 16:68, 62:29, 96:0 (96), 90:0 (90)
Марка Фу (14)
  Ганконг
6:2 Пітэр Эбдан (32)
  Англія
104:0 (81), 27:68 (67), 70:17, 111:0 (111), 138:0 (138), 84:0 (84), 38:79, 73:29 (50)
Дзённая сесія
Шон Мёрфі (3)
  Англія
5:4 Энтані Мак-Гіл (30)
  Шатландыя
80:41 (61), 0:119 (119), 113:20 (93), 4:79, 35:65, 77:0 (76), 109:8 (109), 85:17 (55), 17:74 (70)
Стывен Магуайр (16)
  Шатландыя
3:6 Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
92:25 (77), 96:0 (76), 1:100 (60), 82:5 (74), 8:90 (78), 17:76 (54), 28:65 (63), 48:69, 54:67
Вячэрняя сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
10:2
(4:0)
Пітэр Эбдан (32)
  Англія
(6:2), 72:0, 68:42, 80:40 (71), 82:43 (71)
Сцюарт Бінэм (1)
  Англія
9:10
(5:5)
Алістэр Картэр (31)
  Англія
(4:5), 69:55, 0:97 (69), 48:62, 0:119 (52, 58), 94:0 (88), 59:50, 68:6 (68), 118:13 (113), 10:103 (102), 34:67

Другі дзень (17 красавіка)

правіць

Выбылі:   Шон Мёрфі (3),   Стывен Магуайр (16)

Ранішняя сесія
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
4:5 Робі Уільямс (57)
  Англія
26:83, 52:31, 55:34, 1:64, 0:67 (67), 87:31 (63), 49:62, 42:64, 90:8 (52)
Шон Мёрфі (3)
  Англія
8:10
(3:6)
Энтані Мак-Гіл (30)
  Шатландыя
(5:4), 105:0 (105), 1:99 (64), 1:86 (85), 0:91 (81), 48:79 (50), 108:5 (88), 1:122 (117), 80:22 (70), 0:97 (97)
Дзённая сесія
Роні О’Саліван (6)
  Англія
6:3 Дэвід Гілберт (22)
  Англія
35:67, 73:5 (72), 84:0 (84), 86:46 (71), 5:117 (91), 76:56 (56 Гілберт), 0:125 (125), 80:49, 95:22 (71)
Стывен Магуайр (16)
  Шатландыя
7:10
(4:4)
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
(3:6), 34:67, 65:30 (58), 61:21, 97:23 (97), 9:73 (65), 1:128 (77), 94:8, 1:81 (63)
Вячэрняя сесія
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
7:2 Грэм Дот (24)
  Шатландыя
13:82 (58), 71:25 (54), 67:41, 72:30 (57), 78:32 (66), 76:0 (76), 17:72 (57), 72:0 (70), 79:29 (59)
Майкл Уайт (15)
  Уэльс
4:5 Сэм Бэйрд (59)
  Англія
31:88, 92:23, 0:93, 86:1 (86), 67:40, 8:78 (78), 49:88, 107:4 (60), 1:108 (108)

Трэці дзень (18 красавіка)

правіць

Выбылі:   Дэвід Гілберт (22),   Грэм Дот (24),   Майкл Уайт (15),   Робі Уільямс (57)

Ранішняя сесія
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
7:2 Раян Дэй (20)
  Уэльс
105:10 (105), 79:13 (79), 0:104 (73), 46:70 (55), 109:7 (100), 69:34, 63:55, 115:0 (77), 105:0 (105)
Роні О’Саліван (6)
  Англія
10:7
(4:4)
Дэвід Гілберт (22)
  Англія
(6:3), 0:130 (60, 62), 75:47, 124:0 (101), 25:74, 47:66 (61), 96:4 (51), 0:71 (71), 76:0 (72)
Дзённая сесія
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
10:4
(3:2)
Грэм Дот (24)
  Шатландыя
(7:2), 72:24 (55), 102:0 (102), 14:65 (54), 11:88 (88), 64:36
Марк Сэлбі (2)
  Англія
7:2 Роберт Мілкінс (21)
  Англія
22:74 (62), 94:18 (54), 48:72 (50), 66:55 (51 Сэлбі), 60:30 (50), 108:16 (72), 97:9 (68), 132:0 (132), 77:44
Вячэрняя сесія
Майкл Уайт (15)
  Уэльс
7:10
(3:5)
Сэм Бэйрд (59)
  Англія
(4:5), 53:10, 92:5 (88), 47:56, 119:21 (102), 4:71, 14:69 (54), 0:104 (103), 10:75 (62)
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
10:8
(6:3)
Робі Уільямс (57)
  Англія
(4:5), 75:4, 25:64, 32:59, 75:25, 120:4 (70), 70:17 (53), 84:0 (68), 20:108 (104), 110:8 (87)

Чацвёрты дзень (19 красавіка)

правіць

Выбылі:   Роберт Мілкінс (21),   Раян Дэй (20),   Ніл Робертсан (4)

Ранішняя сесія
Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
3:6 Майкл Холт (28)
  Англія
54:79, 9:91 (75), 0:140 (140), 75:39 (62), 105:0 (101), 107:7 (107), 4:115 (115), 27:57 (50), 53:58
Марк Сэлбі (2)
  Англія
10:6
(3:4)
Роберт Мілкінс (21)
  Англія
(7:2), 15:71 (50), 0:107 (61), 29:74 (62), 60:74 (60 Сэлбі), 83:12, 92:0 (67), 70:64 (70)
Дзённая сесія
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
10:3
(3:1)
Раян Дэй (20)
  Уэльс
(7:2), 14:74, 84:30, 67:29 (52), 127:6 (121)
Марк Ален (7)
  Паўночная Ірландыя
6:3 Мічэл Ман (74)
  Англія
0:97 (69), 98:13 (74), 0:122 (77), 64:28 (64), 112:1 (104), 85:1 (85), 69:25, 78:34 (78), 52:65 (56)
Вячэрняя сесія
Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
6:10
(3:4)
Майкл Холт (28)
  Англія
(3:6), 44:79 (79), 61:30, 44:63, 40:65, 79:0 (79), 66:40 (54), 23:71 (65)
Бары Хокінс (11)
  Англія
6:3 Чжан Аньда (71)
  Кітай
73:21, 68:36, 20:94 (83), 81:13 (58), 0:91 (91), 41:93 (93), 74:25 (66), 86:21, 67:31 (66)

Пяты дзень (20 красавіка)

правіць

Выбылі:   Мічэл Ман (74),   Чжан Аньда (71),   Мартын Гоўлд (12)

Ранішняя сесія
Марк Ален (7)
  Паўночная Ірландыя
10:3
(4:0)
Мічэл Ман (74)
  Англія
(6:3), 64:5, 61:15, 67:10 (67), 110:0 (67)
Мартын Гоўлд (12)
  Англія
4:5 Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
34:91 (90), 10:114 (110), 76:65 (65 Гоўлд), 24:88 (54), 16:87 (87), 68:0 (64), 69:36, 4:87 (87), 122:0 (111)
Дзённая сесія
Бары Хокінс (11)
  Англія
10:5
(4:2)
Чжан Аньда (71)
  Кітай
(6:3), 81:14 (52), 23:77, 90:12 (57), 47:76, 85:0 (55), 141:0 (141)
Джад Трамп (5)
  Англія
3:6 Лян Вэньбо (18)
  Кітай
0:141 (117), 0:107 (107), 88:34 (58), 86:0 (86), 41:60, 31:58, 75:27 (68), 0:105 (76), 41:59
Вячэрняя сесія
Джо Пэры (10)
  Англія
4:5 Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
87:0 (87), 67:60 (63), 0:130 (130), 80:13 (80), 24:83, 118:2 (54, 64), 45:73 (58), 5:89 (89), 1:75 (61)
Мартын Гоўлд (12)
  Англія
8:10
(4:5)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(4:5), 72:42, 18:79 (53), 76:0 (53), 110:19 (96), 69:66 (65 Дзін), 0:132 (132), 41:86 (86), 0:100 (100), 48:59

Шосты дзень (21 красавіка)

правіць

Выбылі:   Лян Вэньбо (18),   Джо Пэры (10)

Дзённая сесія
Энтані Мак-Гіл (30)
  Шатландыя
3:5 Марка Фу (14)
  Ганконг
9:116 (87), 121:0 (65), 51:71 (51 Мак-Гіл, 54), 39:63, 68:11 (52), 34:67, 73:8, 54:60 (54 Мак-Гіл)
Джад Трамп (5)
  Англія
10:8
(7:2)
Лян Вэньбо (18)
  Кітай
(3:6), 24:66 (59), 81:34, 71:42 (54), 106:0 (106), 72:10, 86:0 (69), 5:66, 62:10 (61), 70:1 (55)
Вячэрняя сесія
Алістэр Картэр (31)
  Англія
5:3 Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
81:42, 31:75 (55), 107:0 (103), 63:18 (55), 52:77 (71), 0:72 (50), 72:60 (71), 109:0 (65)
Джо Пэры (10)
  Англія
9:10
(5:5)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
(4:5), 72:25 (72), 0:129 (129), 99:0, 13:73 (60), 77:0 (59), 80:0 (80), 53:73 (58), 30:83 (62), 73:59, 35:77

Сёмы дзень (22 красавіка)

правіць

Выбыў:   Энтані Мак-Гіл (30)

Ранішняя сесія
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
4:4 Майкл Холт (28)
  Англія
42:68 (61), 23:71, 5:91 (68), 65:9, 0:72 (62), 81:33, 88:8, 72:38
Энтані Мак-Гіл (30)
  Шатландыя
7:9
(4:4)
Марка Фу (14)
  Ганконг
(3:5), 103:27 (57), 113:1 (67), 74:31, 55:77, 0:102 (102), 57:50, 66:76 (62 Мак-Гіл, 51 Фу), 30:54
Дзённая сесія
Алістэр Картэр (31)
  Англія
9:7
(4:4)
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
(5:3), 34:62, 70:1, 23:59, 71:0, 1:99 (77), 55:44, 1:71 (71), 64:31
Сэм Бэйрд (59)
  Англія
4:4 Марк Сэлбі (2)
  Англія
34:71 (50), 87:0 (53), 27:70, 73:38 (58), 3:82 (81), 100:0 (100), 33:70 (62), 85:22 (85)
Вячэрняя сесія
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
10:6
(6:2)
Майкл Холт (28)
  Англія
(4:4), 87:0 (87), 67:16 (61), 11:84 (83), 42:65, 69:25 (64), 82:10, 76:30, 82:0 (68)
Энтані Мак-Гіл (30)
  Шатландыя
9:13
(2:4)
Марка Фу (14)
  Ганконг
(7:9), 97:1 (97), 38:99 (56), 15:62, 0:100 (100), 63:55 (55 Фу), 35:69

Восьмы дзень (23 красавіка)

правіць

Выбылі:   Алістэр Картэр (31),   Майкл Холт (28),   Сэм Бэйрд (59)

Ранішняя сесія
Алістэр Картэр (31)
  Англія
11:13
(2:6)
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
45:50, 0:119 (119), 12:64, 61:69 (61 Картэр), 123:0 (71), 48:67, 100:0 (100), 18:55
Сэм Бэйрд (59)
  Англія
7:9
(3:5)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(4:4), 125:5 (54, 66), 8:115 (115), 19:85, 61:5, 0:133 (133), 8:78, 51:72 (51 Бэйрд, 66), 68:4
Дзённая сесія
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
13:8
(3:2)
Майкл Холт (28)
  Англія
(10:6), 67:5 (50), 30:80 (75), 1:120 (109), 77:61 (56 Холт), 59:21 (58)
Бары Хокінс (11)
  Англія
5:3 Роні О’Саліван (6)
  Англія
74:23 (54), 0:139 (139), 102:25 (102), 0:88 (88), 31:107 (103), 90:21, 62:21, 60:0
Вячэрняя сесія
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
3:5 Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
7:74 (62), 72:26 (56), 0:95, 102:0 (102), 0:87, 1:121 (65), 75:1, 0:107 (107)
Сэм Бэйрд (59)
  Англія
11:13
(4:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(7:9), 0:134 (134), 0:85 (84), 57:28, 73:8, 54:39, 62:25, 14:71, 39:73 (54)

Дзявяты дзень (24 красавіка)

правіць
Ранішняя сесія
Джад Трамп (5)
  Англія
2:6 Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
1:70, 85:5 (85), 12:78 (71), 119:0 (106), 52:68 (51 Трамп), 0:112 (112), 38:87 (79), 57:71
Марк Ален (7)
  Паўночная Ірландыя
1:7 Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
41:55, 0:75 (50), 24:68, 19:70 (55), 24:93 (93), 0:71, 0:103 (103), 83:8
Дзённая сесія
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
6:10
(3:5)
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
(3:5), 42:67, 0:90 (90), 81:10, 55:39, 20:77, 43:71, 75:0 (74), 0:73
Бары Хокінс (11)
  Англія
9:7
(4:4)
Роні О’Саліван (6)
  Англія
(5:3), 73:68 (68 О'Саліван), 1:118 (118), 74:1 (74), 0:82 (82), 106:0 (65), 0:89 (89), 0:78, 81:0
Вячэрняя сесія
Джад Трамп (5)
  Англія
6:10
(4:4)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(2:6), 68:34, 49:61, 74:32 (70), 27:69, 32:63, 69:25, 60:74 (51 Дзін), 69:40
Марк Ален (7)
  Паўночная Ірландыя
5:11
(4:4)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
(1:7), 129:0 (122), 103:0 (103), 99:1 (60), 72:17 (66), 8:82 (82), 7:64, 58:67, 64:71

Дзясяты дзень (25 красавіка)

правіць

Выбылі:   Марк Ален (7),   Джад Трамп (5),   Рыкі Уолдэн (9),   Роні О’Саліван (6)

Дзённая сесія
Марк Ален (7)
  Паўночная Ірландыя
9:13
(4:2)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
(5:11), 86:0 (86), 103:18 (103), 63:42, 78:10 (64), 9:66, 28:72 (71)
Джад Трамп (5)
  Англія
10:13
(4:3)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(6:10), 70:65 (65 Дзін, 70), 37:77 (72), 0:91 (91), 71:22 (61), 77:35 (56), 88:4 (88), 32:87
Вячэрняя сесія
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
8:13
(2:3)
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
(6:10), 26:94 (59), 103:16 (62), 84:36 (84), 22:104 (92), 12:105 (99)
Бары Хокінс (11)
  Англія
13:12
(4:5)
Роні О’Саліван (6)
  Англія
(9:7), 3:98 (93), 68:55, 26:71 (70), 68:30 (54), 94:0 (94), 0:124 (124), 0:92 (88), 52:64 (63), 70:15 (56)

Адзінаццаты дзень (26 красавіка)

правіць

Выбыў:   Марк Уільямс (13)

Ранішняя сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
6:2 Марк Уільямс (13)
  Уэльс
30:68, 79:44 (74), 64:35 (55), 15:71 (70), 63:2 (58), 78:23 (53), 83:17 (54), 74:50 (50 Уільямс, 74)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
2:6 Марк Сэлбі (2)
  Англія
40:77, 43:80, 47:80 (69), 12:101 (101), 56:65 (56 Уілсан), 0:99 (99), 63:6, 76:52
Дзённая сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
7:1 Бары Хокінс (11)
  Англія
73:5 (73), 75:0, 67:20, 76:0 (76), 111:6 (81), 41:62, 116:10 (50, 66), 82:0 (57)
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
3:5 Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
1:74 (63), 115:0 (114), 85:5 (78), 89:29 (56), 18:54, 6:73 (51), 0:96 (75), 0:73
Вячэрняя сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
13:3
(7:1)
Марк Уільямс (13)
  Уэльс
(6:2), 109:0 (109), 73:6 (52), 95:0 (95), 73:0 (73), 28:73, 69:13 (68), 68:44, 85:42 (76)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
6:10
(4:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(2:6), 72:49, 2:56, 64:21, 106:2 (67), 28:66 (60), 87:0 (87), 9:68, 36:75 (54)

Дванаццаты дзень (27 красавіка)

правіць

Выбылі:   Кайрэн Уілсан (19),   Джон Хігінс (8),   Бары Хокінс (11)

Ранішняя сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
7:9
(4:4)
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
(3:5), 75:9 (68), 68:42, 78:1 (66), 0:80 (80), 22:73, 73:40 (66), 15:72, 25:101 (101)
Кайрэн Уілсан (19)
  Англія
8:13
(2:3)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(6:10), 0:125 (92), 0:78 (78), 75:20, 143:0 (143), 0:75 (64)
Дзённая сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
10:6
(3:5)
Бары Хокінс (11)
  Англія
(7:1), 90:7, 90:21 (71), 22:61, 0:86 (86), 28:64, 136:0 (136), 0:95 (95), 17:91 (75)
Вячэрняя сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
13:11
(6:2)
Джон Хігінс (8)
  Шатландыя
(7:9), 78:28, 1:75 (53), 124:5 (88), 9:77 (69), 71:7 (71), 74:8 (52), 128:0 (128), 86:9 (60)
Марка Фу (14)
  Ганконг
13:11
(3:5)
Бары Хокінс (11)
  Англія
(10:6), 52:70 (52 Фу, 50 Хокінс), 0:82 (75), 5:92 (85), 64:41 (50), 107:10 (93), 65:70 (53 Фу), 5:128 (80), 74:60 (74)

Трынаццаты дзень (28 красавіка)

правіць
Дзённая сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
2:6 Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
0:113 (100), 8:118 (84), 0:131 (131), 31:107 (62), 8:100 (100), 73:27, 74:8, 0:128 (128)
Вячэрняя сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
3:5 Марк Сэлбі (2)
  Англія
25:65, 5:76 (56), 0:76 (63), 73:0 (72), 60:37, 9:59, 90:23 (89), 0:73 (69)

Чатырнаццаты дзень (29 красавіка)

правіць
Ранішняя сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
7:9
(5:3)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(2:6), 0:138 (138), 107:16 (107), 43:91 (90), 5:97 (97), 70:1, 136:0 (136), 87:63 (55 Мак-Манус), 125:0 (125)
Дзённая сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
8:8
(5:3)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(3:5), 65:52 (52 Сэлбі), 54:67 (55), 55:64, 135:0 (135), 67:8, 114:9 (114), 81:5 (81), 34:81
Вячэрняя сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
10:14
(3:5)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(7:9), 58:44, 17:108 (80), 17:59, 0:113 (113), 115:17 (59), 81:0 (81), 17:67 (60), 53:61 (50 Мак-Манус)

Пятнаццаты дзень (30 красавіка)

правіць

Выбылі:   Алан Мак-Манус (29),   Марка Фу (14)

Ранішняя сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
12:12
(4:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(8:8), 12:66, 0:125 (125), 59:55, 109:8 (108), 43:65, 80:0 (71), 77:0 (77), 43:73
Дзённая сесія
Алан Мак-Манус (29)
  Шатландыя
11:17
(1:3)
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
(10:14), 26:69, 60:44, 1:123 (123), 8:67
Вячэрняя сесія
Марка Фу (14)
  Ганконг
15:17
(3:5)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(12:12), 15:64, 116:1 (98), 7:75 (63), 100:5 (100), 0:101 (101), 147:0 (50, 73), 4:79, 53:94

Шаснаццаты дзень (1 мая)

правіць
Дзённая сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
2:6 Марк Сэлбі (2)
  Англія
8:125 (91), 68:70 (52 Дзін), 43:101 (76), 0:124 (120), 0:100 (70), 38:77, 68:47, 107:14
Вячэрняя сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
7:10
(5:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(2:6), 22:73, 92:30 (76), 103:1 (103), 93:49 (89), 1:71, 86:0 (86), 82:52 (55), 25:86, 27:67

Семнаццаты дзень (2 мая)

правіць

Выбыў:   Дзін Цзюньхуэй (17)

Дзённая сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
11:14
(4:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(7:10), 121:7 (89), 61:56, 11:126 (126), 103:0 (103), 43:75 (52), 9:118 (68), 69:1 (52), 11:75 (55)
Вячэрняя сесія
Дзін Цзюньхуэй (17)
  Кітай
14:18
(3:4)
Марк Сэлбі (2)
  Англія
(11:14), 0:103 (57), 60:67 (60 Дзін), 87:0 (73), 108:0 (70), 103:0 (103), 11:59, 0:74 (74)

Асноўная сетка

правіць
  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 13 перамог
Чвэрцьфіналы
да 13 перамог
Паўфіналы
да 17 перамог
Фінал
да 18 перамог
                                               
1