Чэмпіянат свету па футболе 1982
XII чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 чэрвеня па 11 ліпеня 1982 года ў Іспаніі.
Чэмпіянат свету па футболе 1982 ісп.: Campeonato Mundial de Futbol 1982 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Іспанія |
Гарады правядзення | 14 |
Стадыёны | 17 |
Тэрміны фіналу | 13 чэрвеня — 11 ліпеня 1982 |
Лік удзельнікаў | 109 |
у фінале | 24 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Італія (3-і раз) |
Другое месца | ФРГ |
Трэцяе месца | Польшча |
Чацвёртае месца | Францыя |
Фінал | Сант’яга Бернабеу Мадрыд |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 2 109 723 (40 572 за гульню) |
Згуляна матчаў | 52 |
Забіта галоў | 146 (2.81 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Паала Росі (6 мячоў) |
У 1982 чэмпіянат быў пашыраны, у ім сталі прымаць удзел 24 каманды замест 16. Турнір стаў найбольш паспяховым для еўрапейскіх каманд: з 12 каманд, якія прайшлі ў другі групавы этап, было толькі 2 нееўрапейскіх (Аргенціна і Бразілія). Але і яны ў другім групавым этапе саступілі Італіі, і ў паўфіналы вышлі толькі еўрапейскія каманды. Італія прайшла ў фінал, дзе перамагла ФРГ (3:1) і ў трэці раз стала чэмпіёнам свету.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1982
- Дэталі на RSSSF