Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках

Чэмпіянат свету па шашэйных велагонках (афіцыйная назва — англ.: UCI Road World Championships) — штогадовы чэмпіянат свету па шашэйных дысцыплінах веласпорту, які праводзіцца пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI). У рамках чэмпіянату свету праводзяцца шашэйныя групавыя гонкі і індывідуальныя гонкі на час з раздзельнага старту сярод мужчынскай эліты, жаночай эліты і мужчын ва ўзросце да 23 гадоў. Чэмпіянат праводзіцца ў канцы сезона, звычайна пасля Вуэльты Іспаніі.

Вясёлкавая майка чэмпіёна свету па шашэйных велагонках

Чэмпіён свету ў групавой гонцы выступае ў вясёлкавай майцы ва ўсіх шашэйных групавых гонках (акрамя этапаў з раздзельным стартам) на працягу наступнага пасля перамогі года. Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы на час выступае ў вясёлкавай майцы толькі на этапах з раздзельным стартам, якія праводзяцца на шматдзённых гонках сезона.

Спартсмены, якія выступаюць на чэмпіянаце свету, прадстаўляюць нацыянальныя зборныя сваіх краін.

Гісторыя правіць

Першы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках быў праведзены ў 1927 годзе на Нюрбургрынгу ў Германіі. Першым чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў стаў італьянскі велагоншчык Альфрэда Бінда.

Да 1995 года ў рамках чэмпіянатаў свету праводзіліся асобныя гонкі для аматараў і прафесіяналаў.

Чэмпіянаты свету праводзяцца як на адносна роўных трасах, у гэтым выпадку звычайна перамагаюць спрынтары, так і па пагорыстай мясцовасці, дзе звычайна перамагаюць горныя спецыялісты або ўніверсалы.

Чэмпіянаты свету правіць

Год Краіна Горад
1927 Германія Нюрбургрынг
1928 Венгрыя Будапешт
1929 Швейцарыя Цюрых
1930 Бельгія Льеж
1931 Данія Капенгаген
1932 Італія Рым
1933 Францыя Манлеры
1934 Германія Лейпцыг
1935 Бельгія Фларэф
1936 Швейцарыя Берн
1937 Данія Капенгаген
1938 Нідэрланды Валкенбюрг-ан-дэ-Гёл
c 1939 па 1945 чэмпіянаты не праводзіліся з-за Другой сусветнай вайны
1946 Швейцарыя Цюрых
1947 Францыя Рэймс
1948 Нідэрланды Валкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1949 Данія Капенгаген
1950 Бельгія Моарследэ
1951 Італія Варэзэ
1952 Люксембург Люксембург
1953 Швейцарыя Лугана
1954 Заходняя Германія Золінген
1955 Італія Фраскаці
1956 Данія Капенгаген
1957 Бельгія Варэгем
1958 Францыя Рэймс
1959 Нідэрланды Зандварт
Год Краіна Горад
1960 Усходняя Германія Карл-Маркс-Штат
1961 Швейцарыя Берн
1962 Італія Сала
1963 Бельгія Ронсэ
1964 Францыя Саланш
1965 Іспанія Сан-Себасцьян
1966 Заходняя Германія Нюрбургрынг
1967 Нідэрланды Херлен
1968 Італія Імала
1969 Бельгія Хёсдэн-Золдэр
1970 Вялікабрытанія Лестэр
1971 Швейцарыя Мендрызіа
1972 Францыя Гап
1973 Іспанія Барселона
1974 Канада Манрэаль
1975 Бельгія Івуар
1976 Італія Астуні
1977 Венесуэла Сан-Крыстобаль
1978 Заходняя Германія Нюрбургрынг
1979 Нідэрланды Валкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1980 Францыя Саланш
1981 Чэхаславакія Прага
1982 Вялікабрытанія Гудвуд
1983 Швейцарыя Альтэнрайн
1984 Іспанія Барселона
1985 Італія Джавера-дэль-Мантэла
1986 ЗША Каларада-Спрынгс
Год Краіна Горад
1987 Аўстрыя Філах
1988 Бельгія Ронсэ
1989 Францыя Шамберы
1990 Японія Уцуномія
1991 Германія Штутгарт
1992 Іспанія Бенідорм
1993 Нарвегія Осла
1994 Італія Агрыджэнта
1995 Калумбія Дуітама
1996 Швейцарыя Лугана
1997 Іспанія Сан-Себасцьян
1998 Нідэрланды Валкенбюрг-ан-дэ-Гёл
1999 Італія Верона
2000 Францыя Плуэ
2001 Партугалія Лісабон
2002 Бельгія Золдэр і Хаселт
2003 Канада Гамільтан
2004 Італія Верона
2005 Іспанія Мадрыд
2006 Аўстрыя Зальцбург
2007 Германія Штутгарт
2008 Італія Варэзэ
2009 Швейцарыя Мендрызіа
2010 Аўстралія Мельбурн і Джыланг
2011 Данія Капенгаген
2012 Нідэрланды Лімбург
2013 Італія Фларэнцыя
2014 Іспанія Панферада
2015 ЗША Рычманд
2016 Катар Доха
2017 Нарвегія Берген

Спасылкі правіць