Чэмпіёны Формулы-1 сярод Канструктараў
Тытул Чэмпіёна Формулы-1 сярод Канструктараў атрымлівае найлепшы канструкатар балідаў Формулы-1 (уладальнік інтэлектуальных правоў на рухавік і шасі), які вызначаецца ў канцы сезона па найбольшай колькасьці набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры.

СтатыстыкаПравіць
Упершыню Кубак Канструктараў быў атрыманы ў 1958 годзе камандай Vanwall.
У залік Кубка Канструктараў ідуць ачкі, якія былі атрыманы ў кожнай гонцы кожным з пілотаў канструктара. Да 1979 года толькі вынік найлепшага пілота прыносіў ачкі канструктару. Двойчы канструкатры атрымлівалі перамогу ў заліку карыстаючыся чатырма рознымі мадэлямі (Cooper у 1960 і Lotus у 1970).
15 розных канструктараў атрымлівалі кубак за 54 гады існавання асобнага заліку для канструктараў. Scuderia Ferrari з'яўляецца найбольш паспяховым канструктарам з 16 перамогамі (з іх 6 запар з 1999 па 2004 гады). Канструктары толькі з 4 краін атрымлівалі перамогу ў агульным заліку: Вялікабрытаніі, Італіі, Аўстрыі і Францыі.
У 2007 годзе Ferrari атрымала свой 16-ты тытул дзякуючы дыскваліфікацыі каманды McLaren з-за гісторыі са шпіянажам.
Па сезонахПравіць
ЗаўвагіПравіць
- * – указвае на пілота, які стаў Чэмпіёнам Свету.
- ↑ Указаныя толькі тыя пілоты, якія набіралі ачкі для агульнага заліку. Нумары балідаў паказаныя толькі там, дзе яны застваліся нязменнымі падчас усяго сезона (у дужках пазначаны пілоты, якія выходзілі на старт у якасці замены асноўных).
- ↑ Паказаныя толькі ачкі, якія пайшлі ў залік Чэмпіяната Канструктараў.
- ↑ McLaren набралі 203 ачка, але іх вынік быў дыскваліфікаваныя ў канцы сезона.
- ↑ Сістэма размеркавання ачкоў была зменена пачынаючы з 2010 года.
Па канструктарахПравіць
Канструктар | Тытулы | Сезоны |
---|---|---|
Ferrari | 16 | 1961, 1964, 1975, 1976, 1977, 1979, 1982, 1983, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008 |
WilliamsF1 | 9 | 1980, 1981, 1986, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996, 1997 |
McLaren | 8 | 1974, 1984, 1985, 1988, 1989, 1990, 1991, 1998 |
Team Lotus | 7 | 1963, 1965, 1968, 1970, 1972, 1973, 1978 |
Mercedes | 5 | 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 |
Red Bull | 4 | 2010, 2011, 2012, 2013 |
Cooper | 2 | 1959, 1960 |
Brabham | 1966, 1967 | |
Renault | 2005, 2006 | |
Vanwall | 1 | 1958 |
BRM | 1962 | |
Matra | 1969 | |
Tyrrell | 1971 | |
† Benetton | 1995 | |
Brawn | 2009 |
† – Benetton удзельнічалі як брытанская каманда з 1986 па 1995, і як італьянская з 1996 па 2001.
Па краінахПравіць
Краіна | Канструктар | Тытулы |
---|---|---|
Вялікабрытанія | 10 | 33 |
Італія | 1 | 16 |
Германія | 1 | 5 |
Аўстрыя | 1 | 4 |
Францыя | 2 | 3 |
Па вытворцах рухавікоўПравіць
Рухавік | Тытулы | Канструктары |
---|---|---|
Ferrari | 16 | Ferrari (16) |
Renault | 12 | WilliamsF1 (5), Red Bull (4), Renault (2), Benetton (1) |
Ford | 10 | Team Lotus (5), WilliamsF1 (2), Matra (1), Tyrrell (1), McLaren (1) |
Mercedes | 7 | Mercedes (5), McLaren (1), Brawn (1) |
Honda | 6 | McLaren (4), WilliamsF1 (2) |
Climax | 4 | Cooper (2), Team Lotus (2) |
Repco | 2 | Brabham (2) |
TAG | McLaren (2) | |
Vanwall | 1 | Vanwall (1) |
BRM | BRM (1) |
Па вытворцах гумыПравіць
Заўвага: FIA не мае адмысловай прэміі для найбольш паспяховых вытворцаў гумы па выніках сезона. Больш за тое, з 2007 года правілы не дазваляюць прымаць удзел у Чэмпіянаце больша за аднаго вытворцы. Табліца ніжэй адлюстроўвае тытулы пілотаў (П) і канструктараў (К) паасобку. У 1952, 1954 і 1981 гадах Чэпміён Свету сярод пілотаў карыстаўся гумай розных вытворцаў падчас аднаго сезона.
Тытулы | Вытворца | Пазнака | Год |
---|---|---|---|
51 | Goodyear | G | П: 1966, 1967, 1971, 1973–1978, 1980–1982, 1985–1997 К: 1966, 1967, 1971, 1973–1978, 1980–1983, 1985–1997 |
22 | Bridgestone | B | П: 1998–2004, 2007–2010 K: 1998–2004, 2007–2010 |
17 | Dunlop | D | П: 1959–1965, 1969 K: 1958–1965, 1969 |
16 | Pirelli | P | П: 1950–1954, 1957, 2011–2014 K: 2011–2018 |
11 | Michelin | M | П: 1979, 1981, 1983, 1984, 2005, 2006 K: 1979, 1981, 1984, 2005, 2006 |
7 | Firestone | F | П: 1952, 1968, 1970, 1972 K: 1968, 1970, 1972 |
3 | Englebert | E | П: 1952, 1956, 1958 K: — |
2 | Continental | C | П: 1954, 1955 K: — |