Чарасы

аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Чэрасы)

Чара́сы[1] (трансліт.: Čarasy) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.

Аграгарадок
Чарасы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 398 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Паштовы індэкс
211945
Аўтамабільны код
2
СААТА
2233821305
Чарасы на карце Беларусі ±
Чарасы (Беларусь)
Чарасы
Чарасы (Віцебская вобласць)
Чарасы

Каля аграгарадка знаходзяцца азёры Трубінец і Грэцкае, а таксама ў самім населеным пункце — возера Чэрас. Аграгарадок знахлдзіцца ў 6 км на ўсход ад Мёраў.

Нарматыўная назва населенага пункта — Чарасы, таксама сустракаецца назва Чэрас і Чэрасы.

Гісторыя

правіць

Першае згадванне населенага пункта — 1505 год. У часы Вялікага Княства Літоўскага Чарасы належалі Сапегам і Радзівілам і ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Пад час Польска-літоўскай вайны, у кастрычніку 1920 года населены пункт занялі польскія войскі. У 1921 годзе, па Рыжскаму мірнаму дагавору, Чарасы ўвайшлі ў склад Дзісенскага павета Польскай рэспублікі. З 1926 года — у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства[2].

Паводле звестак перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года Чарасы засялялі:

  • У паселішчы — 116 чалавек; 26 чалавек былі каталікамі рымскага абраду і 90 — ПАПЦ. Пры гэтым 12 жыхароў адказалі на пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці, што яны палякі, а 104 — беларусы. Тут было 16 двароў. У 1931 годзе ў 16 дварах пражывала 110 чалавек.
  • Вакол — 15 чалавек; 7 было каталікоў рымскага абраду, 3 ПАПЦ і 5 іўдзеяў. Пры гэтым 3 жыхары назвалі сабе палякамі, 7 — беларусамі і 5 — жыдамі. Тут было 3 двары. У 1931 годзе ў 3 дварах пражываў 31 чалавек.

Вернікі належалі да рыма-каталіцкага прыхода ў царкве Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мёрах і мясцовага праваслаўнага прыхода ў Свята-Мікалаеўскай царкве. Вёска падпарадкоўвалася Гродскаму суду ў Друі; Паштовае аддзяленне размяшчалася ў Мёрах.

У выніку акупацыі ўсходу Другой польскай рэспублікі камуністамі ў верасні 1939 года вёска таксама апынулася пад савецкай акупацыяй. 2 лістапада была ўключана ў склад БССР. З чэрвеня 1941 года пад нацысцкай акупацыяй. У 1944 годзе вёска была ўключана ў Полацкую вобласць БССР, і Чарасы сталі цэнтрам сельсавета.

У 1959 годзе Чарасаўскі сельсавет быў расфарміраваны, а населены пункт быў перададзены ў склад Якубаўшчынскага сельсавета. З 1991 года Чарасы апынуліся ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці незалежнай Беларусі. У 1992 годзе Якубаўшчынскі сельсавет быў перайменаваны ў Чараскі сельсавет, але 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Мёрскага сельсавета.

У 2018 годзе Чарасы былі газіфікаваны.

Насельніцтва

правіць

Інфраструктура

правіць
  • Аграфірма «Чарасы»
  • Дзіцячы сад
  • Бібліятэка
  • 1 завулак
  • 6 вуліц

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́расы.
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s. 41.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць