Чэрвеньскі раён
Чэ́рвеньскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Чэрвень.
Чэрвеньскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Чэрвень | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Віталь Мікалаевіч Казлоў[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 77,95 %, руская 19,73 % Размаўляюць дома: беларуская 47,13 %, руская 46,36 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
33 383 чал.[2] (15-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 20,47 чал./км² (13-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,2 %, рускія — 4,27 %, іншыя — 2,53 %[2] |
||||
Плошча |
1 630,39[3] (14-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьГеаграфічнае становішча
правіцьЗнаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.
Рэльеф і карысныя выкапні
правіцьТэрыторыя раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максімальная 209 м (на поўнач ад вёскі Валевачы).
Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, торфу.
Клімат і расліннасць
правіцьКлімат умерана-кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 630 мм. Вэгетацыйны перыяд — 187 дзён.
Лясы (39 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.
Гідраграфія
правіцьГалоўныя рэкі — Волма (з прытокам Ваўмянка Новая), Уса, Уша. Найбуйнейшыя азёры — Пясочнае[4], Дзікае, Лукова.
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР. Цэнтр — горад Чэрвень. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Вайнілаўскі, Горацкі (Горкаўскі), Грабёнкаўскі, Грабянецкі, Дамавіцкі, Калодзезскі, Кліноцкі, Лядскі (Старалядзенскі), Раваніцкі, Руднянскі, Хутарскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Валевачскі сельсавет скасаванага Смілавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Горацкі і Грабёнкаўскі сельсаветы, 25 ліпеня 1959 года — Дамавіцкі сельсавет. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Смілавіцкі сельсавет скасаванага Рудзенскага раёна. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Бярэзінскі, Брадзецкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Бярэзінскага раёна, якія 6 студзеня 1965 года перададзены ў склад адноўленага Бярэзінскага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Чэрвень і Чэрвеньскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 снежня 2009 года скасаваны Грабянецкі і Хутарскі сельсаветы, Вайнілаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрвеньскі[5].
Насельніцтва
правіць- 2002 — 37,7 тыс.
- 2008 — 34,3 тыс.
Гаспадарчая дзейнасць
правіцьСельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасці. Рыбгас «Волма».
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтадарогі М4 (Мінск — Чэрвень — Магілёў), Р59 (Мар’іна Горка — Чэрвень — Смалявічы), Р69 (Шацк — Смілавічы — Смалявічы) і інш.
Інфармацыя для турыстаў
правіцьЗахаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касцёл святога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) ў в. Раванічы, палацавы комплекс і Свята-Траецкая царква (1668) у пасёлку Смілавічы.
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Васілевіч Варабей
- Валерый Станіслававіч Аношка
- Ібрагім Канапацкі (1949, Смілавічы — 2005) — беларускі грамадска-палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін з лідараў татарскай дыяспары Беларусі.
- Георгій Колас
- Станіслаў Манюшка (1819—1872) — беларускі і польскі кампазітар. Нарадзіўся ў былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны).
- Яўген Фёдаравіч Мірановіч (1917—1980) — беларускі гаспадарчы дзеяч, заслужаны аграном БССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы.
- Вячаслаў Шыдлоўскі (1913, в. Карзуны — 1997) — мемуарыст, геолаг, мастак[6].
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.cherven.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 162. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ У. Арлоў. Імёны Свабоды (стар 446)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.