Чэрвень (горад)

горад у Беларусі

Чэ́рвень[2] (афіц. транс.: Červień; да 18 верасня 1923 года — Ігу́мен) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна. Насельніцтва 9619 чал. (2018)[3].

Горад
Чэрвень
плошча Свабоды да зносу дома Кудзіна
плошча Свабоды да зносу дома Кудзіна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 10 542 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовы індэкс
223232
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258501000
Афіцыйны сайт
Чэрвень на карце Беларусі ±
Чэрвень (горад) (Беларусь)
Чэрвень (горад)
Чэрвень (горад) (Мінская вобласць)
Чэрвень (горад)

Геаграфія правіць

Знаходзяцца на р. Чэрвенка (Ігуменка), за 62 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мінск-Магілёў.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Ігумен датуецца 1387 г.[4] У 1-й пал. XV ст. мястэчка знаходзілася ва ўладанні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых звестак, у 1447) згадваецца воласць Гумен (лац.: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1595 у Ігумене збіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка. Пад 1669 упершыню згадваецца касцёл. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у мястэчку спыняўся кароль Швецыі Карл XII.

У складзе Расійскай імперыі правіць

 
Рынак і царква Раства Багародзіцы. 1925 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ігумен апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Новыя ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 паселішча атрымала статус горада і стала цэнтрам павета. 22 студзеня 1796 Ігумену даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[5]. Станам на 1800 у месце было 85 двароў. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Свентаржэцкім.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ігумен абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад Савецкай Беларусі. Са жніўня 1919 да 9 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

18 верасня 1923 года камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 года горад стаў цэнтрам раёна. 26 чэрвеня 1941 года на выхадзе з Чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня НКВД расстраляла каля трох тысяч вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых[6].

1.02.1942 г. на ўскрайку горада былі растраляны яўрэі чэрвеньскага гета (цяпер на гэтым месцы помнік).

У 1989 годзе грамадскасць даведалася пра тое, што Чэрвень стаў другімі Курапатамі — вакол горада знаходзяцца пахаванні тысяч палітычных зняволеных. 18 красавіка 2001 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскага герба: вакол сярэбранага куста кветак 5 залатых пчол, якія збіраюць мёд[7].

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

 
Аўтавакзал

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Чэрвень».

Культура правіць

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.

Адукацыя правіць

У Чэрвені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Славутасці правіць

 
Крыжаўзвіжанскі касцёл
 
Мікалаеўская царква
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1995 г., мураваны).
  • Свята-Мікалаеўская царква (1993—2003 г., мураваная).
  • Гістарычная забудова (канец ХІХ — пачатак ХХ ст., фрагменты)
  • «Кацярыненская» вязніца (XVIII ст.) - цяпер пераробленая пад гандлёвы цэнтр
  • Помнікі: помнік вызвалення; помнік землякам; помнік моладзі і камсамольцам і інш.
  • Месца гібелі грамадзян Беларусі, Польшчы і Літвы (ур. Цагельня) — ахвяр бальшавіцкага тэрору[удакладніць]
  • Месца знішчэння яўрэяў Чэрвеня
  • Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
  • Магіла Афанасія Іванавіча Мякоты - дзеда Максіма Багдановіча (на мясцовых хрысціянскіх могілках)

Страчаная спадчына правіць

  • Дом Кудзіна (пачатак XX ст., мураваны) — знесены ў 2019 годзе.
  • Касцёл Узвышэння Св. Крыжа (1799—1800)
  • Сабор Раства Прасв. Багародзіцы (1833)
  • Сінагога
  • Царква Св. Георгія (1975)

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (руск.)
  4. Jakubowski, J. Opis Księstwa Trockiego z r. 1387: przyczynek do badań nad ustrojem Litwy przedchrześcijańskiej // Przegląd Historyczny. — 1907. — T. V. — S. 44—46.
  5. Ігумен // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Севярын Квяткоўскі. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
  7. Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
  8. Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 250.
  9. Ihumeń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  10. Червень // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць