Чэрнінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Чэ́рнінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чэрні.

Чэрнінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чэрні
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 мая 1970
Дата скасавання 22 сакавіка 1962
Насельніцтва (2009) 3 754 чалавекі[1]
Чэрнінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэрнеўскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тэльмінскага сельсавета, вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі перададзены ў склад Чарнаўчыцкага сельсавета, вёскі Шэбрын, Падбулькова і Булькова Зарэчча — у склад Трышынскага сельсавета[2]. 22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[3]. 8 мая 1970 года Вычулкаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна Вычулкаўскага сельсавета перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[4]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёска Максімы (злілася з вёскай Збірагі), хутары Макасі, Чэрні (зліўся з вёскай Чэрні) і Малькі (зліўся з вёскай Вялікія Косічы)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чэрнінскага сельсавета быў 21 населены пункт[6]. 4 красавіка 1983 года ў склад Тэльмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[7].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 16 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Братылава вёска 99 225001
Бярдычы вёска 76 225001
Валоскі вёска 20 224010
Вітошкі вёска 4 224010
Вялікая Курніца вёска 285 225001
Вялікія Косічы вёска 153 225003
Вялюнь вёска 85 225001
Гутовічы вёска 24 225001
Забярэззе вёска 1 225001
Залессе вёска 50 224010
Збірагі вёска 157 225002
Карабаны вёска 5 224010
Клімовічы вёска 1 225001
Селяхі вёска 37 225001
Харытоны вёска 72 224010
Чэрні аграгарадок 2685 225001

З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст[8].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3754 чалавекі[9], з іх 81,7 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 7,7 % — украінцы[10].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 N 84 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.