Чэслаў Міхневіч

польскі футбаліст і трэнер

Чэслаў Міхневіч (польск.: Czesław Michniewicz; нар. 12 лютага 1970, Бярозаўка, Лідскі раён) — польскі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Абха».

Футбол
Чэслаў Міхневіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1970(1970-02-12)[1] (54 гады)
Грамадзянства  Польшча
Рост 188 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Абха
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1978—1985 Польшча Оса (Біскупец)
Клубная кар’ера[* 1]
1985—1993 Польшча Балтык (Гдыня)
1993—1996 Польшча Палонія (Гданьск)
1996—2000 Польшча Аміка (Уронкі) 9 (-9)
Трэнерская кар’ера
1999—2002 Польшча Аміка II (Уронкі)
2001—2002 Польшча Аміка (Уронкі) брамнікі
2003 Польшча Палонія Алімпія (Эльблёнг) трэнер
2003—2006 Польшча Лех (Познань)
2006—2007 Польшча Заглэмбе (Любін)
2008—2009 Польшча Арка (Гдыня)
2010—2011 Польшча Відзаў (Лодзь)
2011 Польшча Ягелонія (Беласток)
2012 Польшча Палонія (Варшава)
2013 Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла)
2015—2016 Польшча Погань (Шчэцін)
2016—2017 Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца (Няцеча)
2017—2020 Польшча Польшча (да 21)
2020—2021 Польшча Легія (Варшава)
2022 Польшча Польшча
2023— Саудаўская Аравія Абха
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1970 годзе на Беларусі ў горадзе Бярозаўка (Лідскі раён). Яго дзеда па лініі маці выслалі ў Сібір падчас сталінскіх рэпрэсій. Пасля вяртання з Сібіры дзед пасяліўся на Гродзеншчыне. Маці Чэслава з’ехала з мужам у Польшчу, але калі была цяжарная, вярнулася ў Бярозаўку[2].

Чэслаў Міхневіч граў брамнікам у клубах: «Оса» Біскупец Паморскі, «Балтык» Гдыня, «Палонія» Гданьск. У 2000 годзе скончыў кар’еру футбаліста.

Распачаў трэнерскую кар’еру. У 2017—2020 трэніраваў маладзёжную зборную Польшчы U-21, у 2020—2021 гадах — варшаўскую «Легію». 31 студзеня 2022 года паведамлена аб прызначэнні яго галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе, быў падпісаны кантракт да канца 2022 года з магчымасцю працягнення[3]. Пакінуў пасаду пасля чэмпіянату свету 2022.

У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Абха»[4].

Заўвагі правіць

  1. Czeslaw Michniewicz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. hrodna.life
  3. twitter.com/Czarek_Kulesza
  4. Уроженец белорусской Берёзовки стал самым высокооплачиваемым польским тренером (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 24 ліпеня 2023.