Ч́эчэнь (руск.: Чечень) — востраў у паўночна-заходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Дагестана (Расія). Плошча - 102,8 км². Насельніцтва (2002 г.) - 214 чал.

Чэчэнь
руск. Чечень
Чэчэнь і Аграханскі паўвостраў
Чэчэнь і Аграханскі паўвостраў
Характарыстыкі
Плошча102,8 км²
Насельніцтва214 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2,08 чал./км²
Размяшчэнне
43°58′47″ пн. ш. 47°41′13″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Чэчэнь (Каспійскае мора)
Чэчэнь
Чэчэнь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Чэчэнь знаходзіцца за 104 км на паўночны ўсход ад Махачкалы, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Кіраўскага раёна гэтага горада. Аддзелены Чэ́чэньскім пралівам (каля 6 км) ад Аграханскага паўвострава. Узнік у сярэднявеччы ў выніку ваганняў узроўню Каспійскага мора, запасання на плыткаводдзі наносаў ракі Церак і марскіх плыняў. Абрысы Чэчэня значна змяняюцца і ў нашы дні. Даўжыня складае каля 18,7 км, найбольшая шырыня — 6,3 км. На ўсход і на поўдзень цягнуцца шырокія водмелі, сярод якіх вылучаецца шэраг дробных астраўкоў.

Клімат умераны вільготны. Узімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +0,8 °C, улетку дасягае +24,8 °C.

Прырода правіць

Большая частка паверхні вострава з’яўляецца пясчанай пустыняй, аднак сустракаюцца забалочаныя ўчасткі і лугі. Каля ўзбярэжжа — зараснікі трыснёга. Распаўсюджаныя прадстаўнікі флорыжытняк, тамарыск, бярозка, люцэрна, палын, салянка і інш.

Фаўна бедная. Чэчэнь насяляюць зайцы, лісы, розныя птушкі, паўзуны і амфібіі.

Гісторыя правіць

Востраў Чэчэнь вядомы з XVII ст., калі стаў важным прамежкавым пунктам для гандлёвых суднаў, што плавалі паміж Астраханю і Дзербентам. На Чэчэні спыняліся церскія казакі, якія займаліся пірацтвам. Мяркуецца, што назва вострава ўзнікла ад руск.: чечень ("круглы плецены палукашак"[1]).

У 1863 г. на Чэчэні быў пабудаваны маяк. Сюды перасялялі рускіх сялян з цэнтральных губерній Расіі, а таксама карэнных жыхароў Каўказа. На паўднёвым захадзе ўзнікла сяло Востраў-Чэчэнь. У савецкі перыяд на востраве дзейнічала ваенная база.

У наш час асноўным заняткам жыхароў Чэчэня з’яўляецца рыбалоўства. Працуюць школа і метэаралагічная станцыя.

Зноскі

Спасылкі правіць