Чэшская касмічная канцылярыя

Чэшская касмічная канцылярыя (чэшск.: Česká kosmická kancelář, англ.: Czech Space Office) — чэшская ўрадавая арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і пасоўваннем чэшскіх касмічных праграм. Была заснавана ў лістападзе 2003 года.

Стэнд Чэшскай касмічнай канцылярыі на 61 Міжнародным астранаўтычным кангрэсе ў Празе, 2010

Да галоўных задач Чэшскай касмічнай канцылярыі адносіцца ўсталяванне кантактаў паміж чэшскімі прадпрыемствамі і праектамі з вобласці касманаўтыкі, супрацоўніцтва з Еўрапейскім касмічным агенцтвам і Міжнароднай астранаўтычнай федэрацыяй. Канцылярыя падтрымлівае інфармацыйны і даведкавы цэнтр.

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Празе, кіраўніком з'яўляецца Ян Коларж.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць