Чэшска-Мараўскае ўзвышша
Чэшска-Мараўскае ўзвышша (чэшск.: Českomoravská vrchovina) — узвышша ў Чэхіі, паўднёва-ўсходняя частка Чэшскага масіву.
Чэшска-Мараўскае ўзвышша | |
---|---|
чэшск. Českomoravská vrchovina | |
![]() | |
49°28′ пн. ш. 16°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Шырыня | 100 км |
Даўжыня | 150 км |
![]() |

Працягласць складае каля 150 км пры шырыні да 100 км. Найвышэйшы пункт — гара Яваржыцы (837 м). Узвышша складзена пераважна гранітамі і гнейсамі. У рэльефе пераважаюць моцна расчлянёныя рэкамі ўзгоркі і нізкагор’і з асобнымі скалістымі грабянямі. На тэрыторыі размешчаны шыракалістыя і іглічныя лясы, лугі, пашы.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Чэшска-Мараўскае ўзвышша (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- DEMEK, Jaromír; MACKOVČIN, Peter, a kolektiv. Zeměpisný lexikon ČR: Hory a nížiny. 2. vyd. Brno: Agentura ochrany přírody a krajiny ČR, 2006. 582 s. ISBN 80-86064-99-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэшска-Мараўскае ўзвышша