Шабаны (жылы раён)

жылы раён Мінска

Шабаны — мікрараён у складзе Заводскага раёна горада Мінска. Размешчаны на паўднёвым усходзе горада, за МКАД, паўднёвей за Магілёўскую шашу.

Шабаны ўвечары

Характарыстыка

правіць
 
Забудова раёна

Раён напалову прамысловы, на прылеглай тэрыторыі размешчаныя шматлікія прадпрыемствы і склады, станцыя аэрацыі (адкрытая ў 1965 годзе), смеццеперапрацоўчыя прадпрыемства «ЭКОРЭС», Свабодная эканамічная зона «Мінск». У 2006 годзе ў мікрараёне быў адкрыты завод па вытворчасці бытавой тэхнікі кампаніі «Атлант». У супрацоўніцтве з паўднёвакарэйскай кампаніяй MECEN IPC у мікрараёне плануецца пабудаваць новы смеццеперапрацоўчы завод коштам 100 млн долараў. Таксама ў мікрараёне плануецца пабудаваць новы завод індустрыяльнага домабудавання. Чакаецца, што завод размесціцца на тэрыторыі 27 гектараў, будзе пабудаваны на працягу трох гадоў і здолее вырабляць матэрыялы для будаўніцтва 400 тысяч квадратных метраў жылля ў год. Да 2030 года ў мікрараёне плануецца пабудаваць вакзал для высокахуткаснай чыгуначнай лініі Мінск — Масква і пабудаваць станцыю метро Аўтазаводскай лініі.

 
Вуліца Алеся Бачылы
 
Вуліца Сяліцкага

Жылыя дамы размяшчаюцца на усход ад аб’язной чыгуначнай галінкі Калодзішчы — Міханавічы (усходні абыход Мінска) і аб’ядноўваюцца ў дзве групы: Шабаны-1, або Старыя Шабаны, і Шабаны-2, або Новыя Шабаны. Асноўныя вуліцы:

 
Могілкі пад’ёмных кранаў на вуліцы Сяліцкага

Тып забудовы: пераважна 9, 10, 12 паверхаў, маюцца таксама 5-павярховыя дамы хрушчоўскай пабудовы (вугал вуліц Шабаны і Ротмістрава).

Раён лічыцца неспрыяльным у крымінальным дачыненні; жыхары мікрараёна выказваюць найбольшую трывогу за сваю бяспеку ў вячэрні і начны час у Мінску. Шабаны таксама з’яўляюцца адным з няўдалых мікрараёнаў па ўзроўні згону аўтамабіляў. Мікрараён знаходзіцца ў ліку няспрыяльных і ў экалагічным дачыненні.

Сярэдні кошт зямельных участкаў у Шабанах у 2006 годзе складаў $ 17 за квадратны метр супраць $ 250 у цэнтры горада. Кошт квадратнага метра на другасным рынку жылля ў Шабанах па стане на сакавік 2010 года складаў $ 1250 (другое месца па таннасці ў Мінску) супраць $ 2000 і больш у цэнтры горада.

Гісторыя

правіць

Назоў раёна паходзіць ад назвы вёскі, якая змяшчалася за 3 кіламетры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на месцы мікрараёна размяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў — Малы Трасцянец.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва мікрараёну складае каля 27 тысяч чалавек. У мікрараёне пражывае вялікая колькасць перасяленцаў з зон, якія пераняслі эвакуацыю ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй.

Цікавыя і незвычайныя мясціны

правіць

Раён знакаміты г. зв. «Могілкамі пад’ёмных кранаў» — у гэта месца калісьці звазілі старыя пад’ёмныя краны, якія адпрацавалі працоўны рэсурс. У народзе мікрараён падзяляецца на «Новыя Шабаны» і «Старыя» — першыя на поўначы, другія — на поўдні. Таксама сярод мясцовае моладзі ўлюбёным месцам з’яўляецца г. зв. «Промка» (то бок, свабодная эканамічная зона «Мінск»), якая папулярная сярод яе як месца для нелегальнага распою спіртных напояў і збору моладзі-графіцістаў, якія вельмі часта пакідаюць свае малюнкі-графіці на сценах прамзоны. Дарэчы, мінчане далі мянушку і ўсяму мікрараёну Шабаны: «Гарлем»[1].

Транспартная сістэма

правіць

Навакольныя населеныя пункты

правіць

Аб’екты сацыяльнага прызначэння і славутасці

правіць
  • Бібліятэка
  • Гіпермаркет «Green»
  • «Дарога смерці» (частка мемарыяла Малы Трасцянец) — дарога, па якой зняволеных з лагеру вялі на расстрэл. Захоўваецца дзякуючы таму, што была абсаджана таполямі. Вуліца Сяліцкага часткова перасякае дарогу, пабудавана некалькі дамоў.
  • Свабодная эканамічная зона «Мінск»
  • Моладзевы клуб і цэнтр дасугу «Арыён»
  • Гарбарны завод
  • Гарадская звалка
  • Чыгуначная станцыя «Шабаны»

Шабаны ў літаратуры і мастацтве

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць