Шаблон:Добрыя артыкулы

Дакументацыя шаблона

Гэты шаблон прызначаны для выбаркі аднаго з добрых артыкулаў.

  • Выкарыстанне: {{добрыя артыкулы|артыкул=нумар}}
  • Напрыклад: {{добрыя артыкулы|артыкул=3}}

Пры дадаванні новых артыкулаў дадавайце іх у шаблоне.

Навошта гэта трэба?

Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў добрых артыкулаў на старонкі Вікіпедыя:Добрыя артыкулы і некаторыя парталы.

гл. таксама Шаблон:Выбраны змест


Абраз Святой Параскевы.
Абраз Святой Параскевы.

Беларуская іканапісная школа — самабытная нацыянальная іканапісная школа XVI — пачатку XIX стагоддзяў. Склалася пад уплывам ідэй Адраджэння на аснове традыцый візантыйскага і старажытнарускага мастацтва.

На Беларусі іканапіс узнік з прыняццем хрысціянства. Да XVI стагоддзя развіваўся на аснове візантыйскіх традыцый, паступова засвойваў рэалістычныя рысы заходнееўрапейскага сакральнага мастацтва. Працэс станаўлення і росквіту беларускага іканапісу расцягваецца на некалькі стагоддзяў. Традыцыі мастацтва Візантыі і Старажытнай Русі, якія былі асіміляваныя беларускай культурай (IX—XIV стагоддзі), аб’ядноўваліся са стылістычнымі асаблівасцямі заходнееўрапейскага мастацтва — рэнесанс (XIV—XVI стагоддзі), барока (канец XVI—XVIII стагоддзяў), класіцызм (другая палова XVIII стагоддзя). Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўленчай мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнаграфічных элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць (далей…).


Тэйлар Свіфт
Тэйлар Свіфт

Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; нар. 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень і актрыса. Дэбютны альбом «Taylor Swift» выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом Свіфт «Fearless» быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў «Love Story» і «You Belong with Me» дапамагла «Fearless» заняць першае месца ў чарце «Billboard 200» і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. «Fearless» атрымаў чатыры прэміі «Грэмі», улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Тэйлар Свіфт стала самай маладой пераможніцай у гісторыі. Выпушчаны ў 2010 годзе яе трэці альбом «Speak Now» дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200», разышоўшыся накладам больш за адзін мільён копій за першы тыдзень. Сінгл «Mean» стаў уладальнікам «Грэмі» ў дзвюх намінацыях (далей…).


Чэрап Homo floresiensis
Чэрап Homo floresiensis

Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis. (далей…).


«Хобіт: Перадгісторыя Уладара пярсцёнкаў» (англ.: The Hobbit: The Prelude to The Lord of the Rings) або «Хобіт» (англ.: The Hobbit) — камп’ютарная гульня 2003 года, распрацаваная кампаніяй «Inevitable Entertainment[en]» для платформ GameCube, PlayStation 2 і Xbox і кампаніяй «Saffire[en]» для платформы Game Boy Advance. Гульня была выпушчана кампаніяй «Vivendi Universal Games[en]» і яе даччынай кампаніяй «Sierra Entertainment[en]».

Адносіцца да жанру платформер[en], а таксама ўключае ў сябе разнастайныя галаваломкі. Гэта ліцэнзаваная адаптацыя рамана «Хобіт, або Туды і назад» Дж. Р. Р. Толкіна (не мае сувязі з кінатрылогіяй «Уладар пярсцёнкаў» П. Джэксана). Гульня трымаецца блізка да сюжэту рамана, хаця ў ёй і прысутнічаюць другапланавыя персанажы, якіх няма ў арыгінале (далей…).


Сяргей Міхалок ― стваральнік гурта «Brutto»
Сяргей Міхалок ― стваральнік гурта «Brutto»

«Underdog» — дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» ў жанры панк-рок, выйшаў 12 верасня 2014 года на анлайн-мультылэйбле «Пяршак», у 2015 годзе на лэйбле «Soyuz music[ru]» адбылося перавыданне альбома з дадатковымі песнямі ў якасці бонусу.

Альбом з’явіўся праз дванаццаць дзён з моманту афіцыйнага стварэння гурта і складаецца з дванаццаці песень, у тым ліку дзве з іх на беларускай мове. На песні «Brutto», «Underdog», «Гири», «Мяч», «Наша возьме» з альбома былі зняты відэакліпы. Беларускі тур пад назвай «Double Hot» у падтрымку ў тым ліку і дэбютнага альбома адбыўся ў 2017 годзе, завяршальны канцэрт тура прайшоў ў Мінску 8 сакавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэна» (далей…).


«Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд»
«Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд»

«Рыцар Янка і каралеўна Мілана» — фэнтэзійна-прыгодніцкая трылогія, серыя прыгодніцкіх гісторый юнакоў у іншасвеце, які нагадвае беларускае Сярэднявечча. Фэнтэзі на падставе беларускай міфалогіі. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел, выдавецтва — «Чатыры чвэрці». Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Першая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства» (рэд. Аксана Спрынчан) — пабачыла свет у 2021 годзе, другая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі» (рэд. Марыя Ліпніцкая) — выйшла ў 2022 годзе, трэцяя частка «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд» (рэд. Марына Варабей) была выдадзена ў 2023 годзе (далей…).


Клінт Іствуд, старшыня журы
Клінт Іствуд, старшыня журы

47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en]. Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en]) і «Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро) далей…


«14+», таксама «14+: Гісторыя першага кахання» (руск.: 14+: История первой любви) — расійскі рамантычны фільм 2015 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны[ru] і Ульяна Васьковіч. Фільм апавядае гісторыю першага кахання, якая разгортваецца ў спальным раёне Масквы.

Здымкі праходзілі ў 2013 годзе ў Маскве. Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». Сусветная прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім кінафестывалі, у праграме «Generation 14plus». Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы фестывалю «Кінатаўр[ru]». У шырокі пракат стужка выйшла 8 кастрычніка 2015 года. Вялікую папулярнасць фільм набыў на YouTube (далей…).


Становішча ў Кот-д’Івуары да 2007 года
Становішча ў Кот-д’Івуары да 2007 года

Першая Івуарыйская вайна, таксама Першая грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуары — узброены канфлікт на тэрыторыі Кот-д’Івуара ў 2002—2007 гадах. Падзеі сталі следствам вострай палітычнай канкурэнцыі, эканамічнага і міграцыйнага крызісаў, этнічных супярэчнасцей, праблем вакол электаральнай сістэмы. Баявыя дзеянні пачаліся з узброенага паўстання ў некалькіх буйных гарадах і прывялі да фактычнага падзелу краіны на мяцежныя мусульманскія (поўнач) і праўрадавыя хрысціянскія (поўдзень) рэгіёны. Актыўнымі ўдзельнікамі канфлікту, акрамя непасрэдна івуарыйскіх фракцый, сталі Францыя, міратворчыя сілы ААН і замежныя найміты. Пры пасярэдніцтве іншых дзяржаў бакі падпісалі шэраг пагадненняў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, але канчатковы мір быў усталяваны толькі праз некалькі спроб (далей…).


Рэшткі будынку ў Сараеве пасля аблогі.
Рэшткі будынку ў Сараеве пасля аблогі.

Аблога Сараева — падзея баснійскай вайны, працяглая аблога сталіцы Босніі і Герцагавіны. З 5 красавіка 1992 года па 29 лютага 1996 года (1425 дзён) горад Сараева спачатку быў абложаны войскамі Югаслаўскай народнай арміі, а потым — арміяй Рэспублікі Сербскай. Гэта працягвалася больш як на год даўжэй, чым блакада Ленінграда і на некалькі месяцаў даўжэй, чым блакада Мадрыда і блакада Дэйр-эз-Зора, стала самай працяглай аблогай сталіцы ў гісторыі сучасных войн.

Падчас блакады горад быў амаль цалкам адрэзаны ад знешняга свету, не працавалі камунальныя службы, а вуліцы былі пад пастаянным абстрэлам артылерыі і снайпераў. Сараеўцам прыходзілася месяцамі выжываць без ацяплення, электрычнасці і водазабеспячэння (далей…).


Конік Romalea guttata
Конік Romalea guttata

Насякомыя (Insecta) — клас беспазваночных членістаногіх жывёл. Разам з мнаганожкамі адносяцца да падтыпу трахейнадыхальных. Цела насякомых пакрыта хіціназаванай кутыкулай[ru], якая ўтварае экзашкілет і складаецца з трох аддзелаў: галавы, грудзей і брушка. У шмат якіх групах насякомых другі і трэці сегменты грудзей нясуць па пары крылаў. Ног тры пары, і яны мацуюцца на грудным аддзеле. Памеры цела насякомых ад 0,2 мм да 30 см і больш.

Незвычайная разнастайнасць форм насякомых з’яўляецца іх дзіўнай асаблівасцю. Апісана больш за 1 млн відаў, што робіць насякомых самым шматлікім класам жывёл, якія займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і сустракаюцца паўсюдна, уключаючы Антарктыду (далей…).


Пітэр Паўль Рубенс
Пітэр Паўль Рубенс

Пітэр Паўль Рубенс (1577 — 1640) — нідэрландскі (фламандскі) жывапісец, адзін з заснавальнікаў мастацтва барока, дыпламат, калекцыянер. Паводле каталога М. Джафэ налічваецца 1403 аўтэнтычныя палотны. Значная частка іх выканана ў супрацоўніцтве з вучнямі і калегамі, найбольш вядомым з якіх быў Антоніс ван Дэйк. Творчасць Рубенса — арганічны сплаў традыцый брэйгелеўскага рэалізму з дасягненнямі венецыянскай школы. Захавалася яго шырокае ліставанне, пераважна дыпламатычнае.

Рубенс спецыялізаваўся на рэлігійным жывапісе (у тым ліку алтарных абразах), пісаў карціны на міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, партрэты, краявіды і гістарычныя палотны, рабіў таксама эскізы для шпалер і кніжных ілюстрацый. У тэхніцы алейнага жывапісу ён быў адным з апошніх мастакоў, якія выкарыстоўвалі драўляныя панэлі для станковых прац[ru], нават вельмі вялікіх па памеры (далей…).


Сцяг Бутана
Сцяг Бутана

Сцяг Бутана — адзін з нацыянальных сімвалаў Бутана. На сцягу намаляваны кітайскі цмок  (англ.) ​​(druk [Wylie 'brug] на дзонг-кэ, бутанскай мове) з бутанскай міфалогіі  (англ.). Гэта намякае на назву Бутана на дзонг-кэ — Друк Юл (འབྲུག་ཡུལ་, ['brug yul], літар.: «Краіна Цмокаў» або «Цмокавае Каралеўства»), а таксама радавод Друкпа  (англ.) тыбецкага будызму, які з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй Бутана.

У сучаснай форме сцяг існуе з 1969 года і быў афіцыйна зацверджаны 8 чэрвеня 1972 года. Базавы дызайн сцяга за аўтарствам Маюм Чойінг Вангмо Дорджы  (англ.) датуецца 1947 годам (далей…).


Апазнавальныя знакі эфіопскіх ВПС
Апазнавальныя знакі эфіопскіх ВПС
Апазнавальныя знакі эрытрэйскіх ВПС
Апазнавальныя знакі эрытрэйскіх ВПС

Авіяцыя эфіопа-эрытрэйскай вайнываенна-паветраныя сілы Эфіопіі і Эрытрэі, якія адыгрывалі значную ролю ў вайне 1998—2000 гадоў. Бакі вылучалі значную частку сродкаў для падтрымкі добрага стану сваёй авіяцыі і яе мадэрнізацыі, чым меркавалася дасягнуць поспеху ва ўсім канфлікце. Калі ў пачатку краіны адчувалі недахоп у пілотах, інструктарах і тэхніках, мелі істотныя праблемы з баяздольнасцю баявых машын, то па заканчэнні супрацьстаяння сітуацыя змянілася за кошт намаганняў па павышэнні авіямоцы, замежных паставак, дапамогі наймітаў і ваенспецаў з былых савецкіх рэспублік (у асноўным расійскіх і ўкраінскіх). Падчас узброенага канфлікту выяўлены шэраг асаблівасцей самалётаў серый «МіГ» і «Су», якія раней не фіксаваліся ў прыродна-кліматычных умовах Эфіопіі і Эрытрэі.

Самалёты і верталёты былі задзейнічаны ў бамбардзіроўках, разведцы, эвакуацыях і паветраных баях (далей…).


Сцяг Інданезіі
Сцяг Інданезіі

Інданезія, Рэспубліка Інданезія — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа-Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн км². Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці, 17 жніўня (далей…).


Начная навальніца
Начная навальніца

Рабінавая (вераб’іная) ноч ― ва ўсходніх славян назва навальнічнай ночы, якая абавязкова чакаецца ўлетку. На працягу ўсёй ночы неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме моцны вецер, узнікаюць віхуры. Згодна з народным павер’ем, у гэту ноч з пекла на свет выходзілі ўсё злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята.

Выраз вядомы ў беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, верагодна ўзыходзіць праз серыю фанетычных трансфармацый і народна-этымалагічнага збліжэння да праформы рабіная ноч, зафіксаванай у старажытнарускай мове пачынаючы з XV стагоддзя (далей…).


Тэатр «Haus der Berliner Festspiele» у Берліне, месца правядзення цырымоні
Тэатр «Haus der Berliner Festspiele» у Берліне, месца правядзення цырымоні

32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 7 снежня 2019 года ў тэатры «Haus der Berliner Festspiele[en]» у Берліне.

Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў нямецкі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была ўганаравана французская актрыса Жульет Бінош (далей…).


Кот свойскі
Кот свойскі

Кот свойскі (Felis silvestris catus) — свойская жывёла, адна з найбольш папулярных (нароўні з сабакам) «жывёл-кампаньёнаў».

З заалагічнага пункту погляду — сысун сямейства каціных атрада драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялагічны від. З пункту гледжання сучаснай біялагічнай сістэматыкі ён з’яўляецца падвідам ляснога ката (Felis silvestris). Адзіночны паляўнічы на грызуноў і іншых дробных жывёл, кот пры тым — сацыяльная жывёла. Выведзена каля 200 парод, прызнаных і зарэгістраваных рознымі феліналагічнымі арганізацыямі (далей…).


Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

Кшыштаф Кеслёўскі (1941 — 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік кірунку «кіно маральнага неспакою», кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод.

Распачаў кар’еру як рэжысёр-дакументаліст, пазней творчасць узбагацілася псіхалагічнымі фільмамі на маральную і экзістэнцыяльную тэматыку, вытанчанымі візуальнымі сродкамі. Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994). Лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя (далей…).


Найлепшы еўрапейскі рэжысёр — Павел Паўлікоўскі
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр — Павел Паўлікоўскі

31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі.

Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і лідарам паводле колькасці ўзнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс, а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу[en] (далей…).


Янка Купала
Янка Купала

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882 — 1942) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928), АН Украіны (1929). Адлюстраваў характар і светаразуменне беларускага народа, стварыў яркія вобразы сялянскага быту і гістарычнага мінулага. Жанрава-стылявыя формы, увасобленыя ім, сталі класічнымі асновамі беларускай лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі. Лічыцца стваральнікам патрыятычнага закліку «Жыве Беларусь!». У позніх творах дамінуе тэма ўслаўлення савецкай рэчаіснасці.

далей…


Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар фільма Гільерма дэль Тора
Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар фільма Гільерма дэль Тора

«Лабірынт фаўна» (англ.: Pan’s Labyrinth, ісп.: El Laberinto del Fauno) — саўндтрэк Хаўера Наварэтэ да аднайменнага фільма 2006 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Другая сумесная праца кампазітара і рэжысёра (пасля «Хрыбта д’ябла»).

Праца над саўндтрэкам распачалася яшчэ да здымкаў, галоўнай музычнай тэмай стала калыханка. Вядучай музычнай формай карціны была выбрана форма вальса, асноўным музычным памерам адпаведна — 3/4. Наварэта напісаў цэлы шэраг музычных кампазіцый, што дазволіла Дэль Тора свабодна адчуваць сябе на этапе мантажу. Хоць многія трэкі ў фільм не ўвайшлі, рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе напісаныя кампазіцыі. За музыку да фільма Хаўер Наварэтэ ўдастоіўся намінацыі на прэмію «Оскар» (далей…).


Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі
Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі

Масавае забойства ў Сангміваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША 16 сакавіка 1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах, экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.

Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны (далей…).


Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябры) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.

Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора (далей…).


Японцы
Японцы

Японцы — народ ва Усходняй Азіі, асноўнае насельніцтва Японіі. Жывуць таксама ў іншых краінах Азіі, Заходняй Еўропы, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Агульная колькасць — 122 мільёны чалавек (2022).

Продкі японцаў апынуліся на Японскіх астравах у выніку трох буйных міграцый. Асноўнай стала апошняя, якая адбылася паміж III і VI стагоддзямі з Усходняй Азіі. Народная матэрыяльная культура японцаў шмат у чым адаптавана да спецыфічных умоў архіпелага, дзе большасць тэрыторый пакрыты гарамі, часцяком здараюцца землетрасенні, існуюць істотныя кліматычныя адрозненні паміж поўднем і поўначчу. Нягледзячы на шматвекавую ізаляванасць, духоўная спадчына японцаў фарміравалася дзякуючы вонкавым уплывам. Гэта адносіцца і да японскай мовы, што фактычна з’яўляецца ізалятам (далей…).


эмблема «Першага фестывалю біт-ансамбляў Мінска»
эмблема «Першага фестывалю біт-ансамбляў Мінска»

Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска (руск.: Первый фестиваль бит-ансамблей Минска) — беларускі рок-фестываль[en], які адбыўся 1214 красавіка 1968 года ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Афіцыйнай мэтай фестывалю з’яўлялася папулярызацыя сучаснай эстраднай музыкі, лепшых яе выканаўцаў і эстэтычнае выхаванне моладзі. Паводле меркавання музычнага журналіста Віктара Сямашкі, мерапрыемства з’яўлялася першым рок-фестывалем у СССР. Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць 12 красавіка 1968 года днём нараджэння рок-н-рола ў Беларусі (далей…).


Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч

Іван Луцкевіч (1881 — 1919) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец, збіральнік старажытнасцей. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва». Актыўны дзеяч нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя, зрабіў уплыў на многіх удзельнікаў тагачаснага беларускага руху.

Распрацоўваючы ідэю беларускага самавызначэння ад ідэй краёвасці і Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага паступова прыйшоў да ідэі поўнай незалежнасці Беларусі. Сябра Віленскай беларускай рады і Рады БНР. Удзельнік пасяджэння Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 года, на якім абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні (далей…).


Фрагмент 1-га ліста да Карынфян на папірусе III стагоддзя (1 Кар 7:33—8:4, Папірус 15[en]).
Фрагмент 1-га ліста да Карынфян на папірусе III стагоддзя (1 Кар 7:33—8:4, Папірус 15[en]).

Гімн любові — фрагмент біблейскага 1-га ліста да Карынфян святога апостала Паўла. Гэта песня[pl] хвалы, а таксама спроба тлумачэння, што такое любоў, праз пералік яе рыс. Паводле апостала Паўла, дар любові надае сэнс і каштоўнасць усім астатнім духоўным дарам[en]. Апостал Павел сцвярджае, што любоў — гэта імкненне да дабра і шчасця. Гэта прынясенне сябе ў бескарыслівы дар, сіла, якая пераадольвае эгаізм. Ён таксама падкрэслівае важнасць самой веры праз некрытычны давер.

«Гімн любові» таксама называюць «Песняй песняў Новага Запавету». Тэкст «Гімна любові» ў якасці біблейскага чытання часта суправаджае сакрамэнт[en] шлюбу ў хрысціянскіх цэрквах. Фрагменты і асобныя цытаты, а таксама іх парафразы нярэдка выкарыстоўваюцца ў разнастайных мастацкіх творах, у тым ліку ў літаратуры, музыцы і кіно (далей…).


Карта Лівіі з пазначэннем гістарычных абласцей
Карта Лівіі з пазначэннем гістарычных абласцей

Лівійскі крызіс — серыя ўзброеных канфліктаў падчас барацьбы за палітычную ўладу ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пасля звяржэння якога разгарэлася супрацьстаянне ўнутры былой апазіцыі. Канфлікты ахопплівалі некалькі бакоў, якія ваявалі з прычыны этнаплемянных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных рознагалоссяў, пад моцным уплывам замежных сіл. Баявыя дзеянні прывялі да нестабільнасці па ўсёй краіне, дзясяткаў тысяч ахвяр, зніжэння аб’ёму вытворчасці ў найважнейшай нафтавай прамысловасці. У гэты перыяд Лівія фактычна перастала існаваць як дзяржава (далей…).


Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014 праходзіла з 8 па 16 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія.

Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праводзіліся на працягу васьмі гульнявых дзён і ў якіх згулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў тэатр Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. (далей…).


Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»
Карціна Яна Вермера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»

«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.

Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў Дэлфце (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення (далей…).


Налібоцкая пушча вясной
Налібоцкая пушча вясной

Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў НёманаЗаходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.

Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак (далей…).


Сцюарт Бінэм
Сцюарт Бінэм

Чэмпіянат свету 2015, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 (ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд склаў £1 364 000 (на £150 000 больш, чым летась), з якіх £300 000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат уключаў таксама тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі з 8 па 15 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, дзе гулялі 128 удзельнікаў. Чэмпіёнам свету ўпершыню стаў Сцюарт Бінэм, які прайграваў Шона Мёрфі ў фінальным матчы пасля першага гульнявога дня, але дамінаваў у трэцяй сесіі фінала і давёў паядынак да перамогі. (далей…).


Роні О'Саліван, 2014 год
Роні О'Саліван, 2014 год

Мастэрс 2014, таксама вядомы як Dafabet Masters 2014 (ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 19 студзеня 2014 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў саракавым розыгрышам Мастэрс, упершыню яго спансавала кампанія «Dafabet». Прызавы фонд склаў £600 000 (на £100 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £200 000 (на £25 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Леташні чэмпіён турніруМарк Сэлбі, не змог абараніць тытул, саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану, які выйграў свой ​​пяты Мастэрс. (далей…).


Матч БАТЭ Барысаў — Дынама Мінск, Барысаў-Арэна, 15.5.2014
Матч БАТЭ Барысаў — Дынама Мінск, Барысаў-Арэна, 15.5.2014

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 — чэмпіянат па футболе сярод найлепшых беларускіх каманд 2014 года.

У турніры прымалі ўдзел 12 каманд. Чэмпіянат праходзіў у два этапы з дзяленнем на шасцёркі пасля першага этапу. Пераможцам, 11-ы раз у гісторыі і 9-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ. Прызёрамі сталі «Дынама» (Мінск) і салігорскі «Шахцёр». Магілёўскі «Дняпро», які заняў апошняе 12-е месца, саступіў у стыкавых матчах «Віцебску» і пакінуў Вышэйшую лігу (далей…).


Дэкарацыі да спектакляў у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў
Дэкарацыі да спектакляў у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў

Тэатр Вялікага Княства Літоўскага ― сінтэтычнае мастацтва XIV—XVIII стагоддзяў, якое спалучае ў сваіх творах выразныя сродкі драматургіі, акцёрскай гульні, рэжысуры, жывапісу, музыкі.

Тэатральнае мастацтва Вялікага Княства Літоўскага бярэ пачатак у народным тэатры, які ўзнік на аснове старажытных абрадаў, гульняў, карагодаў, паказаў вандроўных акцёраў-скамарохаў. З XVI стагоддзя бытаваў народны лялечны тэатр батлейка. У XVII стагоддзі ўзнікла народная драма. Характэрнай асаблівасцю школьнага тэатра XVI—XVII стагоддзяў была сатырычная накіраванасць яго інтэрмедый. З’явіліся прыгонныя, аматарскія і прафесійныя тэатры (далей…).


Фронт па стане на 5 чэрвеня 2020.
Фронт па стане на 5 чэрвеня 2020.

Наступленне на Трыпалі (кодавая назва аперацыі: «Паводка годнасці»; контраперацыя сіл УНА: «Вулкан гневу») — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваецца Палаце прадстаўнікоў Лівіі, супраць сіл Урада нацыянальнага адзінства прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.

Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам (далей…).


Бела-чырвона-белы сцяг
Бела-чырвона-белы сцяг

Бела-чырвона-белы сцяг — дзяржаўны сцяг Беларусі з 19 верасня 1991 па 14 мая 1995 года, адзін з нацыянальных сімвалаў беларусаў.

Часам стварэння эскіза сучаснага сцяга лічаць 1917 год, а аўтарам — Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Аднак выкарыстанне беларусамі бела-чырвона-белага сцяга вядома з ранейшых гадоў. Хуткае ўспрыняцце сцяга як нацыянальнага тлумачаць яго адпаведнасцю колеравай гаме народнай традыцыі і мастацкаму густу — чырвоныя элементы на белай аснове лічаць самым распаўсюджаным спалучэннем у беларускім арнаменце (далей…).


Пыха і перадузятасць (Маёнтак Лайм-парк у графстве Чэшыр, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі)
Пыха і перадузятасць (Маёнтак Лайм-парк у графстве Чэшыр, які паслужыў знешнім выглядам для Пэмбэрлі)

«Пыха і перадузятасць» (англ.: Pride and Prejudice) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1995 года, пастаўлены па аднайменным рамане англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін. Адаптацыяй кнігі займаўся сцэнарыст Эндру Дэвіс, рэжысёрскае крэсла заняў Сайман Лэнгтан, а спрадзсіравала карціну Сью Біртвістл. Ролі Элізабэт Бэнэт і містэра Дарсі выканалі Джэніфер Эль і Колін Фёрт. Вытворчасцю міні-серыяла займалася карпарацыя BBC пры дадатковай фінансавай падтрымцы амерыканскай тэлесеткі A&E.

Міні-серыял 1995 года стаў сёмай экранізацыяй раману. Папярэднія адаптацыі для кіно і тэлебачання выходзілі ў 1938, 1940, 1952, 1958, 1967 і 1980 гадах. Восьмай стала пастаноўка 2005 года (далей…).


Чак Паланік, 2018 год
Чак Паланік, 2018 год

Чарльз Майкл «Чак» Паланюк (англ.: Charles Michael «Chuck» Palahniuk, нар. 1962) — амерыканскі сатырычны пісьменнік і вольны[be-tarask] журналіст, які жыве ў Портлендзе (Арэгон). Найболей вядомы як аўтар адзначанай мноствам прэмій кнігі «Байцоўскі клуб», паводле якой у 1999 годзе Дэвідам Фінчэрам быў зняты аднайменны фільм. Мае ўкраінскія карані.

далей…


Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі
Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі

«Тры колеры: Сіні» (фр.: Trois couleurs: Bleu) — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра. Галоўную ролю выканала французская актрыса Жульет Бінош.

«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні (далей…).


Парэчкі чорныя
Парэчкі чорныя

Парэчкі чорныя (Ribes nigrum) — лістападны куст, від раслін сямейства агрэставых. Пладовая культура.

Дзікарослыя трапляюцца ва ўмеранай вільготнай кліматычнай зоне Еўразіі. Вырошчваюцца шматлікія культурныя сарты. Ягады чорных парэчак багатыя на вітаміны, каштоўная сыравіна для дамашняй перапрацоўкі і кансервавання. З парэчак робяць джэмы і жэле, якія лёгка гатаваць з-за высокага ўтрымання ў ягадах пекціну і кіслот (далей…).


Водна-зялёны дыяметр у цэнтры Мінска
Водна-зялёны дыяметр у цэнтры Мінска

Водна-зялёны дыяметр Мінска — сістэма вадаёмаў, паркаў, бульвараў і сквераў абапал ракі Свіслач, якая перасякае шырокай «зялёнай стужкай» увесь Мінск (Беларусь) з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад вадасховішча Дразды да Шабаноў. Быў створаны ў выніку архітэктурна-ландшафтнага пераўтварэння поймы мінскай ракі Свіслачы ў 1950—1970-ых гадах і з’яўляецца часткай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Стаў адным з двух планіровачных «стрыжняў» Мінска, перасякаючыся пад прамым вуглом з праспектам Незалежнасці (далей…).


Гурт «Hair Peace Salon» на фестывалі «Басовішча», 2005 год
Гурт «Hair Peace Salon» на фестывалі «Басовішча», 2005 год

«Gentleman» («Джэнтльмен») — першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 21 сакавіка 2012 года. Кампакт-дыск змяшчае 10 трэкаў, запісаных у перыяд 2009—2012 гадоў. Усе песні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Першы канцэрт у падтрымку альбома прайшоў у Віцебску 31 сакавіка. Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку (далей…).


Беларускі лемантар
Беларускі лемантар

«Беларускі лемантар, або першая навука чытання» (у арыгінале: «Biełaruski lementar abo Pierszaja nawuka czytańnia», «Беларуски лемэнтар або Першая навука чытаньня») — першы буквар на беларускай мове, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца».

Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Цётка (Алаіза Пашкевіч), Вацлаў Іваноўскі. Узорам для яго з’яўляўся польскі лемантар Конрада Прушынскага. Падручнік быў выдадзены як лацінкай, так і кірыліцай. Тут упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналогія (далей…).


Гурт «Jitters» спявае на фестывалі «Rock bez Igły» 17 чэрвеня 2006 года
Гурт «Jitters» спявае на фестывалі «Rock bez Igły» 17 чэрвеня 2006 года

«Jitters» (бел.: «Спалох», «Джытэр», «Фанаты рок-музыкі»; трансліт.: «Джытэрс») — рок-гурт з Мінска, які граў у асноўным рок-н-рол і пастграндж, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року свайго часу. Яго першапачатковы склад быў сфарміраваны ў 1998 годзе, калектыў выдаў поўнафарматны альбом «Split Before, Together Now» (разам з «Hair Peace Salon»), а таксама некалькі EP. У 2007 годзе музыканты прыпынілі сумесную творчасць і ўліліся ў іншыя гурты: Канстанцін Карман — у «Hair Peace Salon», Іван Барзенка і Павел Кудрын — у «Без Билета» (далей…).


«Куб» (англ.: Cube) — навукова-фантастычны псіхалагічны трылер 1997 года, першы поўнаметражны фільм канадскага рэжысёра Вінчэнца Наталі. У цэнтры сюжэта — шэсць чалавек, якія прачнуліся ў лабірынце з мноства пакояў у форме кубоў. Яны мусяць знайсці выйсце або загінуць ад голаду, смагі і смяротных пастак. Слоган кінастужкі — «Не шукай прычыну. Шукай шлях вонкі». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ніколь дэ Бур, Морыс Дзін Вінт  (англ.), Дэвід Х’юлет.

Нягледзячы на малы бюджэт, фільм змог атрымаць высокія ацэнкі ад гледачоў і дабіцца прызнання з боку крытыкаў і статус культавага. Карціна сабрала мноства прэстыжных узнагарод кінафестываляў (далей…).


Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Брат Івана Луцкевіча.

Ініцыятар і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі (далей…).


Фрыдрых Шылер
Фрыдрых Шылер

Фрыдрых Шылер (1759 — 1805) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў жыцця Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Іаганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.

Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары (далей…).


Адзін яблык, два яблыкі, тры яблыкі
Адзін яблык, два яблыкі, тры яблыкі

Арыфметыка — раздзел матэматыкі, які вывучае лікі, іх адносіны і ўласцівасці. Прадметам арыфметыкі з'яўляецца паняцце ліку ў развіцці ўяўленняў аб ім (натуральныя, цэлыя і рацыянальныя, рэчаісныя, камплексныя лікі) і яго ўласцівасцях. У арыфметыцы разглядаюцца вымярэнні, вылічальныя аперацыі (складанне, адніманне, множанне, дзяленне) і прыёмы вылічэнняў. Вывучэннем уласцівасцей асобных цэлых лікаў займаецца вышэйшая арыфметыка, ці тэорыя лікаў. Тэарэтычная арыфметыка надае ўвагу азначэнню і аналізу паняцця ліку, тады як фармальная арыфметыка аперуе лагічнымі пабудовамі прэдыкатаў і аксіём. Арыфметыка — найстаражытнейшая і адна з асноўных матэматычных навук, яна цесна звязана з алгебрай, геаметрыяй і тэорыяй лікаў (далей…).


Айртан Сена
Айртан Сена

Айртан Сена (1960—1994) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 (1988, 1990 і 1991 гады).

Паводле вынікаў апытання, праведзенага брытанскім тыднёвікам «Autosport  (англ.)» сярод былых і дзеючых удзельнікаў чэмпіянату Формулы-1, Сена быў прызнаны найлепшым гоншчыкам у гісторыі Формулы-1. Усяго за 10 гадоў выступаў ён выйграў больш за 40 гонак і ўстанавіў рэкорд па ліку поул-пазіцый. Ён атрымаў ад прэсы мянушку «Чараўнік». Загінуў 1 мая 1994 года ў аварыі на Гран-пры Сан-Марына ў Імоле (далей…).


Філатэлістычная сумесь — сукупнасць вялікай колькасці несартаваных або часткова сартаваных паштовых марак, іншага філатэлістычнага матэрыялу, якая мае агульную ўпакоўку і выстаўленая для аптовага продажу філатэлістам. Як правіла, прадавец пры гэтым пазначае яе вагу нета і/або прыблізную колькасць адзінак тавару. У англамоўнай літаратуры пазначаецца кілавар, кіла-тавар, кілаварны тавар, маркі ў стоку (англ.: kiloware, kilo ware, boxlot, stamp mixture, bulk mixture, stock of stamps).

(далей…)


Ціроль на карце
Ціроль на карце

Ціроль (ням.: Tirol; італ.: Tirolo) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Еўропе ва ўсходняй частцы Альпійскіх гор, якая ўключае федэральную зямлю Ціроль у складзе Аўстрыі і аўтаномныя правінцыі Паўднёвы Ціроль і Трэнціна ў Італіі.

З межамі гістарычнага Ціроля практычна цалкам супадаюць межы еўрарэгіёна Ціроль-Паўднёвы Ціроль-Трэнціна (далей…).


Сымон Рак-Міхайлоўскі
Сымон Рак-Міхайлоўскі

Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі (1885—1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, сябра Рады БНР, Пасол I кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (1922—1927). Дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Публікаваўся ў газетах Наша Ніва, Беларусь, Звон і інш. Аўтар музыкі на словы Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

далей…


Цёрн
Цёрн

Цёрн, сліва калючая (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва сямейства ружавых.

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з’яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл (далей…).


Мэцью Шэпард (1976—1998) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзей. Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасці. Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісці.

далей…


Марка РСФСР, 1922 год
Марка РСФСР, 1922 год

Іван Іванавіч Дубасаў (1897—1988) — рускі савецкі мастак і гравёр.

Галоўны мастак Дзяржзнака (1932—1971), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1959). Распрацоўваў эскізы і арыгіналы многіх савецкіх грашовых знакаў, дзяржаўных узнагарод і паштовых марак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», шэрагам медалёў (далей…).


Партрэт Віктара Турава
Партрэт Віктара Турава

«Подых навальніцы» (руск.: Дыхание грозы) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1982 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. З'яўляецца працягам мастацкага фільма «Людзі на балоце», створанага ў 1981 годзе. Сюжэт кінакарціны развіваецца на фоне станаўлення савецкай  (руск.) улады ў палескай вёсачцы Курані.

Вытворчасць фільма ажыццяўлялася на кінастудыі «Беларусьфільм» Творчым аб’яднаннем мастацкіх фільмаў. За аснову сцэнарыя ўзяты тэкст рамана «Подых навальніцы» Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Асаблівасць сваёй кінакарціны Віктар Тураў агучыў у інтэрв'ю ў межах рэкламна-прапагандысцкага фільма «Подых навальніцы (апавяданне пра фільм)», які ў 1982 годзе зняў рэжысёр С. Сычоў (далей…).


Соф’я Гальшанская
Соф’я Гальшанская

Соф’я Гальшанская (каля 1405 — 1461) — князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка караля польскага Уладзіслава II Ягайлы.

Была каранавана ў 1424 годзе. Разам з мужам дамагалася замацавання польскага трона за сваім сынам Уладзіславам. Пасля смерці Ягайлы 1 чэрвеня 1434 года Уладзіслаў стаў каралём, але Соф’я так і не стала рэгентам. У 1440 годзе Уладзіслаў стаў таксама каралём Венгрыі, а малодшы сын Казімір — вялікім князем літоўскім. Пасля гібелі старэйшага сына ў бітве пад Варнай  (руск.) 10 лістапада 1444 года Соф’я адстойвала правы Казіміра, які, па патрабаванні маці, 25 чэрвеня 1447 года быў каранаваны на польскі трон. Выступіла ініцыятарам першага перакладу Бібліі на польскую мову, вядомага як Біблія каралевы Соф’і (далей…).


Эмблема Перуанскай федэрацыі футбола
Эмблема Перуанскай федэрацыі футбола

Зборная Перу па футболе прадстаўляе Перу на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1927 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй перуанскага футбола (ФПФ), якая з'яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. На працягу гісторыі гульня перуанскай каманды была непаслядоўнай з найбольш паспяховымі перыядамі ў 1930-х і 1970-х гадах. Асноўную частку хатніх матчаў зборная гуляе на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Ліме.

далей…


Ядловец звычайны
Ядловец звычайны

Ядловец звычайны (Juniperus communis) — вечназялёны хвойны куст, радзей дрэва, від роду ядловец (Juniperus) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).

Распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і ад прыпалярных абласцей да гор Паўднёвай Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў самым розных біятопах — ад балот і лясоў з лугамі да скалістай мясцовасці. Акрамя гэтага, вельмі зменлівы від — еўразійская тыповыя разнавіднасць дасягае да некалькіх метраў у вышыню, у той час як іншыя разнавіднасці, распаўсюджаныя ў іншых частках арэалу, больш нізкія. Ядловец карысны для чалавека і адыгрывае важную ролю ў культуры. Ён выкарыстоўваецца, у прыватнасці, як лекавая, харчовая, эфіраалейная, фітанцыдная, драўняная, смаланосная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Адыгрывае таксама важную ролю ў прыродных біяцэнозах, паколькі стварае месцапражыванні для невялікіх птушак і сысуноў (далей…).


Чэрокі
Чэрокі

Чэрокііндзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Тэнесі, Джорджыя. Агульная колькасць (2010 г.) — 819 105 чал. Чэрокі — адзін з нешматлікіх паўночнаамерыканскіх карэнных народаў, які карыстаецца арыгінальнай пісьменнасцю, складзенай правадыром Секвоем каля 1821 г.

Чэрокі маюць агульнае паходжанне з іракезамі. Згодна іх паданням, яны перасяліліся ў рэгіён паўднёвых Апалачаў з іншых мясцін. Мяркуецца, што гэта перасяленне адбылося ў XIII ст. У нашы дні вылучаюць некалькі магчымых раёнаў фарміравання чэрокі — поўдзень ад Вялікіх азёр, рака Дэлавэр, паўночная плыня ракі Місісіпі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што продкі чэрокі пражывалі ў Паўночнай Караліне здаўна і мелі дачыненне да стварэння мясцовай развітай культуры ручнога земляробства (далей…).


Міжнародны адказны купон
Міжнародны адказны купон

Міжнародны адказны купон, скарочана МАКкупон, які быў створаны Сусветным паштовым саюзам (СПС) для абмену на знакі паштовай аплаты у дзяржавах-членах СПС. Купон абменьваецца на пошце адпраўшчыкам ліста за мяжу на адну або болей паштовых марак для аплаты мінімальнага паштовага збору.

Міжнародныя адказныя купоны распаўсюджваюцца пад эгідай СПС. З прычыны, што на сённяшні дзень СПС аб'ядноўвае 190 краін-членаў, а адказныя купоны прымаюцца ўсімі ўдзельнікамі Саюза, механізм МАК фактычна ахоплівае ўвесь свет. Прызначэнне міжнароднага адказнага купона — наданне магчымасці асобе, якая набыла яго, даслаць адрасату, які знаходзіцца ў іншай краіне, ліст разам з аплатай кошту перасылкі адказнага ліста. Калі адрасат знаходзіцца ў той жа самай краіне, то неабходнасці ў такіх купонах няма, бо магчыма выслаць аплачаны канверт з адваротным адрасам (далей…).


«Рукописна азбука велика» (1861) Т. Шаўчэнкі
«Рукописна азбука велика» (1861) Т. Шаўчэнкі

Украінская мованацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З'яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне, адна з дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Казахстане, Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з'яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету (далей…).


Вялікая Траецкая вуліца (Гродна)
Вялікая Траецкая вуліца (Гродна)

Вялікая Траецкаявуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 м. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.

Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да Віленскай вуліцы праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з’яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі (далей…).


Жаўрук-смяцюх, ці чубаты жаваранак (Galerida cristata) — від птушак з сямейства жаваранкавых. Яго найбольш яскравым адрозненнем ад іншых прадстаўнікоў жаваранкавых з'яўляецца наяўнасць адносна вялікага чубка з пер'я на галаве. Гэты від распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Азіі.

Нягледзячы на тое, што ў Чырвоным спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды жаўрук-смяцюх апісаны як від пад найменшай пагрозай, заўважыўшы тэндэнцыю да імклівага скарачэння яго колькасці шэраг дзяржаў і міждзяржаўных аб'яднанняў шчыльна заняліся пытаннем аховы гэтай птушкі. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (далей…).


Цытазоль (англ.: cytosol, паходзіць ад грэч. κύτος — клетка і англ.: sol ад лац.: solutio — раствор) — вадкае змесціва клеткі. Большую частку цытазолю займае ўнутрыклеткавая вадкасць. Цытазоль разбіваецца на кампартменты пры дапамозе разнастайных мембран. У эўкарыётаў цытазоль размяшчаецца пад плазматычнай мембранай і з'яўляецца часткай цытаплазмы, у якую, апроч цытазоля, уваходзяць мітахондрыі, пластыды і іншыя арганелы, але не вадкасць, якая змяшчаецца ў іх, і ўнутраныя структуры. Такім чынам, цытазоль уяўляе сабой вадкі матрыкс, які атачае арганелы. У пракарыётаў большая частка хімічных рэакцый метабалізму адбываецца ў цытазолі, і толькі невялікая іх частка адбываецца ў мембранах і перыплазматычнай прасторы. У эўкарыётаў, хоць многія рэакцыі працякаюць у арганелах, некаторыя рэакцыі адбываюцца ў цытазолі (далей…).


Т-лімфацыт, заражаны ВІЧ
Т-лімфацыт, заражаны ВІЧ

Вірус імунадэфіцыту чалавека — рэтравірус з роду ленцівірусаў, які выклікае захворванне, якое павольна прагрэсіруе — ВІЧ-інфекцыю.

Вірус паражае клеткі імуннай сістэмы, якія маюць на сваёй паверхні рэцэптары CD4: Т-хелперы, манацыты, макрафагі, клеткі Лангерганса, дэндрытныя клеткі, клеткі мікрагліі. У выніку праца імуннай сістэмы прыгнятаецца і развіваецца сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД), арганізм хворага страчвае магчымасць абараняцца ад інфекцый і пухлін, узнікаюць другасныя апартуністычныя захворванні, якія не характэрныя для людзей са звычайным імунным статусам. Без доктарскага ўмяшання апартуністычныя захворванні выклікаюць смерць пацыента ў сярэднім праз 9—11 гадоў пасля заражэння (у залежнасці ад падтыпу віруса). Пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі працягласць жыцця пацыента можа быць падоўжана да 70—80 гадоў (далей…).


Вялікая Усходнеазіяцкая канферэнцыясаміт, які праходзіў у Токіа з 5 па 6 лістапада 1943 года. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі дзяржаў-членаў Вялікай Усходнеазіяцкай сферы ўзаемнага росквіту на чале з Японскай імперыяй.

Галоўнай задачай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіла Японія, было падкрэсленне ролі Японіі як «вызваліцеля» Азіі ад заходняга каланіялізму і лідара сярод краін Усходняй Азіі. У сутнасці, канферэнцыя была мерапрыемствам дзяржаў, прадстаўнікі якіх былі запрошаны ў Токіа, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Японіі ці былі акупаваны Узброенымі сіламі Японіі, і толькі дзве з іх — Маньчжоу-го і Тайланд — мелі дыпламатычнае прызнанне з боку хоць бы некалькіх дзяржаў за выключэннем краін «восі» і іх саюзнікаў (у прыватнасці, Маньчжоу-го прызналі Сальвадор і Дамініканская Рэспубліка, а Тайланд, больш за тое, уваходзіў у склад Лігі Нацый) далей….


Жанчына іграе на традыцыйным інструменце
Жанчына іграе на традыцыйным інструменце

Айны — народ у Японіі, карэннае насельніцтва Хакайда. Агульная колькасць каля 15 000 чал. Маюць уласную мову, якая з’яўляецца ізаляванай, але тыпалагічна падобная да японскай мовы. Рэлігійная прыналежнасць — політэізм, анімізм.

Фальклор айнаў надзвычай багаты, прадстаўлены казкамі, легендамі, генеалагічнымі паданнямі, міфамі, якія тлумачаць з’явы прыроды, паходжанне людзей і жывёл, маюць сацыяльны кантэкст. Забаўляльны характар мае цыкл гісторый пра першых людзей Панаумбэ і Пенаумбэ. Спеўная традыцыя ўключае жаночыя гарлавыя спевы рэкухкара, рытмічныя рытуальныя песні упопа, эпічныя песні-маналогі юкар, любоўныя імправізацыі яісама, калыханкі лён’нока, танцавальныя песні рымсэ. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — цытра, перкусіі, бамбукавы ідыяфон, тамбурын і інш. Танцы мелі рытуальны характар. У 2009 г. яны былі ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА (далей…).


Марк Аўрэлій Кар (больш вядомы як Кар) — рымскі імператар, які кіраваў у 282283 гадах.

Кар паходзіў, па ўсёй бачнасці, з Нарбонскай Галіі. Падчас кіравання імператара Проба ён займаў пасаду прэфекта прэторыя. У 282 годзе Кар быў абвешчаны імператарам войскамі Рэцыі і Норыка. Ён разграміў сарматаў і квадаў на дунайскай мяжы, а потым здабыў перамогу над персамі ў Месапатаміі. Аднак пасля ўзяцця персідскай сталіцы Ктэсіфона і пераправы на процілеглы бераг Тыгра Кар сканаў у сваім намёце. Сыны Кара Карын і Нумерыян сталі яго наступнікамі. Кар насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Вялікі» і «Германскі Вялікі» з 283 года (далей…).


Марцін Борман
Марцін Борман

Марцін Борман — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, начальнік Партыйнай канцылярыі НСДАП (1941—1945), асабісты сакратар фюрара (1942—1945), рэйхсміністр па справах партыі (30 красавіка — 2 мая 1945), начальнік Штаба намесніка фюрара (1933—1941). Рэйхсляйтар (з 1933 года). Да канца вайны набыў значны ўплыў асабістага сакратара, які кантраляваў патокі інфармацыі і доступ да Гітлера.

16 студзеня 1945 года ўслед за Гітлерам пераехаў у Фюрарбункер. Пасля таго, як яго начальнік здзейсніў самагубства  (англ.), 2 мая ў складзе групы пакінуў Рэйхсканцылярыю. Меркавана, здзейсніў самагубства на мосце блізу станцыі Лертэр  (ням.). За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на Нюрнбергскім трыбунале быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. У 1972 годзе пры раскопках былі выяўленыя рэшткі Бормана (далей…).


Фінскі заліў
Фінскі заліў

Фінскі заліў знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспэа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар)

Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м). На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў: Санкт-Пецярбург, Хельсінкі, Талін і інш. (далей…)


Гліцэрый — імператар Заходняй Рымскай імперыі, які кіраваў у 473474 гадах.

Пра яго паходжанне і сям'ю нічога не вядома. Гліцэрый быў узведзены на прастол Заходняй Рымскай імперыі пры падтрымцы ваеннага магістра Гундабада, які быў бургундам  (руск.). Аднак новы кіраўнік так і не быў прызнаны ўсходнім рымскім імператарам Львом I Макелам, які спрыяў таму, што Юлій Непат, пляменнік імператарскай жонкі, зрынуў Гліцэрыя. Потым былы імператар стаў епіскапам далмацыйскага горада Салона. Далейшы яго лёс невядомы (далей…).


Хабі Алонса, 2014 год
Хабі Алонса, 2014 год

Хаўе́р Ало́нса Ала́на (нар. 1981) — былы іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), апорны паўабаронца. Выстапаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). Удзельнік чэмпіянатаў свету 2006, 2010, 2014, чэмпіянатаў Еўропы 2004, 2008, 2012.

На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў 2004/05, 2013/14 і інш. У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). (далей…)


Каралеўскія батанічныя сады К’ю
Каралеўскія батанічныя сады К’ю

Каралеўскія батанічныя сады К’ю (англ.: Royal Botanic Gardens, Kew), або Сады К’ю (англ.: Kew Gardens) — комплекс батанічных садоў і аранжарэй плошчай 132 гектары ў паўднёва-заходняй частцы Лондана паміж Рычмандам і К'юbeen, гістарычны паркавы ландшафт XVIII—XX стагоддзяў. Сады створаны ў 1759 годзе.

Тут знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя жывых раслін. Каралеўскія батанічныя сады К’ю — сусветна прызнаны батанічны даследчы і навучальны цэнтр (далей…).


Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі

Максім Гарэцкі (1893 — 1938) — беларускі пісьменнік, дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага.

Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М. Байковым) далей…


Шаблон:Выбраны змест/Яўген Пятровіч Кушнароў

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883 — 1940) — беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Рускай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі, з якімі ў 1920 годзе здзейсніў Палескі паход, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка.

Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Антоній Ляшчэвіч

Юзаф Пілсудскі
Юзаф Пілсудскі

Юзаф Пілсудскі (1867 — 1935) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 года, першы маршал Польшчы з 1920 года; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасля якога Пілсудскі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных.

Заслугі яго перад Польшчай агульнапрызнаныя. Адначасова з яго імем звязана і шмат супярэчнасцей: палітычныя рэпрэсіі, стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагера, пытанне майскага перавароту, імкненне да ўсталявання асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы (далей…).


вокладка гульні System Shock 2
вокладка гульні System Shock 2

Sýstem Shock 2 — відэагульня ў жанры шутар ад першай асобы для Microsoft Windows, Apple OS X і Linux. Яна была распрацаваная Кенам Левінам  (англ.), «Irrational Games» і «Looking Glass Studios». Сюжэт быў зменены ў працэсе вытворчасці ў параўнанні з гульнёй «System Shock» 1994 года; былі зробленыя змены, калі «Electronic Arts», якія набылі правы на франшызу «System Shock», меркавалі стаць выдаўцамі. «System Shock 2» была выпушчана 11 жніўня 1999 года ў Паўночнай Амерыцы.

Падзеі гульні праходзяць на борце зоркалёта  (англ.) ў кіберпанкавым сусвеце ў 2114 годзе. Гулец бярэ на сябе ролю самотнага салдата, які спрабуе спыніць успышку генетычнай інфекцыі, якая спустошыла карабель. Як і ў «System Shock», геймплэй заключаецца ў стральбе ад першай асобы  (англ.) і даследаваннях навакольнага асяроддзя. Ён таксама ўключае ў сябе элементы ролевай гульні, у якіх гулец можа развіваць унікальныя навыкі і рысы, такія як узлом  (англ.) і псі  (польск.)-здольнасці (далей…).


Сцяг Славакіі
Сцяг Славакіі

Дзяржа́ўны сцяг Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna vlajka Slovenskej republiky), сцяг Слава́кіі (славацк.: Vlajka Slovenska) — сцяг-трыкалор, зацверджаны 1 верасня 1992 г. і ўпершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. (менавіта гэту дату прынята вызнаваць за дату зацвярджэння), які складаецца з трох гарызантальных палос панславісцкіх колераў: верхняя паласа белая, сярэдняя — сіняя, ніжняя — чырвоная. З мэтай адрознення сцяга ад сцягоў іншых славянскіх краін на яго нанесены нацыянальны герб Славакіі: неагатычны шчыт знаходзіцца бліжэй да дрэўка ад цэнтра сцяга, цалкам перасякаючы сярэднюю паласу і крыху заходзячы на верхнюю і ніжнюю палосы. Бакі сцяга Славакіі суадносяцца між сабою як 2:3. Гэты жа сцяг памерамі 1,5 м на 1 м з'яўляецца суднаходным у дачыненні да славацкага воднага транспарту. Сцяг Славацкай Рэспублікі з'яўляецца адным з чатырох дзяржаўных сімвалаў Славацкай Рэспублікі (далей…).


Мікалай «Чорны» Радзівіл
Мікалай «Чорны» Радзівіл

Мікалай Радзівіл Чорны (1515 — 1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч. Мянушку «Чорны» атрымаў за колер сваёй барады, у адрозненне стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога.

Браў удзел у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў. У 1544 годзе атрымаў урад маршалка земскага літоўскага і ўзначаліў Паноў-Раду і соймы. Спрыяў шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 года вялікі канцлер літоўскі, выступаў за суверэннасць Княства ў саюзе з Польшчай. Таксама займаў урад віленскага ваяводы. Дзякуючы дыпламатычным дзеянням Мікалая Чорнага Лівонскі ордэн уключаны ў склад ВКЛ. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках (далей…).


Альтаміра
Альтаміра

Альтаміра — пячора ў Іспаніі з паліхромным каменным жывапісам эпохі верхняга палеаліту[ru]. Знаходзіцца на аднайменным лузе за 2 км ад цэнтра гарадка Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, Іспанія, за 30 км на захад ад Сантандэра.

Альтаміра з’яўляецца натуральнай пячорай у пародзе, а малюнкі ў ёй — адзін з самых важных захаваных жывапісных і мастацкіх цыклаў першабытнага мастацтва. Пячора была абвешчана аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1985 годзе (далей…).


вокладка гульні System Shock
вокладка гульні System Shock

Sýstem Shock — камп'ютарная ролевая гульня 1994 года выпуску, распрацаваная «Looking Glass Studios» і апублікаваная «Origin Systems». Яе рэжысёрам быў Даг Чорчbeen, прадзюсарам — Уорэн Спектарbeen. Падзеі гульні адбываюцца на борце касмічнай станцыі ў кіберпанкавым сусвеце 2072 года. Гуляючы безназоўным хакерам, гулец спрабуе перашкодзіць планам зласлівага штучнага інтэлекту пад назвай «SHODANbeen».

3Dberu-рухавічок «System Shock», мадэляванне сусвету і геймплэй апісваліся як інавацыйныя і ўплывовыя. Распрацоўшчыкі імкнуліся пабудаваць геймплэй і асяроддзе гульні на аснове папярэдніх гульняў: «Ultima Underworld: The Stygian Abyssbeen» і «Ultima Underworld II: Labyrinth of Worldsbeen» за кошт аптымізацыі іх механікі ў больш «адзінае цэлае».

Крытыкі ўключылі «System Shock» у некалькі спісаў Славы. Гульня мела ўмераны камерцыйны поспех з аб'ёмамі продажаў, якія перавышаюць 170`000 асобнікаў, але ў канчатковым выніку «Looking Glass» страцілі грошы на праекце. Працяг, «System Shock 2», быў выпушчаны «Looking Glass Studios» і «Irrational Gamesbeen» у 1999 годзе. Гульні «Deus Exberu» 2000 года і «BioShock» 2007 года — духоўныя нашчадкі гэтых дзвюх гульняў (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Торын Дубашчыт

Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны
Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны

Італьянскі фронт ― адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны. Тут ваявалі войскі Італіі і саюзных ёй дзяржаў (Брытанская імперыя, Францыя, ЗША) супраць войскаў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Баявыя дзеянні на Італьянскім фронце працягваліся з мая 1915 года да лістапада 1918 года.

Тэатр ваенных дзеянняў размяшчаўся ўздоўж усёй аўстра-італьянскай мяжы, ад Трэнціны да Адрыятычнага мора. Нягледзячы на тое, што Італія была членам Траістага саюза, з пачатку вайны яна захоўвала нейтралітэт, а ў 1915 годзе пасля працяглых ваганняў уступіла ў сусветную вайну на баку Антанты. Галоўным фактарам уступу Італіі ў вайну на баку Антанты стала жаданне правесці значныя тэрытарыяльныя змены за кошт Аўстра-Венгрыі (далей…).


Экспедыцыйнае судна «Квэст»
Экспедыцыйнае судна «Квэст»

Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта, вядомая таксама як Экспедыцыя «Квэста» і Трэцяя экспедыцыя Шэклтана — апошняя самастойная антарктычная экспедыцыя сэра Эрнэста Шэклтана, спансаваная прадпрымальнікам Джонам Куілерам Роўэтам. Першапачаткова планавалася даследаванне мора Бафорта, але канадскі ўрад адмовіў у фінансавай падтрымцы. Гэта прывяло да радыкальнай змены мэты экспедыцыі; паход у Антарктыду стаў у значнай ступені імправізацыяй, якая не мела канкрэтнай накіраванасці. Яшчэ да пачатку асноўнага этапу экспедыцыі памёр Э. Шэклтан, Ф. Уайлд не здолеў прабіцца на маламагутным судне праз пакавыя льды, пасля чаго Роўэт аддаў загад аб вяртанні. Экспедыцыя мае, галоўным чынам, гістарычнае значэнне: на думку біёграфаў Шэклтана — Марджэры і Джэймса Фішэраў, «яна пазначыла мяжу паміж „гераічнай“ і „механічнай“ эпохамі асваення Антарктыкі» далей….


Вокладка MM2
Вокладка MM2

«Mega Man 2», вядомая ў Японіі як Rockman 2: Dr. Wily no Nazo (яп.: ロックマン2 Dr.ワイリーの謎, літ. «Rockman 2: Таямніца Др. Вайлі») — гульня, распрацаваная і выдадзеная «Capcombeen» для кансолі «Nintendo Entertainment System». Гэта другая гульня ў серыі Mega Man. Выйшла ў Японіі ў 1988 годзе, а пазней у Амерыцы і PAL рэгіёнах. «Mega Man 2» працягвае барацьбу галоўнага героя супраць злога доктара Вайлі і яго робатаў. Былі зроблены графічныя і геймплэйныя змены ў параўнанні з першай гульнёй Mega Man, многія з якіх засталіся на працягу ўсёй серыі.

Гульня стала бестселерам «Mega Man» з больш чым 1,5 млн прададзеных копій. Крытыкі высока ацанілі музыку, візуальныя эфекты і геймплэй. Многія выданні апісвалі «Mega Man 2» як лепшую ў серыі і як адну з найвялікшых відэагульняў усіх часоў (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Карстэн Борхгрэвінк

Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (далей…).


Экспедыцыйнае судна
Экспедыцыйнае судна

Экспедыцыя «Німрада» (англ.: Nimrod Expedition), Брытанская антарктычная экспедыцыя 1907—1909 гадоў або Першая экспедыцыя Шэклтана) — першая з трох самастойных экспедыцый Эрнэста Шэклтана. Мэтай яе было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса, аднак Шэклтан быў вымушаны павярнуць, не дайшоўшы да мэты ўсяго 180 км з-за няправільна разлічанай тактыкі і агульнага знясілення членаў групы. Экспедыцыя праходзіла ва ўмовах палітычнага ціску з боку былога начальніка Шэклтана — Роберта Скота. Нягледзячы на тое, што галоўная мэта не была дасягнутая, экспедыцыя на «Німрадзе» даставіла шырокую навуковую інфармацыю аб Антарктычным мацерыку. Шэклтан і яго спадарожнікі ўпершыню перасяклі Трансантарктычныя горы і дасягнулі цэнтра Паўднёвапалярнага плато. Сярод іншага, яны адкрылі ледавік Бірдмара. Паўночная партыя экспедыцыі ўпершыню дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. Было здзейснена першае ўзыходжанне на вулкан Эрэбус. У экспедыцыі ўдзельнічалі славутыя ў будучыні брытанскія і аўстралійскія палярнікі (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Mega Man (гульня)

Алег Грушэцкі з трылогіяй «Рыцар Янка і каралеўна Мілана»
Алег Грушэцкі з трылогіяй «Рыцар Янка і каралеўна Мілана»

Беларускае фэнтэзімастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі. Гэты асобны літаратурны жанр пачаў фарміравацца на мяжы XIX—XX ст., у аснове яго закладзены казачныя і міфалагічныя матывы. Сярод герояў звычайна людзі з чароўнымі здольнасцямі (чараўнікі, друіды, празорцы і г. д.) ці з чароўнымі прадметамі (рыцары з зачараванай зброяй), міфічныя стварэнні, нярэдка запазычаныя з сярэднявечных бестыярыюмаў (цмокі, аднарогі, пярэваратні).

У беларускай літаратуры элементы фэнтэзі можна знайсці нашмат раней да з’яўлення жанру. Асабліва ярка гэта адлюстравана ў творы Яна Баршчэўскага — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844—1846). Найбольшае развіццё ў беларускай літаратуры жанр атрымаў у XXI стагоддзі (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Людавіт Штур

Уран
Уран

Уранпланета Сонечнай сістэмы, сёмая па аддаленасці ад Сонца, трэцяя па дыяметры і чацвёртая па масе. Была адкрыта ў 1781 годзе англійскім астраномам Уільямам Гершэлем і названа ў гонар грэчаскага бога неба.

У адрозненне ад газавых гігантаў — Сатурна і Юпітэра, якія складаюцца ў асноўным з вадароду і гелію, у нетрах Урана і падобнага з ім Нептуна адсутнічае металічны вадарод, але затое шмат лёду ў яго высокатэмпературных мадыфікацыях. Гэтак жа, як і ў іншых газавых гігантаў Сонечнай сістэмы, ва Урана ёсць сістэма кольцаў і магнітасфера, а акрамя таго, 27 спадарожнікаў. Арыентацыя Урана ў прасторы адрозніваецца ад астатніх планет Сонечнай сістэмы — яго вось кручэння ляжыць нібы «на баку» адносна плоскасці абарачэння гэтай планеты вакол Сонца (далей…).


Медаль «Герой Беларусі»
Медаль «Герой Беларусі»

Герой Беларусі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь. Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года. Пазней дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З. Прысвойваецца указам Прэзідэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Медаль вырабляецца ў г. Гомель (завод «Ювелір», філіял гомельскага вытворчага аб’яднання «Крышталь».

Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца толькі адзін раз. Асобам, удастоеным звання «Герой Беларусі», уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае (далей…).


Яўген Скурко (Максім Танк)
Яўген Скурко (Максім Танк)

Максім Танк, сапр.: Яўген Іванавіч Скурко (1912 — 1995) — беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972).

Класік беларускай літаратуры. На яго творчасць аказала ўплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору; паэзіі Максіма Танка ўласцівы інтэлектуалізм, шырокамаштабнасць, найноўшыя мастацкія формы і сродкі, багацце вобразнай, рытміка-меладычнай (верш сілаба-танічны, танічны, дольнік, верлібр), страфічнай (тэрцэт, катрэн, санет) арганізацыі верша (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/General Cup 2014 (снукер)

Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г.
Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г.

«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім у часы ўладарства вялікага князя Вітаўта. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.

Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак)[ru], яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага (далей…).


Герб Славакіі
Герб Славакіі

Слава́кія (славацк.: Slovensko), Слава́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika), сустракаецца Слава́ччына  — дзяржава, якая не мае выхаду да мора, ва Усходняй (Цэнтральнай) Еўропе. Плошча складае 49 036 км², а насельніцтва — прыкладна 5,43 мільёнаў чалавек. Мяжуе з Чэхіяй (працягласць меж складае 251,8 км), Аўстрыяй (працягласць меж — 107,1 км), Польшчай (працягласць меж — 541,1 км), Украінай (працягласць меж — 97,8 км) і Венгрыяй (працягласць меж — 654,8 км). Сталіца і найбуйнейшы горад — Браціслава.

Першым дзяржаўным утварэннем славян на тэрыторыі сучаснай Славакіі была Дзяржава Само (VII ст.), затым Нітранскае княства (пачатак IX ст.), якое злучылася з Мораўскім княствам у 833 г. у складзе Вялікай Маравіі. З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. Славакія была часткай Чэхаславакіі ажно да 1993 г. (за выключэннем перыяду незалежнасці падчас Першай Славацкай Рэспублікі). 1 студзеня 1993 г. у выніку падзелу Чэхаславакіі ўзнікла цалкам самастойная Славацкая Рэспубліка (далей…).


Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр

Эмілія Плятэр (1806 — 1831) — беларуская фалькларыстка, прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў.

Вырасла ў маёнтку Ліксна Дынабургскага павета, збірала тут фальклор. Падчас паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, удзельнічала ў баях, атрымала званне капітана. Пад канец паўстання захварэла і памерла. Нягледзячы на тое, што яна не прымала ўдзелу ў якіх-небудзь значных бітвах, яе гісторыя атрымала распаўсюджанне і натхніла шэраг літаратурных і мастацкіх твораў. Лічыцца, што яе постаць увасабляе падвойны пратэст: як супраць іншаземнага прыгнёту, так і супраць традыцыйнай жаночай ролі (далей…).


Меркурый
Меркурый

Меркурый — самая блізкая да Сонца планета Сонечнай сістэмы. Абарочваецца вакол Сонца за 88 зямных сутак, працягласць адных зорных сутак на Меркурыі складае 58,65 зямных, а сонечных — 176 зямных. Планета названа ў гонар старажытнарымскага бога гандлю — хутканогага Меркурыя, таму што яна рухаецца па небе хутчэй за іншыя планеты.

Меркурый адносіцца да ўнутраных планет, бо яго арбіта ляжыць унутры арбіты Зямлі. Пасля пазбаўлення Плутона ў 2006 годзе статусу планеты да Меркурыя перайшло званне самай маленькай планеты Сонечнай сістэмы. Бачная зорная велічыня Меркурыя вагаецца ад −1,9 да 5,5, але яго нялёгка заўважыць з-за невялікай вуглавой адлегласці ад Сонца (максімум 28,3°). У 2009 годзе навукоўцы склалі першую поўную карту Меркурыя (далей…).


Карта канфлікту
Карта канфлікту

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасля падпісання Давыдзішкаўскага дагавора між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Дагавор быў накіраваны супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.

Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перагавораў яны з сынам былі запалонены і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў збегчы, пасля чаго ён звярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварванне ў Літву аб’яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэна Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ягайлу была патрэбна ўнутраная стабільнасць перад пачаткам перагавораў з Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэння Літвы, і ён пайшоў на падпісанне перамір’я з Вітаўтам (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Канстанцый I Хлор

Шаблон:Выбраны змест/Хаймэ Мендоса Гансалес

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, дапушчальны варыянт Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусьчырвона-зялёны сцяг з белым і чырвоным арнаментным малюнкам каля дрэўка. Бягучы дызайн быў уведзены ў 2012 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным на рэферэндуме мая 1995 года. Гэта мадыфікацыя сцяга БССР 1951 года аўтарства Мікалая Гусева, які выкарыстоўваўся ў той час, калі краіна была адной з рэспублік Савецкага Саюза. Зменамі, унесенымі ў сцяг савецкай эпохі былі: выдаленне знакаў камунізму (сярпа, молата і чырвонай зоркі) і «пераварочванне» колераў арнаменту з белага на чырвоным да чырвонага на белым. Ад рэферэндуму 1995 года стварыліся некалькі сцягоў, якія выкарыстоўваюцца ўрадавымі чыноўнікамі і ведамствамі, зробленыя паводле ўзору дзяржаўнага сцяга (далей…).


Венера
Венера

Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства.

Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…).


Схема ваенных пазіцый у пачатку бітвы
Схема ваенных пазіцый у пачатку бітвы

Грунвальдская бітва, або Бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт) і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген), якая адбылася ў час Вялікай вайны (14091411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча). Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).

Палітычнае значэнне бітвы было вельмі важным у гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу (далей…).


Апісанне хваробы Паркінсона
Апісанне хваробы Паркінсона

Джэймс Паркінсон (1755—1824) — англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст. Найбольш вядомы дзякуючы сваёй працы 1817 года «Эсэ аб дрыжальным паралічы» (англ.: An Essay on the Shaking Palsy), у якой ён упершыню ў гісторыі апісаў ідыяпатычны дрыжальны параліч — захворванне, якое пазней было перайменавана Жанам Мартэнам Шарко ў хваробу Паркінсона. Джэймс Паркінсон таксама з’яўляецца адным з 13 заснавальнікаў Геалагічнага Таварыства Лондана[en] — найстарэйшага геалагічнага таварыства ў свеце.

далей…


Шаблон:Выбраны змест/Ромул Аўгуст

Калідоры манастыра Святой Тройцы
Калідоры манастыра Святой Тройцы

Метэоры (грэч. Μετέωρα) — адзін з найбуйнейшых манастырскіх комплексаў у Грэцыі, услаўлены, перш за ўсё, сваім унікальным размяшчэннем на вяршынях скал. Манаскі цэнтр быў утвораны каля X стагоддзя і з тых часоў існуе бесперапынна. У 1988 годзе манастыры былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны. Паводле адміністрацыйна-царкоўнага падзелу ўваходзіць у мітраполію Стагі і Метэор (грэч. Σταγών και Μετεώρων) Эладскай праваслаўнай царквы.

далей…


Карта канфлікту
Карта канфлікту

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў — другая вайна за ўладу паміж стрыечнымі братамі: каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Першае іх супрацьстаянне завяршылася прымірэннем, аднак асноўныя супярэчнасці не былі зняты. Пасля вяселля з Ядвігай Ягайла ў 1386 годзе ўступіў на польскі пасад пад імем Уладзіслава II, пакінуўшы намеснікам у Вялікім Княстве свайго брата Скіргайлу. Апошні не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва, у сувязі з чым Вітаўт вырашыў працягнуць барацьбу за літоўскі пасад. Пасля няўдалай спробы ўзяць сталіцу Вялікага Княства Вільню Вітаўт пайшоў на саюз з рыцарамі Тэўтонскага Ордэна. Ордэн быў гістарычным сапернікам Літвы, але ва ўласных інтарэсах многія князі літоўскія, у прыватнасці Вітаўт і Ягайла, імкнуліся да ўсталявання саюзных адносін з ім.

Супрацьстаянне не выявіла відавочнага пераможцу, што прымусіла бакі ісці на кампраміс. Паводле ўмоў складзенага ў 1392 годзе Востраўскага пагаднення Вітаўт прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам (гаспадаром) Літвы, а сам стаў вялікім князем літоўскім. (далей…).


Свяшчэнная Рымская імперыя на карце
Свяшчэнная Рымская імперыя на карце

Свяшчэнная Рымская імперыя (з 1512 года — Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 962 па 1806 год і аб'ядноўвала многія тэрыторыі Еўропы. У перыяд росквіту ў склад імперыі ўваходзілі землі Германіі, якія былі яе ядром, паўночная і сярэдняя Італія, Нідэрланды, Чэхія, а таксама некаторыя землі Францыі. З 1134 года фармальна складалася з трох каралеўстваў: Германіі, Італіі і Бургундыі. З 1135 года ў склад імперыі ўвайшло каралеўства Чэхія, афіцыйны статус якога канчаткова ўрэгуляваны ў 1212 годзе.

Імперыя была заснавана германскім каралём Атонам I Вялікім і разглядалася як працяг антычнай Рымскай імперыі і франкскай імперыі Карла Вялікага. Працэсы станаўлення адзінай дзяржавы так і не былі завершаны, і яна заставалася дэцэнтралізаваным утварэннем са складанай феадальнай іерархічнай структурай. На чале стаяў імператар, тытул не быў спадчынным, а прысвойваўся па выніках абрання калегіяй курфюрстаў. Улада імператара не была абсалютнай і абмяжоўвалася вышэйшай арыстакратыяй Германіі, а з канца XV ст. — рэйхстагам (далей…).


Роспіс сцен Спаса-Ефрасінняўскай царквы XII ст. з выявай святой пакутніцы
Роспіс сцен Спаса-Ефрасінняўскай царквы XII ст. з выявай святой пакутніцы

Ефрасіння Полацкая, свецкае імя Прадслава (каля 1104 — 1167) — ігумення, першая жанчына кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой (1547), пасля прылічаная да святых (1893).

Дачка князя Святаслава Усяславіча. У юнацтве адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, перапісвала кнігі, на думку некаторых даследчыкаў, і перакладала іх, а таксама вяла міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала паблізу Полацка жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На заказ Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз «Таропецкая ікона Божай Маці». У 1167 годзе паломнічала па святых мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме (далей…).


Барысаглебская царква
Барысаглебская царква

Барысаглебская царква, Каложская царква, Каложа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Пабудавана ў 2-й палове XII стагоддзя з цэглы. Захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры. Адбываецца рэстаўрацыя царквы (далей…).


Чаcнок
Чаcнок

Часнок (Allium sativum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Цыбуля сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae).

Папулярная агароднінная культура па ўсім свеце, што тлумачыцца вострым смакам і характэрным пахам, звязаных з наяўнасцю ў складзе расліны тыяэфіраў (арганічных сульфідаў). Долькі цыбуліны («зубчыкі») выкарыстоўваюцца ў якасці пасяўнога матэрыялу, у ежу (у сырым або прыгатаваным выглядзе, як заправа). Лісце, стрэлкі і кветканосы таксама ядомыя і ўжываюцца ў асноўным у маладых раслін. Часнок выкарыстоўваецца ў медыцыне дзякуючы антысептычнаму дзеянню (далей…).


Змітро Іванавіч Вішнявецкі
Змітро Іванавіч Вішнявецкі

Князь Дзмітрый Іванавіч Вішнявецкі, або Змітро Іванавіч Вішнявецкі (каля 1517 — 1564, паводле іншых звестак 1563, Канстанцінопаль) — валынскі праваслаўны магнат з роду Вішнявецкіх. Валодаў шырокімі землямі ў Крамянецкім  (руск.) павеце, у тым ліку радавой рэзідэнцыяй  (укр.) у мястэчку Вішнявец. З 1547 г. — дзяржаўца ванячыцкі.

Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць крымскіх татар, туркаў і малдаўскіх гаспадароў, бараніў межы Вялікага Княства Літоўскага на поўдні.

Фрэнсіс Бэкан
Фрэнсіс Бэкан

Шыфр Бэкана (ці «двухлітарны шыфр») — метад утойвання сакрэтнага паведамлення, прыдуманы Фрэнсісам Бэканам у пачатку XVII стагоддзя. Ён распрацоўваў шыфры, якія б дазвалялі перадаваць сакрэтныя паведамленні ў звычайных тэкстах так, каб ніхто не ведаў аб гэтых паведамленнях. Шыфр грунтуецца на двайковым кадзіраванні алфавіта сімваламі «A» і « B», якім можна супаставіць «0» і «1». Затым сакрэтнае пасланне «хаваецца» ў адкрытым тэксце, з дапамогай аднаго са спосабаў утойвання паведамленняў.

Шыфр Бэкана звязаны з так званым Шэкспіраўскім пытаннем. Існуе мноства псеўданавуковых тэорый пра аўтарства шэрагу твораў Уільяма Шэкспіра. У тым ліку, паводле «Бэканіанскай версіі», аўтарам п’ес Шэкспіра быў Фрэнсіс Бэкан (далей…).


Лабарыя лёгачная
Лабарыя лёгачная

Лабарыя лёгачная (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.

Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з’яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці (далей…).


Уладзімір Васілевіч Тэраўскі
Уладзімір Васілевіч Тэраўскі

Уладзімір Васілевіч Тэраўскі (1871—1938) — беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст, царкоўнаслужыцель. Стаяў ля вытокаў нацыянальнай оперы i нацыянальнай музычнай школы.

Аўтар гімна «Ваяцкі марш» («Мы выйдзем шчыльнымі радамі…»), гімна «Беларуская марсельеза» (на верш Аляксандра Мікульчыка «Адвеку мы спалі…»). Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1. Найбольш вядомай стала яго музыка да спектакля «На Купалле» Міхася Чарота, куды ўвайшла між іншым песня «Купалінка», якую многія лічаць народнай (далей…).


Камета Хейла — Бопа
Камета Хейла — Бопа

Камета Хейла — Бопа (C/1995 O1) — доўгаперыядычная камета, якая стала, магчыма, самай «назіранай» у XX стагоддзі і адной з самых яркіх за некалькі дзесяцігоддзяў. Была бачная няўзброеным вокам рэкордны тэрмін — 18 месяцаў.

Камета была адкрыта 23 ліпеня 1995 года на вельмі вялікай адлегласці ад Сонца (каля 7,2 а. а.). Гэта дазваляла меркаваць, што яна будзе даволі яркай пры падлёце да Зямлі. І хоць яркасць камет цяжка прадказаць з якой-небудзь ступенню дакладнасці, гэтая камета апраўдала і перасягнула чаканні, калі прайшла перыгелій 1 красавіка 1997 года (далей…).


Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Вуліца Карла Маркса (Мінск)

Вуліца Карла Маркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў гонар Карла Генрыха Маркса, нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года звалася вуліцай Свярдлова, а раней таксама Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.

Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей…).


Члены рады і настаўніцы Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску
Члены рады і настаўніцы Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску

Таварыства «Асвета» — грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1905 годзе, якая дзейнічала ў Мінску і на тэрыторыі Мінскай губерні Расійскай імперыі. Да 1907 года таварыства працавала ў канспірацыі, у 1907—1909 гадах — легальна, пазней — зноў у канспірацыі (меркавана, да 1917 года).

Задачай «Асветы» было выхаванне жыхароў Мінскай губерні (асабліва дзяцей) у духу «польскасці», каб супрацьстаяць русіфікацыі края, — галоўным чынам праз арганізацыю і падтрымку прыватнай польскамоўнай і рэлігійнай (каталіцкай) адукацыі. Таварыства ўхілялася ад палітызацыі сваёй дзейнасці, афіцыйна дэкларуючы толькі асветніцка-культурныя мэты, але само распаўсюджанне польскай мовы і падтрымка каталіцызма выклікалі негатыўную рэакцыю і пераслед з боку афіцыйнай расійскай улады (далей…).


Белыя карлікізоркі, якія праэвалюцыяніравалі з масай, якая не перавышае мяжу Чандрасекара (максімальная маса, пры якой зорка можа існаваць як белы карлік), пазбаўленыя ўласных крыніц тэрмаядзернай энергіі.

Белыя карлікі ўяўляюць сабой кампактныя зоркі з масамі, параўнальнымі з масай Сонца, але з радыусамі ў ~100 і, адпаведна, свяцільнасцямі ў ~10 000 разоў меншымі за сонечную. Шчыльнасць белых карлікаў складае 105—109 г/см³, што амаль у мільён разоў больш за шчыльнасць звычайных зорак галоўнай паслядоўнасці. Па колькасці белыя карлікі складаюць, па розных ацэнках, 3—10% зорнага насельніцтва нашай Галактыкі (далей…).


Бульба
Бульба

Бульба (Solanum tuberosum) — від шматгадовых клубняносных травяністых раслін з роду паслён (Solanum) сямейства паслёнавыя (Solanaceae). Клубні бульбы з'яўляюцца важным прадуктам харчавання, у адрозненне ад атрутных пладоў, якія змяшчаюць глікалкалоід саланін. Клубні бульбы маюць уласцівасць зелянець пры захоўванні на святле, што з'яўляецца індыкатарам павышанага ўтрымання саланіну ў іх. Ужыванне ў ежу аднаго пазелянелага клубня разам з лупінай можа прывесці да сур'ёзнага атручвання. Іншым паказальнікам павышанага ўтрымання яду ў бульбе з'яўляецца гаркаваты смак.

далей…


Hubble Deep Field
Hubble Deep Field

Hubble Deep Field (HDF) — выява вобласці ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы, атрыманая касмічным тэлескопам «Хабл». Вобласць, бачная на малюнку, роўная 5,3 квадратным вуглавым хвілінам — прыкладна 128000000 плошчы нябеснай сферы. Выява была сабрана з 342 асобных здымкаў, узятых з Шырокавугольнай планетнай камеры 2  (англ.) (англ.: Wide Field and Planetary Camera 2WFPC2), усталяванай на тэлескопе «Хабл». Пабудова малюнка праводзілася на працягу некалькіх дзён, у перыяд з 18 снежня па 28 снежня 1995 г. (далей…)


Розныя гатункі кукурузы
Розныя гатункі кукурузы

Кукуруза, маіс — адзіны культурны прадстаўнік роду Кукуруза (Zea) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Акрамя культурнай кукурузы, род уключае чатыры віды — Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў адыгралі ролю ў селекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мексіцы. Існуе меркаванне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расліна ў свеце. Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных груп, якія адрозніваюцца па будове і марфалогіі зерня (далей…).


Корань -й ступені з ліку вызначаецца як такі лік , што . Тут — так званы паказчык кораня (або ступень кораня); як правіла, ён большы або роўны 2, таму што выпадак трывіяльны. Абазначэнне: знак у правай частцы называецца радыкалам. Аперацыя знаходжання кораня называецца караняваннем. Лік (падкаранёвы выраз) часцей за ўсё рэчаісны або камплексны.

У рэчаіснага кораня можа быць два значэнні (дадатнае і адмоўнае), і гэта ўскладняе працу з каранямі. Каб забяспечыць адназначнасць, уводзіцца паняцце арыфметычнага кораня, значэнне якога заўсёды неадмоўнае (далей…).


Гронка ягад каліны
Гронка ягад каліны

Каліна звычайная, Каліна чырвоная (Viburnum opulus) — лістападны куст, від роду Каліна (Viburnum) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae). Плады ядомыя, але гаркаватыя на смак (асабліва да першых замаразкаў). Кара і плады выкарыстоўваюцца ў навуковай і народнай медыцыне. Каліна цэніцца як дэкаратыўная расліна.

Распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі. Сустракаецца па ўсёй Беларусі. У культуры і народнай творчасці многіх славянскіх народаў (у тым ліку і беларусаў) каліна сімвалізуе дзявочую прыгажосць і нявіннасць. Каліна з’яўляецца частым матывам народных песень, вясельных абрадаў (далей…).


Лазер (чырвоны, зялёны, сіні)
Лазер (чырвоны, зялёны, сіні)

Лазер, або аптычны квантавы генератар — прылада, якая пераўтварае энергію накачкі (светлавую, электрычную, цеплавую, хімічную і інш.) у энергію кагерэнтнага, монахраматычнага, палярызаванага і вузканакіраванага патоку выпраменьвання.

Работа лазера заснавана на квантавамеханічнай з’яве вымушанага (індуцыраванага) выпраменьвання. Выпраменьванне лазера можа быць бесперапынным, з пастаяннай магутнасцю, або імпульсным і дасягаць гранічна вялікіх пікавых магутнасцей. Існуе вялікая колькасць відаў лазераў, якія выкарыстоўваюць у якасці рабочага асяроддзя ўсе агрэгатныя станы рэчыва. Габарыты лазераў адрозніваюцца ад мікраскапічных да памераў футбольнага поля (далей…).


Нікола Тэсла
Нікола Тэсла

Нікола Тэсла (1856—1943) — сербска-амерыканскі фізік з сусветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасці, магнетызму і электратэхнікі, аўтар больш чым 300 патэнтаў у розных галінах інжынернай тэхнікі. У прыватнасці яму належаць вынаходствы зменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сістэмы, асінхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Займаўся даследаваннем магнітнага поля. Нікола Тэсла першым звярнуў увагу на фізіялагічнае ўздзеянне токаў высокай частаты, публічна прадэманстраваў бесправадную перадачу высокачастотнага току на лямпы і рухавікі, быў ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзе. Адзінка вымярэння магнітнай індукцыі ў сістэме СІ носіць назву ў гонар даследчыка (далей…).


Схема выкарыстання аптычнага пінцэта
Схема выкарыстання аптычнага пінцэта

Аптычны пінцэт (англ.: Optical tweezers), часам лазерны пінцэт або аптычная пастка — аптычны інструмент, які дазваляе маніпуляваць мікраскапічнымі аб’ектамі з дапамогай лазернага святла (якое звычайна атрымліваецца ад лазернага дыёда). Ён дазваляе прыкладаць к дыэлектрычным аб’ектам сілы ад фемтаньютанаў да нананьютанаў і вымяраць адлегласці ад некалькіх нанаметраў да мікронаў. Таксама аптычныя пінцэты пачалі выкарыстоўваць у біяфізіцы для вывучэння структуры і прынцыпу работы бялкоў.

далей…


ГАЗ-53
ГАЗ-53

ГАЗ-52/53 — сямейства савецкіх грузавых аўтамабіляў. Трэцяе пакаленне грузавых аўтамабіляў вытворчасці ГАЗ.

У мадэльны шэраг грузавых аўтамабіляў ГАЗ трэцяга пакалення ўваходзілі аўтамабілі ГАЗ-52 грузападымальнасцю 2,5 т, ГАЗ-53 грузападымальнасцю 3,0 (пазней 3,5, 4,0 і 4,5 т), і ГАЗ-66 грузападымальнасцю 2 т. Фармальна ў сямейства таксама ўваходзілі ГАЗ-56 і ГАЗ-62, але серыйна яны не выпускаліся. Самы масавы грузавік на тэрыторыі былога СССР: з 1965 па 1993 год вырабілі 3 336 286 аўтамабіляў ГАЗ-53А і ГАЗ-53-12, ГАЗ-52 — больш за 2 млн адзінак (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Восіп Максімавіч Бадзянскі

Замкавая вуліца (Гродна)
Замкавая вуліца (Гродна)

Замкавая вуліца — адна з самых старых гарадскіх вуліц у цэнтры Гродна, з’яўляецца адным з сімвалаў горада. Працягласць каля 360 м, ад плошчы Савецкай да тэрыторыі Новага і Старога замкаў, ад якіх і пайшла назва вуліцы. З’яўляецца адзінай вуліцай у Беларусі, на якой знаходзяцца адразу два каралеўскія замкі.

На вуліцы размешчаны архітэктурныя помнікі розных эпох: ад Старажытнарускага перыяду і да пачатку XX стагоддзя. У XVII стагоддзі адбыўся росквіт вуліцы, на ёй было не менш, чым сем палацаў магнатаў тагачаснай Рэчы Паспалітай. Вуліца перажыла дзве сусветныя вайны, а найбольшыя страты зазнала, калі савецкімі ўладамі была знесена старая забудова цотнага боку і ўзарваны самы высокі на той час будынак у горадзе — Фара Вітаўта (далей…).


Вуліца Карла Маркса (Гродна)
Вуліца Карла Маркса (Гродна)

Вуліца Карла Маркса, былая Язерская (ці Азёрская), Скідзельская, Брыгіцкая, Кутузаўская, Купецкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.

Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Фарсіраванне Проні

Шаблон:Выбраны змест/Георг Фрыдрых Гендэль

Аўтограф «Новай зямлі»
Аўтограф «Новай зямлі»

«Новая зямля»  — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце «Наша ніва» ў 1912 годзе, асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў 1923 годзе.

Падзеі адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых. У паэме дакладна і маляўніча адлюстраваны тагачасны традыцыйны лад жыцця беларускага сялянства (далей…).


Лондан
Лондан

Лондансталіца Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама Англіі, найбуйнейшы горад на Брытанскіх астравах. Плошча мегаполіса складае 1706,8 км². Насельніцтва больш за 8 млн чал. Лондан — адзін з вядучых глабальных гарадоў, нароўні з Нью-Ёркам — найбуйнейшы сусветны фінансавы цэнтр.

Лондан іграе вядучую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікабрытаніі. У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Хітроў, адзін з буйнейшых у свеце, рачны порт на рацэ Тэмзе, шматлікія сусветна вядомыя славутасці: Вэстмінстэрскае абацтва, комплекс Вэстмінстэрскага палаца з гадзіннікавай вежай, сабор Святога Паўла, крэпасць Таўэр, Брытанскі музей і інш. (далей…)


ГАЗ-АА
ГАЗ-АА

ГАЗ-АА (вядомы таксама як «палутарка») — савецкі грузавы аўтамабіль, грузападымальнасцю 1,5 т. Выпускаўся з 1932 па 1950 год. Усяго выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый.

Уяўляў сабой ліцэнзійную копію амерыканскага грузавіка Ford Model АА узору 1929, але пасля неаднаразова быў мадэрнізаваны. У перыяд свайго выпуску аўтамабілі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ з'яўляліся самымі распаўсюджанымі ў СССР. Да 1951 года кожны другі выраблены ў СССР аўтамабіль быў стандартным бартавым грузавіком ГАЗ-АА (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Філіп Араб

Рэмбрант
Рэмбрант

Рэмбрант (1606—1669) — галандскі жывапісец, рысавальшчык і афартыст; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў галандскага барока і сусветнай мастацкай культуры.

Вялікі майстар святлаценю, найбуйнейшы прадстаўнік залатога веку галандскага жывапісу. Ён здолеў увасобіць у сваіх творах увесь спектр чалавечых перажыванняў з такой эмацыйнай насычанасцю, якой да яго не ведала выяўленчае мастацтва. Працы Рэмбранта, надзвычай разнастайныя па жанравай прыналежнасці, адкрываюць гледачу пазачасовы духоўны свет чалавечых пачуццяў (далей…).


Касцёл Св. Тамаша Аквінскага
Касцёл Св. Тамаша Аквінскага

Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў з пачатку XVII стагоддзя да 1832 года. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).

У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 флігелі, стайня, свіран, студня і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс абкружаў высокі мур з вялікай уяздной брамай. Кляштарныя збудаванні ўшчэнт зруйнавалі ў 1950 годзе. Захаваліся падмуркі і скляпенні (далей…).


Герб Слюдзянкі
Герб Слюдзянкі

Слюдзянка  — горад у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Слюдзянскага раёна. Размешчаны на заходнім ускрайку возера Байкал, за 110 км ад Іркуцка. Насельніцтва — 18,5 тыс. жыхароў (2010 год).

Буйны чыгуначны вузел на Транссібірскай магістралі, праз горад праходзіць федэральная аўтадарога М55. З горада пачынаецца Кругабайкальская чыгунка  (руск.). Турыстычны цэнтр Іркуцкай вобласці. Паблізу горада вядзецца здабыча мармуру і цэментнай сыравіны. У мінулым Слюдзянка была вядомая здабычай слюды-флагапіту  (руск.) і лазурыту (далей…).


Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст XX стагоддзя.

Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта. П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі» (далей…).


Апіева дарога
Апіева дарога

Апіева дарога — самая значная з антычных грамадскіх дарог Рыма. Дарога, пракладзеная ў 312 годзе да н.э. пры цэнзары Апіі Клаўдзіі Цэку, праходзіла з Рыма ў Капую, пазней была праведзена да Брундызія. Праз яе было наладжана злучэнне Рыма з Грэцыяй, Егіптам і Малой Азіяй.

Уздоўж Апіевай дарогі размешчана мноства помнікаў: грабніцы і вілы рэспубліканскага і імперскага перыяду, хрысціянскія і іўдзейскія катакомбы, сярэднявечныя вежы і ўмацаванні, часцяком пабудаваныя на руінах рымскіх помнікаў, рэнесансныя і барочныя пабудовы (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Кніганошы

BMW 328
BMW 328

BMW 328 — спартыўны родстар маркі BMW. Адзін з найбольш паспяховых спартыўных аўтамабіляў свайго часу — пераможца мноства спаборніцтваў — кальцавых гонак і ралі. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны аўтамабіль прыняў удзел у 172 міжнародных і нацыянальных чэмпіянатах, заваяваўшы 141 перамогу, у тым ліку перамогу ў 1000-кіламетровай гонцы Mille Miglia ў 1938 і 1940 гады, брытанскім ралі RAC у 1939 годзе і першае месца ў 24-гадзіннай гонцы ў Ле-Мане  (руск.).

Да пачатку вайны вырабілі 464 аўтамабілі BMW 328, большасць з якіх мелі адкрытыя спартыўныя кузавы, але былі і спецыяльныя варыянты, якія вырабляліся па заказах (далей…).


Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.

Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам. Будынак тэатраы — помнік архітэктуры, узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў). Пастаноўкі большасці спектакляў ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай (далей…).


Лізавета Боўз-Лаян
Лізавета Боўз-Лаян

Лэдзі Лізавета Боўз-Лаян (1900 — 2002) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 гадах як Каралева Лізавета, апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваней (1978—2002).

Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці). Адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службе (далей…).


Маргарэт Тэтчэр
Маргарэт Тэтчэр

Маргарэт Тэтчэр (1925—2013) — брытанская дзяржаўная дзяячка, якая займала пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1979 да 1990 года і была лідарам Кансерватыўнай партыі з 1975 да 1990 года. Першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам еўрапейскай дзяржавы, а яе знаходжанне на пасадзе стала самым працяглым у 20 стагоддзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі», якая стала асацыявацца з яе бескампраміснай палітыкай і стылем кіраўніутва, яна ажыццявіла шэраг кансерватыўных мер, якія сталі часткай палітыкі так званага «тэтчэрызму».

далей…


Грабніца антыпапы Яна XXIII
Грабніца антыпапы Яна XXIII

Грабніца антыпапы Яна XXIII — надмагільны помнік з бронзы і мармуру, які створаны Данатэла і Мікелоца і знаходзіцца ў баптыстэрыі сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ (Дуома), дзе антыпапа Ян XXIII (Бальтазар Коса, каля 1360—1419). Яе збудаванне было замоўлена душапрыказчыкамі Яна неўзабаве пасля яго сканання 22 снежня 1419 года і завершана ў 1420-я гады; такім чынам, яна стала вяхой у гісторыі ранняга Рэнесансу ў Фларэнцыі. Па Фердынанду Грэгоравіусу, грабніца ўяўляе сабой «адначасова магілу Вялікай схізмы ў Царкве і апошнюю грабніцу Папы за межамі Рыма.

У афармленні грабніцы скарыстаны стаячыя ў нішах статуі трох хрысціянскіх дабрадзейнасцей (Веры, Надзеі і Любові), фамільны герб Косы, а таксама бронзавая пазалочаная фігура, якая ляжыць на саркафагу, які ў сваю чаргу стаіць на кансолях; над ёй знаходзіцца выява Мадонны з немаўлём у паўмесяцы, а ўсю кампазіцыю ахінае балдахін. На момант завяршэння гэта было самае высокае скульптурнае збудаванне ў Фларэнцыі і адно з нешматлікіх пахаванняў, размешчаных у баптыстэрыі ці саборы, які знаходзіцца па суседстве (далей…).


Савецкая вуліца (Гродна)
Савецкая вуліца (Гродна)

Савецкая вуліца, былая Віленская, Саборная, Дамініканская — адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна. Вуліца з’яўляецца пешаходнай. Працягласць каля 500 м, ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі. Вуліца вызначаецца цэнтральнай роллю ў жыцці горада. Тут знаходзяцца шматлікія адміністрацыйныя, гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць, за невялікім выключеннем захавалася амаль уся забудова XIX — пач. XX стагоддзя. На вуліцы жылі і дзейнічалі многія ўздзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1864-1865 гадоў, таму яна можа разглядацца як своеасаблівы мемарыял названым паўстанням (далей…).


Маўзалей Галы Плацыдзіі
Маўзалей Галы Плацыдзіі

Маўзалей Галы Плацыдзіі — крыжавакупальная пабудова, размешчаная побач з базілікай Сан-Вітале ў Равене.

Маўзалей датуецца прыблізна другой чвэрцю V стагоддзя і ўпрыгожаны самымі раннімі з захаваных равенскіх мазаік. Хоць пабудова прыпісваецца Гале Плацыдзіі, дачцэ імператара Феадосія Вялікага, маўзалей не стаў месцам яе пахавання. У 1996 годзе маўзалей у ліку іншых раннехрысціянскіх помнікаў Равены быў уключаны ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны (далей…).


Шаблон:Выбраны змест/Прэрафаэліты

Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб (1882—1937?) — беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928).

Яго драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць з’яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П’есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрасным супрацьпастаўленнем дабра і зла. Камедыі насычаны каларытным народным гумарам, характарызуюцца вострымі сітуацыямі з сатырычнай афарбоўкай (далей…).


Беларускі сцяг на Доме губернатара 19-22 лютага 1918.
Беларускі сцяг на Доме губернатара 19-22 лютага 1918.

Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года  — пераходны перыяд у гісторыі Мінска падчас Першай сусветнай вайны, які працягваўся некалькі дзён, пачынаючы ад эвакуацыі савецкіх органаў улады 19 лютага 1918 года да акупацыі горада 21 лютага войскамі кайзераўскай Германіі. У гэты перыяд праявілі актыўнасць польскія і беларускія добраахвотныя ваенізаваныя фарміраванні, а на будынку дзяржаўнай адміністрацыі Мінска ўпершыню з’явіўся бела-чырвона-белы сцяг як сцяг беларускай дзяржавы. Значныя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі і на расійскім баку.

далей…


Зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка»
Зборнік вершаў Янкі Купалы «Жалейка»

«Загляне сонца і ў наша аконца» (арыгінальная назва «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ») — першая легальная беларуская выдавецкая суполка, існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1914 (1916?) гадах.

Суполка да 1914 г. выдала 38 кніг (лічачы выданні кірыліцай і лацінкай як асобныя пазіцыі) сукупным накладам, больш як 100 тысяч. Акрамя таго, яна выдала больш як 20 розных паштовак з партрэтамі старадаўніх паэтаў і іншых дзеячаў культуры, гістарычнымі помнікамі, краявідамі і г.д. Суполка выцягнула з забыцця і папулярызавала найлепшыя творы беларускай літаратуры XIX ст., выдала першыя беларускія падручнікі, серыю сцэнічных твораў, дапаможнікі для гаспадароў, заахвочвала да творчасці маладых аўтараў і тым самым выдатна спрычынялася да фармавання новай беларускай літаратуры. Адначасна выпрацоўваліся і прынцыпы правапісу беларускай мовы, прынятыя пазней астатнімі выдаўцамі (далей…).


Ансамбль Віленскага ўніверсітэта
Ансамбль Віленскага ўніверсітэта

Ансамбль Віленскага ўніверсітэта — архітэктурны комплекс у Вільнюсе, які займае амаль увесь квартал Старога горада, акрэслены межамі вуліц Універсітэта, Швянта Ёна, Пілес і Скапа; помнік культуры і гісторыі, у формах якога адлюстроўваюцца пераважныя ў Літве пры фарміраванні комплексу архітэктурныя стылі — готыка, рэнесанс, барока, класіцызм. У стварэнні найбуйнейшага і самага складанага архітэктурнага ансамбля Старога горада на працягу чатырох стагоддзяў прымалі ўдзел найлепшыя архітэктары Літвы.

Ансамбль прадстаўляе Літву ў парку Міні-Еўропа ў Бруселі, сярод найбольш выбітных еўрапейскіх славутасцяў (далей…).


Салон бібліятэкі
Салон бібліятэкі

Ватыканская апостальская бібліятэкабібліятэка ў Ватыкане, якая мае найбагацейшы збор рукапісаў Сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Бібліятэка, заснаваная ў XV стагоддзі Папам Мікалаем V, увесь час папаўняецца, і яе фонды налічваюць ужо каля 1 600 000 друкарскіх кніг, 150 000 манускрыптаў, 8 300 інкунабул, больш 100 000 гравюр і геаграфічных карт, 300 000 манет і медаляў. Да бібліятэкі адносіцца Ватыканская школа бібліятэкараў і лабараторыя па рэстаўрацыі і аднаўленню важных манускрыптаў (факсіміле).

далей…


BMW 1800 TI / SA
BMW 1800 TI / SA

BMW Neue Klasse (бел.: BMW Новы клас) — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб’ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).

З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў сямейства. З 1972 года топавыя чатырохдзверныя седаны Neue Klasse былі заменены буйнейшай і больш прэстыжнай пятай серыяй BMW E12. А топавыя мадэлі купэ — 2000С і 2000CS у 1969 годзе саступілі месца шасціцыліндравым мадэлям пачынаючы з 2800CS. «Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW (далей…).


Вашынгтон
Вашынгтон

Вашынгтон — горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйная назва — акруга Калумбія, з’яўляецца самастойнай тэрыторыяй, якая не ўваходзіць ні ў адзін са штатаў.

Горад быў заснаваны ў 1791 годзе і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона, першага амерыканскага прэзідэнта. З 1871 года Вашынгтон разам з Джорджтаўнам і шэрагам іншых абласцей аб’яднаны ў федэральную акругу Калумбія, скарочана D.C., межы якой супадаюць з горадам, таму амерыканцы, каб не блытаць горад з аднайменным штатам на паўночным захадзе краіны, у гутарковай мове звычайна называюць горад «Дзі-Сі» ці «Вашынгтон Дзі-Сі». Размешчаны на паўночным беразе ракі Патомак, мяжуе са штатам Вірджынія на паўднёвым захадзе і штатам Мэрыленд з усіх іншых бакоў (далей…).


Царква Рыдархольмсчуркан
Царква Рыдархольмсчуркан

Стакгольмсталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.

Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі. Размешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй» і «Каралевай Меларэна» (далей…).


Я. Колас і В. Купрэвіч падпісваюць Стакгольмскі заклік, 1950
Я. Колас і В. Купрэвіч падпісваюць Стакгольмскі заклік, 1950

Васіль Феафілавіч Купрэвіч (1897—1969) — беларускі біёлаг і міколаг, акадэмік АН БССР, член-карэспандэнт АН СССР.

Навуковыя працы па фізіялогіі хворых раслін, сістэматыцы грыбоў. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказаў магчымасць засвойвання раслінамі вуглекіслаты, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы. Імя вучонага носіць Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (далей…).


Зоська Верас
Зоська Верас

Зоська Верас, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (1892 — 1991) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.

Удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У Мінску супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Ладзіла батлеечныя вечарынкі, спрабавала арганізаваць выданне беларускіх падручнікаў. З 1923 года жыла ў Вільні. Друкавала артыкулы па сельскай гаспадарцы, пчалярству і агародніцтву. У 1980-я гады вакол яе гуртавалася беларуская інтэлігенцыя (далей…).


Сабор Святога Віта
Сабор Святога Віта

Сабор Святога Вітагатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.

Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню, з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера (далей…).


Чарніцы
Чарніцы

Чарніцы (Vaccínium myrtíllus) — від шматгадовых нізкарослых кусцікаў з роду ягаднік (Vaccinium) сямейства верасовыя (Ericaceae).

Расліна распаўсюджана ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў раёнах з умераным і субарктычным  (руск.) кліматам. Беларуская назва паходзіць ад колеру ягад і таго, што яны чарняць рукі і рот. Шырока выкарыстоўваюцца як лекавая і харчовая расліна. Ягады ўтрымліваюць кандэнсаваныя дубільныя рэчывы, трысняговы цукар, лімонную і яблычную кіслоты, шмат пектынавых і фарбавальных рэчываў, антацыяны (далей…).


Бюст Нерона
Бюст Нерона

Нерон (37 — 68) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.

Падчас праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60—61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй. Валадаранне Нерона звычайна асацыіруецца з тыраніяй і экстравагантнасцю (далей…).


Крыжачок
Крыжачок

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Пры некаторай агульнасці яго з рускім і украінскім народнымі танцамі, ён адрозніваецца сфарміраванасцю і самабытнасцю. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа, пастаянная барацьба за захаванне сваіх нацыянальных рыс, прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы, што робіць вывучэнне беларускай харэаграфіі значным для разумення вытокаў беларускай культуры.

далей…


Фотаздымак птушкі ківі
Фотаздымак птушкі ківі

Кі́ві (Apteryx; літаральны пераклад — бяскрылы) — адзіны род бескілявых птушак у аднайменным сямействе (Apterygidae) і атрадзе ківіпадобныя або бяскры́лыя (Apterygiformes). Уключае пяць відаў, эндэмічных для Новай Зеландыі.

Усе віды ківі маюць моцныя чатырохапалыя ногі і доўгую вузкую дзюбу з ноздрамі на самым кончыку. Крылы не развітыя, хвост адсутнічае. Пер'е ківі больш нагадвае густую поўсць. Вонкавым выглядам і звычкамі ківі настолькі адрозніваюцца ад іншых птушак, што заолаг Уільям Кальдэр даў ім мянушку «ганаровых сысуноў» (далей…).


Ла-Карунья
Ла-Карунья

Ла-Карунья — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.

Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас. Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан) далей…


Таццяна Міхайлаўна Мушынская (нар. 1958) — беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка, лібрэтыст. Піша на беларускай і рускай мовах. Найбольшую вядомасць атрымала як лірычная паэтэса, а таксама як музычны крытык.

У 1976 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з’явілася яе першая рэцэнзія, прысвечаная балерыне Людміле Бржазоўскай. У далейшым менавіта балет стаў асноўнай сферай інтарэсаў Т. Мушынскай, якая надрукавала больш 500 артыкулаў па харэаграфіі, музыцы, тэатры. Выдала пяць кніг крытыкі, прысвечаных беларускаму балету (далей…).


легенда
легенда

Проня — рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях Беларусі, правы прыток Сажа. Даўжыня 172 км.

Рака пачынаецца ў вёсцы Ланенка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці і мае кірунак з поўначы на поўдзень да ўпадзення ў Сож на ўсходняй ускраіне горада Слаўгарада. Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Пойма ракі Проня была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага веку (далей…).


Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі
Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі

Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця.

Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатра. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. У сваёй музычна-тэатральнай дзейнасці ён працягваў развіваць на больш высокім прафесійным узроўні традыцыі тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча (далей…).


Касцёл Святых Янаў
Касцёл Святых Янаў

Касцёл Святых Янаў — касцёл Святога Яна Хрысціцеля і Святога Яна Евангеліста ў Вільнюсе, помнік архітэктуры позняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўніверсітэта; размяшчаецца на перакрыжаванні вуліц Пілес (Замкавая) і Швянта Ёна (Святога Яна).

Галоўны заходні фасад звернуты да ўніверсітэцкага Вялікага двара (ранейшая назва двор Скаргі). Архітэктар Іаган Крыштоф Глаўбіц, не парушаючы агульнага гатычнага характару, надзяліў фасад барочнай абалонкай (далей…).


Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)
Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)

Інтэрнацыянальная — вуліца ў Верхнім Горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад вуліцы вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспектам Незалежнасці.

З XVI стагоддзя заходняя частка вуліцы звалася Зборавай ад збудаванага на ёй тым часам кальвінскага збору. Усходняя частка вуліцы першапачаткова называлася Валоцкая. У 1866 годзе Валоцкая перайменавана ў Хрышчэнскую. Пасля ўсталявання савецкай улады Праабражэнская перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Валоцкая — у Кастрычніцкую, у 1-й палове 1960-х гадоў гэтыя часткі аб’яднаны пад агульнай назвай Інтэрнацыянальная. Сучасны архітэктурны комплекс склаўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, будынкі прымыкаюць адзін да другога, арыентаваны галоўнымі фасадамі на лінію за­будовы і ўтвараюць ураўнаважаную кампазіцыю (далей…).


Блюшчык плюшчападобны
Блюшчык плюшчападобны

Блюшчык плюшчападобны (Glechóma hederácea) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Распаўсюджаны ва ўмераным і міжземнаморскім клімаце Еўразіі, на асобных тэрыторыях у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі з’яўляецца адным з двух відаў роду. Цвіце ў маі-жніўні.

Беларуская назва — скажонае плюшчык, г. зн. «маленькі плюшч» (далей…).


Зубр еўрапейскі
Зубр еўрапейскі

Зубр еўрапейскі (Bison bonasus) — еўрапейскі від з роду бізонаў (Bison) атраду Парнакапытныя (Artiodactyla), рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцыі. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў у Еўропе. У раннім Сярэднявеччы зубры яшчэ сустракаліся ў некранутых лясах Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Іх асяроддзе пражывання — лісцевыя, хвойныя і мяшаныя лясы ва ўмеранай паласе. У адпаведнасці з такім асяроддзем, зубр, як стадная жывёла, сустракаецца толькі ў малых групах. Тыповы статак налічвае ад 12 да 20 жывёл і складаецца з кароў і маладняку.

​​далей…


Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч

Францішак Багушэвіч (1840 — 1900; псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.

Вытокі творчасці Ф. Багушэвіча ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі. Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, а ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст. (далей…).