Шаблон:Няма АК/Дакументацыя

Дакументацыя Дакументацыя да шаблона Няма АК.

Шаблон ужываецца для пазначэння тых фактаў у артыкуле, верагоднасць якіх выклікае сумненні і таму мусіць быць падмацавана спасылкамі на аўтарытэтную крыніцу інфармацыі. На працягу першых 14 дзён шаблон у артыкуле выглядае так: [крыніца?]; па заканчэнні 14 дзён шаблон паказвае колькасць дзён, якія прайшлі пасля яго пастаноўкі, тым самым дазваляючы хутка даведацца, дзе аўтарытэтную крыніцу патрабавалі даўно, а дзе нядаўна.

Калі вы сумняваецеся ў верагоднасці якой-небудзь інфармацыі (але не маеце поўнай, заснаванай на крыніцах упэўненасці ў памылцы), не варта адразу выдаляць сумніўны фрагмент, бо некаторыя ўдзельнікі могуць абвінаваціць вас у тым, што вы не далі ім шанца на паляпшэнне (і ў цэлым гэта стварае ўражанне агрэсіўных паводзін). Таму лепей ставіць пасля сумніўных выказванняў гэты шаблон.

Выдаляць сумніўную інфармацыю (без найдзейных крыніц) можна толькі ў тым выпадку, калі вы ўпэўнены, што яна няправільная, або калі на гэты шаблон не было рэакцыі на працягу як мінімум двух тыдняў (гл. Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён). Таксама магчыма выдаленне сумніўнай інфармацыі, калі да гэтага рашэння аўтары артыкула прыйдуць у абмеркаванні.

Спрэчны матэрыял пра людзей, якія жывуць (або памерлі не болей за год таму) без крыніц або з хісткімі крыніцамі варта выдаляць адразу і без абмеркавання (падрабязней гл. Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў).

Калі асноўны змест артыкула ўяўляе неспраўджальныя выказванні, і вы не бачыце магчымасцей да яго паляпшэння, артыкул варта прапанаваць да выдалення на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення.

Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц змяшчае ўсе падобныя артыкулы.

Шаблон прызначаны для стварэння заўваг каля асобных сцвярджэнняў. Калі неабходна пазначыць раздзел або артыкул у цэлым, можна ўжываць шаблон {{Няма крыніц у раздзеле}} або {{Няма крыніц}} адпаведна.

Ужыванне правіць

Просты выпадак правіць

  • З аўтаматычнай падстаноўкай бягучай даты: {{subst:няма АК}}
  • {{няма АК|16|04|2024}}

Усе параметры правіць

  • З аўтаматычнай падстаноўкай бягучай даты: {{subst:няма АК|абм=спасылка на абмеркаванне|кам=каментарый|якар=якар}}
  • {{няма АК|дзень|месяц (нумар)|год|абм=спасылка на абмеркаванне|кам=каментарый|якар=якар}}

Дадатковыя параметры:

  • У параметры абм можна задаць спасылку на раздзел старонкі абмеркавання, або на любую іншую старонку, дзе вядзецца абмеркаванне праблемнага моманту: [крыніца? (разм.)].
  • Параметр кам (c) прызначаны для разгорнутага каментарыя да запыту крыніцы. Калі каментарый зададзены, тэкст падкрэсліваецца пункцірам: [крыніца?].
  • Для стварэння спасылкі на шаблон з абмеркавання ёсць параметр якар, прынцып яго працы такі ж, як і ў шаблона {{бачны якар}}.

Гл. таксама правіць