Шаблон:Падзеі 25 кастрычніка
- 1131: У Рэймсе каранаваны Людовік VII Малады.
- 1495: Пасад караля Партугаліі заняў Мануэл I.
- 1854: Адбылася Балаклаўская бітва ў ходзе Крымскай вайны.
- 1881: Нарадзіўся мастак Пабла Пікаса.
- 1900: Вялікабрытанія анексавала паўднёваафрыканскую краіну Трансвааль.
- 1920: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча пачалі ваенныя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
- 1920: У чатырох канадскіх правінцыях прыняты «сухі закон».
- 1976: У Лондане адкрыты Нацыянальны Каралеўскі тэатр.
- 1992: Прынятая Канстытуцыя Літвы.
- 2001: Карпарацыя «Microsoft» выпусціла аперацыйную сістэму «Windows XP».