Шабля
Шабля — халодная зброя, якая складаецца з выгнутага металічнага клінка з лязом на выпуклым боку і рукаяці.

Французская шабля XIX ст.
Шаблі з’явіліся ў VII ст. ў цюрак. У VIII ст. распаўсюдзіліся на Далёкім Усходзе, у X ст. з’явіліся на Русі, у XI—XII стст. — у ісламскіх краінах, у XIII ст. трапілі ў Індыю, у XV—XVI стст. — у Заходнюю Еўропу.
Ужываліся пераважна ў кавалерыі, радзей — у пяхоце. Баявое значэнне захоўвалі да XX стагоддзя.
ЛітаратураПравіць
- Шабля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 354.
- Кирпичников А. Н., «Древнерусское оружие.», Издательство «Наука», 1971.
- А. Н. Кирпичников, В. П. Коваленко. «Орнаментированные и подписные клинки сабель раннего средневековья (по находкам в России, на Украине и в Татарстане)». 1993.
- В. Бехайм, «Энциклопедия оружия (Руководство по оружиеведению. Оружейное дело в его историческом развитии от начала средних веков до конца XVIII в.)».
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шабля