Шабуні (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Шабуні́[1] (трансліт.: Šabuni, руск.: Шабуни) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 27 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).

Вёска
Шабуні
Шабуні. Šabuni. Касцёл Святога Роха (1796).jpg
Касцёл Св. Роха на вясковых могілках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Шабуні на карце Беларусі ±
Шабуні (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Шабуні (Пухавіцкі раён)
Шабуні (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Шабуні (Пухавіцкі раён)

НазваПравіць

Паводле георгафа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад прозвішча Шабуня, якое, верагодна, мае балтыйскую аснову šabai — часацца, круціцца (няўрымса). Слова шабуня ў беларускай мове звычайна абазначае жартаўніка, гарэзу.

ГісторыяПравіць

Шабуні належалі Радзівілам, адносі адліся да Койданаўскага графства. Праз вена дачкі Дамініка Гераніма Радзівіла Стэфаніі перайшлі да Вітгенштэйнаў. У XIX ст. засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1877 годзе набыты Эмерыкам Чапскім, адносіліся да дамена Самуэлева. У канцы XIX ст. тут было 12 даўніх дамоў загродавай шляхты: Паўловічаў, Булгакаў, Віктаровічаў, Шабуневічаў, Юркевічаў, Здановічаў, Каранеўскіх, Шацілаў, Бахановічаў, Пяткевічаў і Цывільскіх[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

НасельніцтваПравіць

  • 1897 — 10 двароў, 95 жыхароў
  • 1905 — 15 двароў, 107 жыхароў
  • 1960 — 94 жыхары
  • 1999 — 19 жыхароў
  • 2002 — 10 гаспадарак, 14 жыхароў
  • 2007 — 9 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2010 — 14 жыхароў
  • 2012 — 6 гаспадарак, 9 жыхароў

СлавутасціПравіць

Спіс вуліцПравіць

  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A., 1890, с. 753
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць