Шавец-камсамолец

Шаве́ц-камсамо́лец — карціна беларускага мастака Юдаля Пэна (18541937), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 99 × 78 см[1].

Юдаль Пэн
Шавец-камсамолец. 1925
Матэрыял Кардон
Тэхніка алей
Памеры 99 × 78 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Карціна экспанавалася на Першай Усебеларускай выстаўцы 1925 года ў Мінску, прысвечанай юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання[1].

Апісанне правіць

Мастак паказаў маладога шаўца ў невялічкай кустарнай майстэрні, сярод прадметаў яго рамяства. Юнак трымае віцебскую газету «Заря Запада»[2], і гэтым мастак дэманструе цікавасць свайго героя да сацыяльна-палітычных праблем таго часу. Увядзенне тлумачальнага тэксту ў жывапісную кампазіцыю твора па сваёй сутнасці набліжае яго да народнай мастацкай культуры (накшталт лубачных карцінак, шыльдаў і інш)[3]. Гэта дэталь, некалькі просталінейная і наіўная, падрыхтоўвала гледача да ўспрыняцця новага ў вобразе маладога чалавека. Аднак мастаку не ўдалося знайсці шлях да перадачы ўнутранага свету свайго героя. Змены ў характары людзей з прыходам новага жыцця ў гэтым партрэце толькі прадэкларыраваны[2].

Зноскі

  1. а б 85-годдзе Першай Усебеларускай выстаўкі 1925 года. віртуальная выстаўка Архівавана 2 верасня 2016.
  2. а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  3. Р. Ф. Шаура. РАЗВІЦЦЁ НАРОДНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА І ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX — ПАЧАТКУ XXI ст(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2